Авілаў (
Другі?.. Авілаў. Як настрой?.. А першая рота не сумуе! Чуеш? Чым горш твая? Пець развучыліся?.. А ну дай каманду падтрымаць першую роту!..
ЧАСТКА ДРУГАЯ
Карціна трэцяя
Крафт. Салдат?
Кукушкін. Салдат.
Крафт. Сам здаўся?
Кукушкін. Хрэн бы вы мяне ўзялі, каб каменнем не заваліла.
Крафт. Не параніла?
Кукушкін. Не.
Крафт. Значыць, сам не хацеў у палон здавацца?
Кукушкін. Не.
Крафт. Чаму?
Кукушкін. А чаму я мушу здавацца?
Крафт. Таму што не астаецца нічога іншага. Вады ў крэпасці няма, боепрыпасы канчаюцца, правіянт — таксама, крэпасць блакіравана, фронт з кожным днём аддаляецца, дык на што спадзявацца?
Кукушкін. Паглядзім.
Крафт. Ну, я разумею — камісары, афіцэры — яны баяцца ісці ў палон. Але чаго баяцца простаму салдату?
Кукушкін. Я вам скажу, што і ў простых салдат неяк не заведзена, каб у палон здавацца.
Крафт. Але іншага ратунку няма!
Кукушкін. Палон — таксама не ратунак.
Крафт. Гэта толькі ты так думаеш?
Кукушкін. Каб толькі я — крэпасць вы ўзялі б з першага дня.
Крафт. Слухай, а што калі я адпушчу цябе ў крэпасць?
Кукушкін. Правільна зробіце. Навошта я вам?
Крафт. Але з адной умовай: ты ўгаворыш сваю роту ці ўзвод скласці зброю і выйсці з крэпасці.
Кукушкін. Не абяцаю.
Крафт. Чаму?
Кукушкін. У мяне язык не павернецца сказаць такое. А каб нават заікнуўся — мне ўвесь набой усадзілі б у адно месца.
Крафт. Добра. Зробім іначай. Ты зараз пойдзеш на перадавую і звернешся па радыё да салдат сваёй роты, каб выходзілі з крэпасці.
Кукушкін. Нічога не будзе.
Крафт. Не паслухаюцца, думаеш?
Кукушкін. Ніколі.
Крафт. Гэта ўжо не твой клопат. Ты толькі скажы.
Кукушкін. Навошта ж дарэмна языком малоць? Мяне там за сур’ёзнага салдата лічаць, а тут на табе.
Крафт. Я табе яшчэ раз кажу — то ёсць не твой клопат.
Кукушкін. Як гэта не мой? Смяяцца ж з мяне будуць!
Крафт. Ты, між іншым, ведаеш, дзе знаходзішся?
Кукушкін. Прыблізна ведаю.
Крафт. Дзе?
Кукушкін. У чортавых кіпцюрах.
Крафт. Гэтыя кіпці называюцца ваеннай контрразведкай. I тут не просяць, а загадваюць. Ты ёсць палонны і будзеш рабіць тое, што загадаю!
Кукушкін. Толькі не ў палон запрашаць сваіх.
Крафт. А на другое ты мне не патрэбны. Ясна?
Кукушкін. Не патрэбны, дык адпусціце.
Крафт. Ну што ж… Можа і адпушчу. Толькі яшчэ пытанне.
Кукушкін. Слухаю.
Крафт. Вялікія страты?
КукушкіІІ. У каго?
Крафт. У вас!
Кукушкін. Не паспеў падлічыць.
Крафт. Настрой у салдат?
Кукушкін. Баявы.
Крафт. Хто камандуе абаронай?
Кукушкін. Камандзір.
Крафт. Палкоўнік? Маёр?
Кукушкін. Генерал.
Крафт. Прозвішча генерала?
Кукушкін. Прозвішча?
Крафт. Але.
Кукушкін (
Крафт. Што-о?
Кукушкін. Кукушкін, кажу.
Крафт (
Кукушкін. Навошта? Ці ж стаяла б крэпасць столькі дзён без генерала? Што вы!
Крафт. Бачыў яго?
Кукушкін. Як вас. Такі самавіты… строгі…
Крафт. Калі ён з’явіўся ў крэпасці?
Кукушкін. Не ведаю.
Крафт. Ведаеш ты ўсё!
Кукушкін. Я ж — просты салдат.
Крафт. Ты — пераапрануты камісар!
Кукушкін. Куды мне да камісара!
Крафт (
Зомер. Слухаю!
Крафт. Вывесці і расстраляць!
Зомер. Слухаю, капітан. (