Хаценьчык. Грыша! Мілы! Ты што, у нашым доме быў?
Салавейчык. Ну вось… Кран папраўлю — траяк. Выключальнік бясшумны пастаўлю — тры пяцьдзесят. Замок новы прыладжу — пяцёрка. Бывае, за адзін вечар трыццаць рублёў у кішэнь кладу. Які прафесар такую стаўку мае?
Божашуткава. Грыша, гэта ж рабунак сярод белага дня!
Салавейчык (
Зойка. Ты што? Здурэў?
Салавейчык. А што? Хачу стрыптыз!
Божашуткава. Як табе не сорамна, Грыша? Што ты кажаш? Які стрыптыз? Апамятайся! Ты што, п’яны?
Салавейчык. Хто? Я п’яны? Лухта! Чаму ты, маманя, супраць стрыптызу? А калі я хачу?.. У нас жа свабода сумлення! Я гэта так разумею: што хачу, тое і раблю! Зойка! Давай стрыптыз!
Зойка. Шызік! Калі ты зараз не змоўкнеш!..
Божашуткава. Грыша, кінь дурыцца. Глядзі, Зойку ледзь не да плачу давёў.
Зойка. Я яго спачатку па мазгаўні трахну, а потым заплачу! (
Хаценьчык (
Салавейчык. Цю! Зноў гаварыць будзеш? Злітуйся! Замучыў прамовамі. Тут жа не прафсаюзны сход!
Кічкайла (
Салавейчык. Забараняю! Катэгарычна! Хто імяніннік — я ці твой Спіноза? Вось… Вершамі кажы тост!
Кічкайла. Вершамі я не гатовы.
Салавейчык. Тады сядай і сядзі! Хто можа вершамі?
Божашуткава. Я. (
Салавейчык. Старо! Старо, Рагнеда Іванаўна! Ты давай што-небудзь такое… пра любоў!
Божашуткава. А гэта хіба не пра любоў?
Салавейчык. Якая ж гэта любоў? Цяпер чалавеку любоў з сэксам патрэбна! Разумееш: с-э-к-с! Еўтушэнку ведаеш: «Ты говорила шепотом, а что потом, а что потом?..»? Га?
Божашуткава. Не, не ведаю…
Салавейчык. Ну хаця б Ясеніна Сяргея?
Божашуткава. Некалі ведала, а цяпер забылася…
Салавейчык. Якія ж з вас выхавацелі, калі вы ні Еўтушэнкі, ні Ясеніна не ведаеце?
Божашуткава. Зойка! За табою Еўтушэнка і Ясенін. Ды кінь ты есці цукеркі! Дыябет будзе!
Салавейчык. Няхай есць, не шкада. (
Божашуткава. Грыша! Гэта ж… вульгарна! Гэта ж крымінальшчына!
Салавейчык. Добра. Пераходжу на грамадзянскую лірыку, паколькі гэтага патрабуюць высокія госці! (
Божашуткава. Спяваеш ты, Грыша, цудоўна, як Лемешаў. Але густ у цябе…
Салавейчык. Пардон! Гэта мой лепшы рэпертуар!
Божашуткава. Нічога, хутка ў цябе будзе іншы рэпертуар. Гэта наш клопат… Зойка, ты ведаеш добрыя песні? Сучасныя?
Няўжо ніхто з нас не ведае добрых песень?