Зімін. Зіна Пятроўна, там раненыя паўзуць на свае пазіцыі. Вярніце іх, няхай пакуль паляжаць за сценамі.
Зіна. Слухаю. (
Трубачоў. Марасян, відаць, здагадаецца ж завязаць парламенцёру вочы.
Марасян. Можна?
Зімін. Давай.
Марасян. Распакаваць?
Зімін. Развязвай.
Кукушкін (
Крафт. Я прыйшоў да генерала Кукушкіна…
Зімін (
Крафт. Капітан Крафт.
Зімін. Палкавы камісар Зімін.
Трубачоў. Капітан Трубачоў.
Багатаў (
Зімін. Сядайце, капітан.
Крафт. Дзякую. (
Зімін. Мы вас слухаем.
Крафт. Маё камандаванне ўпаўнаважыла мяне прапанавяць вам пачэсныя ўмовы здачы гарнізона крэпасці.
Зімін. Якія?
Крафт. Сёння ў васемнаццаць ноль-ноль над крэпасцю павінен узняцца белы сцяг. У васемнаццаць дзесяць гарнізон калонамі па тры выходзіць праз Паўднёвыя вароты і пойдзе да месца, якое будзе ўказана. Зброю і боепрыпасы пакінуць у крэпасці. Афіцэрам і салдатам гарантуецца жыццё, раненым — медыцынская дапамога.
Трубачоў. А калі мы не здадзімся?
Крафт. Да крэпасці падышлі восем новых артылерыйскіх дывізіёнаў і два штурмавыя палкі. Штурм пачне артылерыя і авіяцыя, а пяхота пройдзе па руінах, якія стануць вашай агульнай магілай, калі генерал Кукушкін мае намер далей супраціўляцца.
Зімін. Я мушу засмуціць вас, капітан, — генерал Кукушкін і далей мае намер супраціўляцца.
Крафт. Вы ад яго імя гаворыце?
Зімін. Ад яго.
Крафт. Але ж гэта самагубства!
Трубачоў. Вам яно таксама дорага абыдзецца.
Крафт. Вы — фанатыкі!
Трубачоў. Мы — салдаты!
Крафт. У вас жа абсалютна бязвыхаднае становішча.
Трубачоў. На вайне, капітан, такога становішча не бывае.
Крафт. Я сваімі вачыма хацеў паглядзець: што вы за людзі? Дзевяць дзён і начэй заліваем вас патокамі свінцу і агню, здаецца, усё жывое павінна было ўжо ўзняцца дымам, а вы…
Зімін. А мы, як бачыце, не спяшаемся выкідваць белы сцяг.
Крафт. Гэта, канечне, дадае вам гонару, але белы сцяг вы ўсё-такі выкінеце.
Зімін. Чаму вы так упэўнены?
Крафт. Ну не каменне ж вы, а самыя звычайныя людзі, якія без вады і ежы не могуць!.. А ў вас няма ні вады, ні правіянту… Вашы раненыя, што трапляюць да нас у палон, галодныя, як ваўкі. За ваду жыццё гатовы аддаць!.. Не лепш і з боепрыпасамі: на некаторых пазіцыях вашы салдаты страляюць па чарзе… Раненыя і жанчыны на перадавой. Куды ж ужо далей!
Зімін. Карацей: колькі даеце на роздум?
Крафт. Трыццаць мінут.
Трубачоў. Мала. Нам трэба яшчэ звязацца з камандаваннем фронту.
Крафт. З камандаваннем фронту ў вас няма ніякай сувязі. Нам гэта вядома. Як і вам… Не мог пайсці ваш генерал Кукушкін на пункт сувязі. Няма ўжо ў вас такога пункта!.. Болей таго, я нават сумняваюся, ці ёсць у вас генерал Кукушкін… Не было ў крэпасці ніякага генерала на пачатку ваенных дзеянняў… Не мог ён да вас з неба зваліцца…
Зімін. Э, капітан, чаго толькі на вайне не бывае.
Трубачоў. Капітан, мы патрабуем дзве гадзіны.
Крафт. Столькі вам не трэба.
Трубачоў. Нам неабходна сабраць усіх афіцэраў гарнізона.
Крафт. А колькі іх у вас асталося?
Зімін. Збяромся — падлічым.
Крафт. А няма чаго лічыць. Вас трое ў Цэнтральнай частцы, афіцэр Наганаў пакуль абараняе Цярэспальскія вароты, а маёр Авілаў засеў на Усходнім форце. Вось і ўсё.
Трубачоў. Дзякуем за інфармацыю, але размяшчэнне нашай абароны мы ўсё ж ведаем лепш.
Крафт. Гэта ёсць маскарад. Вы нічога не ведаеце. I вам ёсць толькі трыццаць мінут. Няма белы сцяг — праз дзесяць–пятнаццаць мінут ад Цэнтральнай часткі астануцца толькі руіны. Усё. Я мушу пайсці.
Зімін (
Трубачоў. Генерал Кукушкін!
Кукушкін. Слухаю.
Трубачоў. Збегай на перавязачны і перадай загад Марыне, каб зараз жа сюды ішла.
Кукушкін. Ёсць! (
Зімін. Навошта яна табе?