Як ні сеяў пільна Янка, —Ўсё чагосьці не ставала:Янка сеяў — людзі жалі.А зязюлька кукавала:Ку-ку, ку-ку, кінь дакуку!Жаці будзеш! Ку-ку, ку-ку!..Як хавалі людзі Янку, —Галасілі многа-мала:— А нашто ж памёр ты, сейбіт!..А зязюлька кукавала:Ку-ку, ку-ку, кінь дакуку!Спі, саколік! Ку-ку, ку-ку!