Бэндэ. Мушу сказаць, што я і да вас у гэтым кабінеце карыстаўся павагай. Толькі што зробіш, падвялі яны мяне. А я ж ад душы стараўся, як з вамі зараз. (
Гей (
А кто этот Янка?..
Бэндэ. Купала, а хто ж яшчэ?..
Гей. Да?.. А как у вас, вообще, обстановка на литературном фронте? Моральная, нравственная, политическая…
Бэндэ. Бардзель! Сапраўдны бардзель… да вас быў… Ну, а вы ж толькі прыехалі.
Гей. Не преувеличиваете?
Бэндэ. Хто, я?! (
Гей (
Бэндэ. I дарэмна!
Гей. А вы не могли б и нам…
Бэндэ. Я вам скрозь сон магу! А калі разбудзіць… У мяне ў гэтым партфелі… Я ж спецыяльную лекцыю чытаю: абстаноўка на літаратурным фронце… Калі б мая ўлада… я б іх…
Гей. Не будем волноваться, Лукаш Афанасьевич, и вернемся к нашим баранам…
Бэндэ. К якім баранам?..
Гей. Когда говорят «вернемся к нашим баранам», это значит — вернемся к вашим писателям.
Бэндэ (
Гей (
Бэндэ (
Гей. Если с вашей помощью, то пожалуй…
Бэндэ. Канстанцін Веньямінавіч, няма гаворкі. Колькі я ўжо іншым напісаў…
Гей. Тогда вернемся…
Бэндэ. К баранам?..
Гей. К баранам.
Бэндэ. Бараны яны і ёсць бараны… і таму трымаюцца ў асноўным трыма гуртамі: мой БелАПП, іхняе «Полымя» і яшчэ адна шарага — «Узвышша».
Гей. И какая же разница между этими «гуртамі»?
Бэндэ. Ёсць, і вялікая. Таму мы і зрываем з іх маскі…
Гей. Но когда-то вы были в одном стаде?..
Бэндэ. А вось тут — «чур»! То было ў «Маладняку» з 23-га да 28-га гадоў, пакуль абвастрэнне клясавай барацьбы не пераўтварыла нашу суполку ў гадзюшнік, дзе варажнеча дасягнула такога напалу, што мы, пралетары, вымушаны былі пайсці на пераварот у «Маладняку». Тут нам, а дакладней, самой пралетарскай лініі і здрадзілі рэнегаты Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі, Алесь Дудар і павялі за сабой многіх іншых. (
Гей (
Бэндэ. Пасля развалу «Маладняка» рабіць не было чаго і мы стварылі новую беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў, БелАПП. I з усёй бальшавіцкай праматой засведчылі, што ва «Узвышшы» фарміруецца плеяда буржуазна-рэакцыйных і нацыянал-дэмакратычных пісьменнікаў, пазіцыя якіх варожая, антыпралетарская, а з боку некаторых — кулацкая, антысавецкая і шпіёнская.
Гей. И это можно доказать?
Бэндэ (
Гей (
Бэндэ. Чым ужо Бог не абдзяліў, дык не абдзяліў. Час такі, што без гумару… Давайце разважаць так: мы, гэта значыць маскоўскі РАПП і наш БелАПП — як вучыць таварыш Леапольд, — асноўныя і адзіныя на дадзеным этапе пралетарскія пісьменніцкія арганізацыі, на якія абапіраецца партыя…
Гей. Допустим…
Бэндэ. А раз так, мы дзелім усіх пісьменнікаў на некалькі канкрэтных катэгорый і вы можаце браць хоць усе адразу, хоць кожную паасобку.
Гей. Тогда берем баранов за рога…
Бэндэ. Да буржуазнай належаць (
Гей (
Бэндэ. Перапісаны толькі запявалы. Астатнія — прыліпалы, а іх — легіён.
Гей. И в соответствии с этой классификацией вы считаете… надо брать?..
Бэндэ. Безумоўна!.. I не мае значэння, хто, што і як піша. Для нас найважнейшы клясавы прынцып — «свой» ён ці «чужы».