— Добра, — прыкметна ажыўляючыся, падумаў Сяргей. — Вось я налажу ім тут сквазнячок… 3 гэтымі словамі ён шырока расчыніў дзверы, падклаўшы пад іх кавалак дошкі. Асцярожна пераадолеўшы праход паміж будынкамі, ён дабраўся да дзярэй наступнай кацельні і таксама расчыніў іх. Затым адзін за адным адкрыў люкі водаправодных калодзежаў. Пара над адкрытымі люкамі незаўбаве знікла. Холад пранік да труб. Толькі цяпер Сяргей адчуў здрадніцкую слабасць ва ўсім целе. Дало адчуць сябе нервовая напружанне. Захоўваючы ўсе меры перасцярогі, рушыў дамоў.
Упусціўшы, азябшага брата ў дом, Макар спытаў: — Ну што, ўдалося?
— Здаецца ўдалося. Цяпер бы толькі да раніцы не заўважылі, — дзьмучы пачырванелыя рукі, адказаў Сяргей.
Дыверсія ў нямецкім гарнізоне, ажыццяўленая Сяргеям Паслядовічам, прывяла да размаражэння вадаправода, сістэмы цэнтральнага ацяплення і каналізацыі. Фашысты, нягледзячы на ўсе намаганні, так і не змаглі аднавіць размарожаныя інжынерныя збудаванні. Буйны ваенны гарнізон у Мар»інай Горцы зімой 1942 года сфармірованы не быў.
ПАКАРАЛІ ЗАБОЙЦУ
Лютасць у гітлераўцаў і радасць у мясцовага насельніцтва выклікала знішчэнне падпольшчыкамі ў жніўні 1942 года мацерага фашыста Гекера. Вось як тэта было.
Ваенны камендант Пухавіцкага раёна Г'екер быў глыбока перакайаны, што з’яўляецца прадстаўніком вышэйшай расы, носьбітам цывілізацыі. Па-ваеннаму падцягнуты, акуратны, ён грэбаваў «чорнай работай». Гекер, вядома, не дакранаўся да трупаў жанчын, старых і дзяцей, растраляных па яго загаду на Паповай Горцы. Ён не біў схопленага пры прыёме радыёперадачы патрыёта-камсамольца Уладзіміра Сарачынскага, члена Мар»інагорскай камсамольскай падпольнай арганізацыі. Ён толькі прысугнічаў пры яго пакаранні і ўсміхаўся.
Дзеб не з'яўляўся гэты кат, яго нязменна суправаджалі слёзы і кроў нашых людзей. Падпольшчыкі вырашылі знішчыць фашыста. ГІрывесці прыгавор у выкананне пажадаў Фёдар Філаценкаў, які перад вайной служыў у 1 -й кавалерыйкай дывізіі імя Марозава, ў якой, дарэчы праходзіў службу і мраўнік падпольнай арганізацыі Пётр Каско. Выходзячы з ікружэння, Філаценкаў прыйшоў у Блонь, дзе жыла яго сям'я, і незаўбаве актыўна ўключыўся ў падпольнаю работу.
— У той дзень, — успамінае Макар Трафімавіч Пасляловіч, — Фёдар быў на сенакосе, Раптам хтосьці крыкнуў настярожана: «Немцы!». Па дарозе ў бок прыгараднай гаспадаркі Сіротка ехала велізарная, крытая брызентам «Шкода». «Шкода» яшчэ не паспела схавацца з вачэй, як паказалася яшчэ адна машына — «Опель». Каля касцоў легкавушка затармазіла. 3 яе выскачылі двое. Адзін быў следчы паліцыі Шынкарык, другі — камендант Гекер.
— Усім узняць рукі! — закрычаў Шынкарык, пагражальна паводзячы дулам аўтамата. — Філаценкаў, у машыну! На першае сядзенне.
Шынкарык усеўся за спіной Фёдара побач з пісарам. Гекер сеў за руль. Машына рушыла па каляіне «Шкоды» да сядзібы Сіротка. Уперадзе каляіна была заліта вадой. На сярэдзіне лужы «Опель» забуксаваў. Гекер павялічыў абароты рухавіка, але машына не рухнулася з месца, ўсе ніжзй асядаючы ў каляіне.
— Лапату! Хутка! — заглушыўшы матор, крыкнуў ён на нямецкай мове Шынкарыку.
Пісар пабег па лапату да сядзібы. Услед за ім паспяшаўся і Шынкарык.
— Хутчэй! Хутчэй! — крычаў следчы. Перад самой сядзібай ён, аднак, знямогся і павярнуў у ягаднік. Калі ад сядзібы паказаўся чалавек з лапатай, Шынкарык крыкнуў, каб той бег да машыны.
— Выходзь! — загадаў Гекер Філаценкаву. I знакам паказаў, што ён павінен узяць лапату і падкопваць пад машынай.
— Пан, паглядзі, — адступіўшы на паўкрока ўбок, сказаў Філаценкаў каменданту, — можа хопіць?
Гекер сагнуўся, каб лепш заглянуць пад машыну, і тут Філаценкаў моцна ўдарыў яго па галаве лапатай. Выхапіўшы з машыны два аўтаматы, Фёдар кінуўся да высокай сцяны лесу. Лес выратаваў яго ад пагоні.
Паклаўшы цела каменданта ў машыну, гітлераўцы на- кіраваліся ў Блонь, там схапілі жонку Філаценкава Еўдакію Аляксеяўну. Пасля жорсткіх катаванняў і здзекаў яе расстралялі. Дзяцей жа выратавалі ад немінучай смерці суседзі.
3 прычыны забойства каменданта раёна Каско была напісана лістоўка, якую падпольшчыкі распаўсюджвалі ў нава- кольных вёсках.
РАЗВЕДЧЫКI
Сяргей Гіаслядовіч быў непасрэдным удзельнікам і другой дыверсіі, ажыццёўленай падполыцыкамі. Незадоўга да пачатку вайны для будаўніцтва ў Мар»іну Горку, вёскі Сінча і Кавалёва было завезена некалькі тысяч тон цэменту, вялікая колькасць пяску і гравію. Цэмент не паспелі выдаткаваць, і ён застаўся ляжаць на складах. 1 ітлераўцы ўзялі яго на ўлік, выставілі ахову.
Тэты цэмент падпольшчыкі вырашылі знішчыць. Але як? Дапамагла кемлівасць. Мікалай Гулякевіч, як інжынер-будаўнік па спецыяльнасці, павінен быў прапанаваць начальніку раённай управы Бярцэвічу свае паслугі па арганізацыі ў Мар»інай Горцы бятонных майстэрань, якія выраблялі б калодзежныя трубы, пліты і г. д. Цэменту, маўляў, у раёне многа. План гэты ўдалося ажыццявіць. Гулякевіч быў прызначаны загадчыкам майстэраняў, а Сяргей Гулякевіч заняў насаду «начальніка вытворчасці».