Божашуткава. Не, вы толькі паслухайце яе! Яна ўжо павучае дырэктара! Мы, бачыце, нейкія невукі, а яна — вундэркінд!
Якаў Фаміч. Ізабела Сямёнаўна… Я вас прашу… Выйдзіце адсюль… Я вас потым паклічу.
Божашуткава. Правільна зрабілі, Якаў Фаміч, што выставілі яе за дзверы. Яна ўжо ні меры, ні такту не ведае. Сама сябе прызначыла ў ментары!..
Якаў Фаміч (
Божашуткава. Ну… Калі вы дазваляеце сабе гаварыць са мной такім тонам…
Якаў Фаміч. Яна ж, чорт пабяры, мае рацыю! Я ж таксама гэтак думаю! Ды вось не хапае смеласці сказаць пра гэта ўголас! Вось сядзіць у мяне недзе тут (
Андрэй. Ну што? Не прайшлі?
Андрэй. Чаму?
Ізабела. План, тэхналогія, Божашуткава…
Андрэй. Паслухай, Іза… Зрэдку і я магу даць добрую параду. Плюнем мы на гэтую фабрыку! Хіба на ёй свет клінам сышоўся? Без работы не застанемся. У другі горад пераедзем!
Ізабела. Гэта было б здрадай.
Андрэй. Здрадай? Каму?!
Ізабела. Свайму дзяцінству. У дзіцячым доме мы самі сабе рабілі лялек… З розных рызманоў… Нязграбныя, няўклюдныя… А потым у нас з’явілася адна сапраўдная… Вялікая, прыгожая… Адна на ўвесь дзіцячы дом. А нас там было дзве сотні… Мы кармілі яе, купалі, лячылі, спявалі ёй песні… Па чарзе… Раз у тыдзень… І вось аднойчы маленькая дзяўчынка — яе Фросяй звалі — папрасіла ў мяне ляльку. Я не дала… Разумееш, раз у тыдзень?.. А ўначы яна памерла. Нешта з сэрцам… Ніколі сабе гэтага не дарую… Колькі жыць буду… Можа, вось тады я інтуітыўна і зразумела, што такое цацка для маленькага чалавека… Ах, Таратута, Таратута! (
Андрэй. Не трэба… Не трэба нікуды ехаць. Будзем тут.
Кічкайла (
Андрэй. Там…
Кічкайла. Прашу пасадзіць мяне ў турму!
Якаў Фаміч. Вы пераблыталі адрас. З такім высакародным жаданнем трэба звяртацца да пракурора ці начальніка міліцыі. Можна ў ОБХСС.
Кічкайла. Я патрабую пасадзіць мяне ў турму!
Якаў Фаміч. Што вы і дзе натварылі?
Кічкайла. Ды не я! Не я, а Салавейчык! Ён жа ўсю фабрыку тэрарызуе! Яго ж усе, як чумы заразнай, баяцца. Я ўжо псіхам, шызафрэнікам зрабіўся! У мяне бяссонніца. Я ж нават дома, у сям’і, стаў заводзіцца з паўабарота! Толькі турма можа выратаваць мяне ад вар’яцкага дома.
Якаў Фаміч. Давайце больш стрымана, без эмоцый. Гэты спектакль тут недарэчы.