1-ы баец. Чаго панікуеш?
4-ы баец. Афіцэр паказаўся.
Марасян. Хлопцы, не страляць!
Кукушкін. Я нешта недачуў. Хто там ідзе?
2-гі баец. Парламенцёр, цецярук глухі!
Кукушкін. А хто гэта?
3-ці баец. Для перагавораў!
Кукушкін. Ну от! А я што казаў? Прыпяклі нашы, дык аж самі бягуць перапрашаць!
Марасян. Хлопцы! Матай пакуль адгэтуль… Не варта такімі на вочы немцу паказвацца. Давай за сцены!
Кукушкін. А я?
Марасян. У штаб. Перадай камісару, што парламенцёра прывяду сам.
Кукушкін. Слухаю. (
Карціна пятая
Зімін (
Кукушкін. Слухаю. (
Трубачоў. Таварыш Кукушкін…
Кукушкін (
Трубачоў. Пра якога гэта генерала Кукушкіна немцы трубяць па радыё, часам не сваяк твой?
Кукушкін. Гэта я іх там напалохаў. Сказаў, што абаронай камандуе генерал… Кукушкін.
Зімін. Малайчына, Кукушкін!
Кукушкін (
Зімін. Не, не, ты правільна сказаў! Хвалю за прыдумку!
Кукушкін. Служу Савецкаму Саюзу!
Зімін. А зараз, генерал, ляці да Марасяна — папярэдзь.
Трубачоў. Пасля вернешся і станеш на пост ля сцяга замест Багатава, пакуль мы тут з парламенцёрам будзем гаманіць.
Кукушкін. Ёсць! (
Зімін (
Багатаў (
Зімін. Гэта — калі немец прыйдзе. А зараз сядзі, як табе зручней. Хоць не варта было б паказваць фашысту цябе такога змарнелага. Але ні я, ні Трубачоў па-нямецку — ні ў зуб нагой. А ты хоць збольшага… Словам, сядзі і рабі выгляд, што адпачываеш. (
Зіна. Ну як, Міша? Цярпіш?
Багатаў. Цярплю.
Зіна. Паправіць павязкі?
Багатаў. Няма калі!
Зіна. Чаму?
Багатаў. Парламенцёр зараз прыйдзе.
Зіна (
Багатаў. Ты ж ваенная. Павінна разумець.
Зіна. Ультыматум?
Багатаў. Безумоўна.
Зіна. Але Зімін жа не прыме яго.
Багатаў. Напэўна.
Зіна. Значыць, зноў штурм?
Багатаў. Не прывыкаць. Восем вытрымалі і дзевяты, дасць бог, перажывём.
Зіна. А ты ведаеш, колькі нас асталося?
Багатаў. Ведаю. Мала.
Зіна. Дзевяты можа быць апошні.
Багатаў. Пабачым.
Зіна. Як усё-такі добра, што Толя паспеў вырвацца з гэтага пекла.
Багатаў. Я так не зрабіў бы.
Зіна. Ну навошта лішняя ахвяра!
Багатаў. Не будзем спрачацца. Ты яму ўсё гатова дараваць.
Зіна. Я люблю яго…
Багатаў. Для мяне гэта не сакрэт.
Зіна. Я іначай не магла. Даруй мне, Міша.
Багатаў. Бог даруе.
Зіна. Не злуй…
Багатаў. Ды не. Я разумею… Не магла ж ты падзяліцца надвае: для яго і для мяне.
Зіна. Гэта не падзяляецца, Міша.
Багатаў. Сёння, Зіна, нам можна прызнавацца ва ўсім. Як на споведзі. Ты — першая, каго я пакахаў… Ну і, відаць, апошняя.
Зіна. Будзем спадзявацца, што выжывем.
Багатаў. Мне гэта цяжэй. З такімі ранамі. Ты ж урач.
Зіна. Толькі не расслабляйся.
Багатаў. У нашым становішчы не ўсё залежыць ад волі.
Зіна. Нічога яшчэ невядома.
Багатаў. Не трэба суцяшаць. Дзевяты штурм і праўда можа быць апошні. Для каго-небудзь з нас… I я хацеў бы развітацца з табой, Зіна… На ўсякі выпадак… Мне лягчэй было б… Калі што якое…
Зіна. Не будзем развітвацца… Лепей дай я падзякую за тваё добрае, шчырае сэрца… Не бойся, я абдыму цябе асцярожна: у цябе ж рана на грудзях… (
Багатаў. Дзякую…
Кукушкін. Прабачце… Мне трэба стаць ля сцяга…
Багатаў. Станавіся.