«Слухай, давай мы з табой пагамонім.Сядзем ды вып'ем віна.Я паіграў бы табе на гармоніку,Каб не вайна.Ах, быў гармонік!Басовыя — з жоўцю,З цёмным блакітам — галасавыя...Чуў бы ты, як па руках маіх жонкаДзень галасілаI ноч галасіла.Яна ўспаміны не лютыБудзем мужчынамі.Толькі бываюць мінуты —Жыць немагчыма.Ты не падумай!..Хоць выжыў на мізеры —З просьбамі ў пояс нікому не кланяўся.А немагчыма — калі ў тэлевізарыРукі і клавішы.Памяць мая травянее ў акопе,Міны ўзрывае...А на гармоніку кожную кнопкуПомню.Іграю.Так, брат, накоціць, агорне, ахутае! —Толькі не вернеш...Дай, калі ласка, далоні. Пахукаю.ПальцыЗамерзлі».
НА КАТЭРЫ «ГРОЗНЫ»
На Волга-Балтыйскім каналеЗамерзлая чайкаКанала.Ну што там, здавалася б...ПтушкіШтодзённа канаюць і гінуць,Бы суцрацьптушыныя міныПтушынае дрэва цярушаць.I гэтая птушка не лепшая,З усіх нашых птушак не першая.Адкрыліла, колькі паспела,Вяслуе крылом набалелым,Знікаючы ў хвалі за катэрам,Як з ніткі сарваная пацерка.Самкнулася нема вада.Ну што там, дальбог, за бяда!Ды раптам — бы выбухнуў кратэр! —Хіснуўся і ўздыбіўся катэр,СінечайМарознаеСталігарматныяруліпаўсталі,I падалі з неба, як грушы,Птушыныя вечныя душы!
ФОТАЗДЫМАК
Сцяна расстрэлу.Стаць пад той сцянойI карніка ўявіць сябе насупраць,Цябе насупраць,Нас дваіх насупраць,I не жахнуцца: смерць і ты са мной!...Той дзень лістком змакрэлымПрыліп да аб'ектыву...Які я быў шчаслівыКаля сцяны расстрэлу!
ДАЖДЖЫНКА
З мільёнаў кропелекСкладаюцца дажджы,Дажджынка кожная — асобная планета,Красуюць там нябачныя сады,I птушкі непачутыя спяваюць;Дажджынка кожнаяЦіхутка нешта шэпча,Калі па валасах тваіх сцякае,Зіхоткая, у чоўнікі далоняў,Твае далоні — поўныя планет;Як перакласці іх шчаслівы шэптНа мову плачаў?Лямантаў?Загадаў?..Дажджынка ўпала.
ТРУНА
...I ляжала яна, нежывая,Не чужая яму, не чужая.Адышоў, да дзвярэй прываліўся.Не чужы ёй цяпер, ці чужы?Нешта помніў — а болей забыўся.Азірнуўся назад: міражы.Азірнуўся наперад: нікога.Ні тугі не адчуў, ні бяды.Толькі збітая ў камень дарога,На якой пазнікалі сляды.Так стаяў, сам сабою замглёны,I глядзеў за абрысы зямлі,Па якойI ў якую мільёныНевядома і грозна ішлі.Толькі ў час, як выносілі з дому,I калі яго ўбок павяло,Невядомае стала вядомым,А вядомага — як не было.
БЯРОЗА БОЛЮ

Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги