Вот как вспоминает трудное послевоенное время в разоренной фашист­скими варварами деревне моя сестра Анна Вильченко: «У сярэдзіне 1944 года прыйшло даўгачаканае вызваленне. Раны, нанесеныя вайной, залечвалі ўпартай, напружанай працай жанчын, падлеткаў, дзяцей. Пякельна цяжкае жыццё ў пасляваеннай вёсцы, шчодра палітае горкімі дзіцячымі слязьмі, зусім станавілася непасільным тым, у каго загінуў бацька, не было, як у нас, дзе жыць, а такіх сем’яў у нашай вёсцы Старына была большасць. Мы не маглі разлічваць і на дапамогу старэйшага брата. Іван, захварэўшы на тыф у партызанскім атрадзе, выйшаў з шпіталя пасля вызвалення раёна і быў накіраваны на работу ў Баранавіцкую вобласць. Відаць, нялёгка яму там жылося, неяк ужо зімой прыйшло пісьмо, што хварэе, што ў яго стралялі бандыты...

Маці ўстрывожылася, паслала Ніну, старэйшую сястру, каб яна дапамагла брату. Заўсёды баявая і смелая, яна пасля нялёгкіх партызанскіх будняў стала такой рашучай і энергічнай, што ні ў чым не ўступала хлопцам.

Ніна паехала і праз некаторы час прыслала пісьмо, яшчэ больш трывожнае. Маці не вытрымала і паехала да дзяцей сама. Нарыхтавала дроў, напякла нам хлеба і рушыла ў дарогу. Засталіся мы ў хаце адны з пяцігадовым Пятром... Хлеб яшчэ быў, бульбу маглі варыць самі.

Цяжка было запаліць печ, да прыпечка мы яшчэ не дараслі. Я залажу на прыпечак, Пятро становіцца на калодку і падае мне палены. Укладваю дровы, раздзьмухваю вугалькі, якія яшчэ захаваліся ў попеле, пачынае курыць дымок... Я бягу раніцай у школу, Пятро чакае мяне, прымасціўшыся каля акна - выйсці на вуліцу яму няма ў чым... Але хутка скончыліся дровы, а маці ўсё не вяртаецца. Пайшлі мы ў лес па іх. Адкуль ні вазьміся, раптам нізка праляцеў самалёт. Мы памярцвелі: зноў вайна!.. I маці няма, адны мы... Што рабіць? Прасядзелі ў хмызняку да вечара, затым пайшлі ў вёску. Пытаемся ў людзей, ці няма вайны. Нас супакоілі, растлумачылі, што вайна ёсць, але яна далёка і сюды больш не прыйдзе...

Вярнулася Ніна, усе нашы страхі забыліся. Маці не хацела пакінуць Івана аднаго ў небяспечным становішчы, засталася з ім.

Надыйшла вясна, трэба было сеяць, а як?.. Насення ў нас крыху было, але цягла на ўсю вёску ніякага, ні адной жывёліны, не тое што каня — нават каровы. Саджалі бульбу па чарзе, дзевяць ці дзесяць жанчын цягнуць плуг, прымацаваны да жэрдкі, Ніна за аратага, а дзеці кідаюць бульбу ў баразну... Так адсеяліся ўсёй вёскай. I ў гэтыя ж дні прыйшла радасная, даўгачаканая вестка: перамога, вайна скончылася!.. Першымі даведаліся аб гэтым ад паштальёна мы, дзеці, пабеглі ў поле, дзе працавалі жанчыны. Колькі было радасці, колькі слёз, і радасных, і горучых!.. Усе нібы памаладзелі, кінулі работу, у адной з хат сабраліся ў госці, кожная прынесла, што магла, знайшлася і бутэлька гарэлкі. Такога вяселля я ніколі не бачыла, такой радасці не перажывала. Мы, дзеці, глядзелі на іх і весяліліся разам з усімі, і з нецярпеннем чакалі, калі нас, нарэшце, паклічуць за стол: у вёсцы так было заведзена, што пакарміць нас маглі толькі тады, калі закончыцца свята ў дарослых...»

Бороться за жизнь пришлось еще долго. Через некоторое время выселили из дома, где мы еще собирались пожить. Строение было большое и понадобилось для детского дома, который открывался в деревне. Я с Аней тоже хотел попасть в него, но нас не приняли, так как в детдом направляли только круглых сирот.

В сентябре в соседней деревне Филипповка, что была в полутора кило­метрах от нашей, открылась школа, и мы с сестрой Аней пошли учиться. Мне еще не было и шести лет, но, чтобы не оставаться дома одному, по примеру старших тоже решил идти в школу. Однако духу хватило всего на неделю. Я опять заболел, и учебу пришлось оставить еще почти на два года.

Но в стороне не оставался, помогал сестре делать тетрадки из обрывков немецких бумажных мешков, чернила из лесных черных ягод и сажи, выстругивал из деревянных палочек ручки для письма. Учебников практически не было. Зато у детей было большое желание учиться, а у учителей — учить. Нынешнему поколению с компьютерами, планшетниками, Интернетом и обучающими технологиями XXI века это трудно даже себе представить...

А тогда надо было выживать после опустошительной войны. Все разоре­но, мужчин в деревне практически нет. Всю работу, самую тяжелую - пахота, косьба - выполняли женщины и подростки, а то и дети. Меня как-то летом попросили пасти колхозных овец. Их-то и было всего одиннадцать. Я пас каж­дый день, совсем голодный. Зато вечером мне давали пол-литровую бутылку молока, которого всем доставалось понемножку. Это была моя посильная по­мощь семье.

Перейти на страницу:

Похожие книги