Кічкайла (
Якаў Фаміч. А навошта вы ўсё гэта рабілі?
Кічкайла (
Якаў Фаміч. А ў вас што, капіркі няма?.. У мяне таксама было пяць камісій.
Кічкайла. Пяць? (
Якаў Фаміч. Потым, потым падлічым. Чаго ён цяпер хоча?
Кічкайла (
Якаў Фаміч. Выгнаць яго к чортавай матары! Каб і духу ягонага не было на фабрыцы!
Кічкайла. Дык нельга ж выгнаць, Якаў Фаміч! Суд усё роўна адновіць. Спачатку патрэбны тры вымовы. А мы яму толькі адну далі. І тую суд адмяніў.
Якаў Фаміч. Выгнаць!
Кічкайла (
Якаў Фаміч. Добра… Паклічце яго сюды.
Ну, што ж вы маўчыце, Рагнеда Іванаўна? Дзе ваша красамоўства? Помніце, як вы ўгаворвалі мяне ў гэтым кабінеце? І ўгаварылі…
Салавейчык. Я слухаю вас, Якаў Фаміч.
Якаў Фаміч. Кажуць, у вас зноў нейкія прэтэнзіі да фабкома, да кіраўніцтва фабрыкі? На што вы скардзіцеся?
Салавейчык. Я скарджуся? Я не скарджуся, а крытыкую. Вось гэты дзеяч (
Якаў Фаміч. Ну, гэта ж не зусім так, таварыш Салавейчык. Вы і прэміі атрымліваеце, і пуцёўкамі карыстаецеся.
Салавейчык. Як усякі працоўны. Маю поўнае права.
Якаў Фаміч. І ўмовы вам на рабоце стварылі такія, якіх вы, можа, і не заслугоўваеце…
Салавейчык. А чаму мяне не хочуць пускаць за граніцу? Чаму не даюць характарыстыкі? Я што — заразны? Ці не такі грамадзянін СССР, як усе іншыя? Магу зараз пашпарт паказаць!
Якаў Фаміч. Бачыце, якая справа, Рыгор Рыгоравіч… Мы не можам рэкамендаваць вас для замежнай паездкі.
Салавейчык. Не можаце? Дазвольце даведацца — чаму?
Якаў Фаміч. Разумееце, Рыгор Рыгоравіч… Ну, калі гаварыць ужо зусім шчыра… Мы не давяраем вам.
Салавейчык. Думаеце, застануся там? Ха-ха-ха! Не такі я дурань, як вы думаеце!
Якаў Фаміч. Не, мы гэтага якраз не баімся, што вы там застанецеся.
Салавейчык. Тады ў чым справа? Што вам канкрэтна не падабаецца? Толькі канкрэтна!
Якаў Фаміч. Канкрэтна?.. Ваш, так сказаць, маральны воблік, Рыгор Рыгоравіч. Мы баімся, каб за мяжой не падумалі, нібыта ў нас тут усе такія. А вы ж… унікум!..
Салавейчык. Ах, вам не падабаецца мой маральны воблік! Хвілінку. Зараз я вам дакажу, што вы гаворыце лухту! (
Божашуткава. Мы пісалі гэтую характарыстыку, каб выратаваць вас ад турмы!