Першыя лістоўкі з пераказам прамовы I. В. Сталіна аб усенародной барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі был напісаны Макаром Паслядовічам ужо ў ліпені. Паведаменні з Масквы, прынятыя па радыё Уладзімірам Паслядовічам і Уладзімірам Бандарыкам, траплялі да Макара Паслядовіча і Пятра Каско, якія і складалі тэксты лістовак. Размнажала іх, як правіла, Лявінія Навальская, якая па прафесіі была машыністкай.
Неяк, дыктуючы чарговую лістоўку, Каско падышоў да акна. Па вуліцы снавалі фашысты.
— Бач, разгульваюць, гады! Як ты думает, што б яна зрабілі з намі, калі б ведалі, што мы пра іх тут пішам? — спытаў ён у Навальскай.
— Павесілі б напэўна, — спакойна адказала яна.
Лістоўкі падполыцыкаў з’яўляліся не толькі ў Мар»інай
Горцы. Яўген Агафонаў, Іван Верамей, Яўген Меркуль, Сяргей Радзько і іншыя ўжо распаўсюджвалі іх у Скаброўцы і Блоні, ў Узлянах і Навасёлках, у калгасах «Авангард» і «Звязда». Апрача асабістай мужнасці, тэта работа патрабавала і знаходлівасці.
Сяргей Паўлавіч Радзько ўспамінаў такі эпізод: «Неяк Каско даў мне маленькага фармату падпольную газету „Звязда“ і лістоўкі, каб я аднёс іх у калгас. Я схаваў газету пад сцельку ў чаравік, а лістоўкі пад кашуляй. Па дарозе нарваўся на засаду немцаў з сабакамі. Вяртацца ці хавацца было позна. Як быць? Раптам прыйшло ў галаву: паспрабую прыкінуцца дурнем. Пачаў мурлыкаць сабе пад нос, мармытаць несусветнае. Падышоўшы да фашыстаў сарваў травінку, пачаў калупать яе ў зубах. А ў самаго мурашкі па скуры. Немцы маў- чалі, толькі аўчарка глуха вурчэла і скаліла зубы. Пастаяўшы, працягваючы мармытаць і бязглузда ўсміхацца, я павольна рушыў далей. Вокрыкоў не было. Так і прайшоў».
Асабліва прыводзіла ў шаленства немцаў з’яўленне на платах, слупах і будынках зводак Саўінфармбюро. Немцы разумелі, што калі яны з’яўляюцца ў многіх месцах, значыць нехта з насельніцтва мае радыёпрыемнік і слухае Маскву.
Гітлераўцы не без дапамогі мясцовых паліцэйскіх, увогуле правільна разважалі: Уладзімір Паслядовіч па спяцыальнасці радыёмеханік, і для яго не складае цяжкасці зманціраваць прыёмнік. Макар Паслядовіч — пісьменнік, каму, як не яму, складаць тэксты лістовак і каменціраваць зводкі. 1 вось у адзін са снежанскіх дзён 1941 года ў дом да Паслядовічаў увалілася арава паліцэйскіх на чале з цыбатым гітлераўцам.
— Нікому не выходзіць. заставацца на месцах! Пан нямецкі начальнік жадае ведаць. дзе ты хаваеш радыёпрыемнік! — пракрычаў, звяртаючыся да Макара, адзін з паліцэйскіх. які ў«зяў на сябе, відаць, абавязкі перакладчыка.
— Радыёпрыемнік? У мяне? — добра разыгрываючы здіў- ленне. працягнуў Паслядовіч. — Ды адкуль яму тут быць? Мы загады чытаем, ведаем, чаго трымаць нельга. Паклёп узвёў хтосьці на нас, не інакш.
— А вось мы зараз пашукаем. I калі знойдзем…
Падпарадкоўваючыся жэсту гітлераўца, паліцэйскія пачал! шастаць па кватэры. пераварачваючы мэблю, адзенне, пасйелі. Двое злазілі на гарышча. Шукаючы антэну перапаролі ўвесь мох у сценах дома. У скрынцы з інструментамі паліцэйскія знайшлі пшсі ад радыёпрыемніка «Калгаснік». Тэта быў істотны доказ.
— Не за сябе я спалохаўся. Адразу падумаў, што будзе з жонкай і дачкой. Ад фашыстаў літасці чакаць не даводзілася. — успамінаў потым Макар Трафімавіч. — Стараючыся быць спакойным, пачаў тлумачыць. што тэта непатрэбныя жалезка, прынёс яе з работы яшчэ да вайны малодшы брат для нейкіх гаспадарчых патрэб.
Відаць, тое. што больш нічога з радыёдэталей выяўлена не было, і выратавала Паслядовічаў. Немец, з глыбокаразумным выглядам абследаваўшы знойдзенае шасі. піхнуў яго нагой і, сказаўшы: «Дрэнь», выйшаў з кватэры. За ім рушылі паліцэйскія. Пасля вобыску ў Паслядовічаў радыёпрыемнік мерамясцілі на кватэру Уладзіміра Бандарыка. дзе ён спраўна працаваў аж да перадачы яго партызанам у чэрвені 1942 года.
ДЫВЕРСІЯ Ў КАЦЕЛЬНІ
Але не толькі лістоўкамі падпольшчыкі напаміналі гіт- лераўцам аб недаўгавечнасці іх гаспадарання на беларускай зямлі.
У канцы 1941 года ў Марлнай Горцы пачаў фарміравацца буйны гарнізон фашыстаў.
— Паслухай, Макар, можам жа мы хоць чымсьці пераш- кодзіць фашыстам. Душа баліць, калі бачыш, што яны збіраюцца жыць у нас у цяпле, — сказаў неяк Фёдар Мазанік старэйшаму Паслядовічу. Той, падумаўшы, адказаў: — Не аднаго цябе гэта трывожыць. Вунь Сяргей наш проста захварэў ідзеяй зрабіць у гарнізоне дыверсію. Ён жа да вайны працаваў там, дзе цяпер размяшчаюцца фашысты. на будаў- ніцтве, потым быў тэхнікам. Ведае ўсе хады і выхады. Абяцаў абмазгаваць, як лепш усё ўладзіць.
Студзеньскай ноччу 1942 года, калі трыццаціградусны мароз бязлітасна апякаў твар, забіраўся пад аддезенне, да гарнізона асцярожна рухаўся чалавек.
— Ну, здаецца, ніхто не бачыў, — казаў ён пра сабе, прыціснуўшыся, нарэшце, да сцяны кацельні.
Чылавекам, які рызыкнуў пайсці ў такі позні час па вуліцы акупіраванага пасёлка, быў Сяргей Паслядовіч. Яшчэ раз агледзеўся, ён паціхеньку націснуў плячом на дзверы кацельні. У памяшканні нікога не было.