...Брат, забывай, што маладыПа балынаку скакаў найпершы.Твае крылатыя слядыЗатопчуць пешыя.На свяце ліпеня шыкуй —Ды чуй ад студзеня,Здалёку:Дарога не па балыпаку.Дарога збоку.Яна вядзе цябе за крайЗвычайных змен святла і цемры.Ты вобмацкам яе шукай,—Дарогу веры.Не гніся — лінію дабраНаправа выгнуць ці налева,Нібы з Адамава рабраВыточваць пацеркі для Евы.I выняньчаць цябеРака,Ігліца,Дзьмухавец і рута,Калі ты пылам балынакаДыхнуў атрутна.
ХАРЭІ
Што, Валодзька?.. Зноў, здаецца,З каляіны выбіла...Ах, як выбалела сэрца!Ах, як выбалела.Таргаваў на кірмашыВесела ранетамі...Вершаў сумных не пішы,Дурань гэтакі.Ах, зялёным лоннем водВочы дзеўчыны!..Не пішы святочных од.Сні пра вечнае.Вам — за вочы і касу —Яблыкі найлепшыя...Рыфмай лозунгі не псуй.Смешна.Пакацілася — трымай! —Сэрца яблыкам...Вось пра гэта і спявайЯмбамі.

Жанчына...Каханая ўстала над цёмнай ракой.Жанчына...Каханая доўга глядзела ў ваду.На поплаве дальнімЯ потым русалку знайду,Русалчыны вочы закрыго спакойнай рукой.Пасля я — аслеплы — па беразеБудуІсці.I будуць дзве чорных гадзюкіЗа мноюПаўзці.Дагоніць адна з іх —Ударыць маланкаю лютай.Дагоніць другая —I высмакча з раны атруту.

Праплыў перон і знік.I колы зачасцілі.Дрымотны праваднікРазносіць чай астылы.Салдат... Жанчына... Дзед...Дзяўчынка (ў сёмым классе).Ніяк не ўспомню, дзеЯ з імі сустракаўся.Калышацца вагонЧаёва, вечарова...Шануй дарожны сонДа станцыі чарговай.Пацягне скразняком...Жалеза праляскоча...Махне нам дзед кійком,Па цаліку пакроча.Запорхае за імДзяўчынка, як сняжынка...Сцячэ з адхону дым —I захіне сцяжынку.

Не з першага крыку,Не з першай слязіны,Не з першага смехуПачаўся быў я,а пачаўся быў с першага снегуНад плошчай вакзальнай,дзе ты мяне ціха гукнула,I перш чым гукнула —Пазнала,Прызнала,Пачула,I перш чым сляды нашы,збегшыся, рушылі побач,I перш чым у дом нашпрыйшла варажбіткаю поўнач,I перш чым цябе анідзеНазаўсёды не стала —Сняжына апошняяПершага снегуРастала...
У САДЗЕ НАД РАКОЙ
Несупадзенне дат.Несупадзенне вех.Вяртаецца назадДаўно забыты снег.Узняў забыты дожджБлакітнае крыло.Усё было — і ўсё ж,Што будзе — не было.I ў садзе над ракой,Чырвоным ад калін,ПружынайПад рукойНапружанне галін.Галінку адпушчу —Мільгне за далягляд,I вернецца назад,I вернецца назад.
КВАДРЫ МАРСА

ГАРМАНІСТ

Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги