Коніка свайго люблю я,Грыўку прычашу даўгую,Шчотачкай прыгладжу хвосцік,Паскачу да мамы ў госці.
Кот
Мы ката паспрабаваліПракаціць на самазвале.Кот катацца не любіў,Грузавік перакуліў.
Мішка
Мішку скінулі з канапы,Мішку адарвалі лапу.Я яго адрамантуюІ цукеркай пачастую.
Мурзачка неслухмяная
— Ах ты мурзачка неслухмяная!Рукі брудныя, локці з плямамі!А пазногці чыстаЯк у трубачыста!— Я на сонейку ляжала,Рукі дагары трымала,Вось яны і загарэлі. — Ах ты мурзачка неслухмяная!Шчокі брудныя, носік з плямамі!Вушы — проста гора,Быццам у шахцёра!— Я на сонейку ляжала,Тварык дагары трымала,Вось ён і загарэў. — Ах ты мурзачка неслухмяная!Ногі брудныя, пяткі з плямамі!Быццам не ў дзіцяці,А у парасяці!— Я на сонейку ляжала,Пяткі дагары трымала,Вось яны і загарэлі. — Вой, а мы не верым,Можа нахлусіла?Бруд увесь адмыем,Дзе там наша мыла? Як убачыла вяхотку,Выдзіралася, як котка:— Ды няма тут бруду,Пальцы мыць не буду!Не будуць рукі белыя,Бо рукі загарэлыя!А рукі ўзялі ды адмыліся! Тупала нагамі:— Не сябрую з вамі!Вой, мой носік мілы,Ён не любіць мыла!Не будзе тварык белы,Бо тварык загарэлы!А тварык узяў ды адмыўся! Тата губкай пяткі цёр —Плакала, як той бабёр:— Вой, не казычыце,Шчоткі прыбярыце!Не будуць пяткі белыя,Бо пяткі загарэлыя!А пяткі ўзялі ды адмыліся! — Вось цяпер ты белая,Зусім не загарэлая.Гэта ўсё быў бруд.
Памочніца
Спраў у Танечкі багата.Хто б управіцца паспеў?Памагала ўранку брату —Брат цукеркі ўранку еў. Мыць хацела лыжкі ў місцы,Ды да кухні не дайшла:Адчыніла дзверы кісцы,Мяўкаць кісцы памагла. Малако піла і ела,Заклапочана была:Села, з мамай пасядзела,Да бабулі падышла. Перад сном сказала маме:— Распраніце мяне самі,Я ад стомы — не магу,Я вам заўтра памагу!
Самалёт
Самалёт змайструем самі,Паляцім па-над лясамі,Паляцім па-над лясамі,Памахаем ручкай маме!
Слон
Ноч прыйшла, заснуў бычок,Павярнуўся на бачок.Мішка сон салодкі сніць,Толькі слон яшчэ не спіць.Ён хітае галавой:«Добрай ночы, дружа мой!»
Таня
Наша Таня гучна плача,Упусціла ў рэчку мячык.Ціха, Танечка, не плач,Не патоне ў рэчцы мяч.
Перейти на страницу:

Похожие книги