Ён варты вечнага праклёну,Бо сіл чужацкіх здзейсніў сверб:Замбіравана - утрапёнаЁн замяніў наш даўні герб.Ён варты вечнае пагарды,Бо, нашых ворагаў аплот,Ён пад расейскую кукардуПаставіць хоча ўвесь народ.Ён варты... Не, зусім не вартыЁн нават вечнай цемнаты,Бо Вечнасць выкідае ўпарта,Каму былое - гук пусты,Хто лезе ў ярмо і сёння,Як атлусцелыя валы.А на Жыцця магутнай кронеНе застаецца сук гнілы.Азастаецца Творца. ВешчаНітуе ён стагоддзяў ніць.I ажыве наш горды Вершнік,I меч ступелы зазвініць!1996 г.<p>* * *</p>Звільгатнелы туман забівае дарогу,Я намацваю ўпарта, з адчаем яе.I, пражыўшы жыццё, апялюю да Бога,Што спакою і шчасця душы не дае?Я кахала. З пасадаў сыходзіла тлумных,У слязах забывала на ўласны зарок.I часамі была вучаніцай бяздумнай,Што рыхтуе зададзены некім урок.Мне б па'йсці па зямлі безыменнай жабрачкай,Басанож па замерзлай і чорнай жарстве,Ці стаяць ля дарогі адвечнаю Плачкай,Ці акафіст спяваць у вясковай царкве.Ды, нібы ланцугом, прыкавалі нябёсыДа радка, да старонак, забытых у тле,Каб вяртаць на зямлю абгарэлыя лёсы,Дыяманты шукаць у пякельным катле.Прэч, нячысцікі, прэч! Каб Пярун вас адужаў,I разнёс на шматкі, і прабіў туманы!Сэрцаў шмат, што Радзіме заўсёды паслужаць,Ёсць і дочкі у Маці маёй, і сыны!<p>ЗАМАК У МІРЫ</p>Распрамляе сагнутыя плечы,Набіраючы сілы ў зары.Вежы струнка паўсталі, як свечы,Атуляючы замак ў Міры.Іх запальвае сонейка ўранку -Не задзьмулі б ліхія вятры!Сем стагодцзяў віецца Міранка,Аздабляючы замак ў Міры.Завяшчалі нам спадчыну продкі:Госць замежны, прыдзі і замры!Затрапеча душа, быццам плотка,Адкрываючы замак ў Міры.Час страшэнныя раны залечыць.Ён зямлі маёй прыме дары,Як надзею народа, у ВечнасцьАдпраўляючы замак ў Міры!<p>Тлумачальнік</p>

1) Задарожжа - вёска ў Бешанковіцкім раёне. ↵

2) "Маслам святога Квірынуса " ў XII стагоддзі называлі нафту. ↵

3) Заброддзе – прадмесце Міра, дзе жыла сям'я Я. Запрудніка. ↵

4) Хронапунктура - асаблівы прыём ў суджок акупунктуры, заснаваны на касмічным цыкле стыхій. ↵

5) Св. Памяці Ганна Ярахновіч – сястра эмігранцкага пісьменніка Лявона Савёнка, цётка незабыўнай Зоры Кіпель. ↵

Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги