Мураўёў. Кажыце далей, ваша вялікасць. Сказаў жа Пётр Валуеў, што бедным беларускім балотам дастаўся ва ўладары не бусел і не цурбан, а помесь таго і другога.
Аляксандр. Што гэта?
Мураўёў
Аляксандр. Міністр Валуеў сваё атрымае. Але караць можна і без вашых цынічных выхадак. Я зрабіўся прытчай ва языцах усёй Еўропы... Дзякуючы вам... Я, цараванне якога называюць добрым, які вызваліў народ... I вы... вы шуміце пра шыбеніцы ва ўсіх газетах... Я, урэшце, за-ба-ра-няю вам гэта.
Мураўёў. Шыбеніцы? Тады заадно забараніце паўстанцаў.
Ваша вялікасць, вы, за якога я сто разоў рызыкаваў жыццём, зганьбіў сваё імя, зразумейце, мы на краі прорвы. Папярэдняе жорсткае цараванне павесіла пяць чалавек. Наша, добрае, распачало трэцюю тысячу... I правільна робіць... Таму што паўстанне на Беларусі і Літве робіцца
Аляксандр. Я не дзіця, якое палохаюць букай.
Мураўёў. Гэта не бука... Гэта пажар...
Аляксандр
Мураўёў. Я выселіў туды трыццаць тысяч чалавек, я сяку лясы, я выпальваю заразу. Але гэтага цяпер мала. Бо гэта ўжо не дваране, а народ! I калі Валуеву, Пятру-малому, малому нават у жорсткасці, не хочацца помесі бусла і цурбана – хай ведае: гаспадаром у гэтых балотах стане
Аляксандр. Мяне не абыходзяць вашы папяровыя львы... Мяне засмучае ваша палітыка. Разгул катаў! Даносяць! Падкідаюць зброю з мэтай правакацыі!
Мураўёў
Л о с е ў. Пастараюся...
Мураўёў. Пастарайцеся. Тым больш, гэта не зусім смешны жарт.
Аляксандр. Гуляць маім імем сапраўды не зусім смешны жарт...
Мураўёў. Я прывык за доўгае жыццё разграбаць гразь, каб рукі іншых былі чыстыя. Я нічога не саромлюся. Сілу апраўдваюць. Вучоныя, паэты – уся гэтая сволач. Вас – абеляць. Мяне – ніхто. Я не баяўся гэтага. Але цяпер мне кажуць, каб пальчаткі для гразі былі белыя. Я стары чалавек, і мне позна перавучвацца... Я патрабую адстаўкі.
Аляксандр. Вы не смееце нічога пат рабаваць. Гэта я патрабаваў у вас. Аднаго. Менш публічнасці.
Мураўёў. Тады не трэба вешаць. Усе пяць з паловай мільёнаў павінны ведаць: вось што чакае таго, хто паўстае... Перадайце гэта, калі ласка, майму намесніку...
Аляксандр
Мураўёў. Хрысціянін не той, хто плача, чытаючы евангелле. Хрысціянін – гэта воін той армады, што завецца
Цяпер я стану хрысціянінам у
Лосеў. Граф!..
Мураўёў. Што, Лосеў... Я не саромлюся маіх слоў. I запамятайце іх... для сябе... Я нічога не баюся, гасудар, акрамя бога і сустрэчы з вашым святым бацькам на тым свеце. Ён з мяне спагоніць. Ён спагоніць і з вас. За вашы ўчынкі. За царства... Дагаворым там, гасудар.
Аляксандр. Як, вы казалі, прозвішча таго чалавека?
Мураўёў. Кастусь Каліноўскі.
Аляксандр. Паляк?
Мураўёў. Беларус, ваша вялікасць. Ён паставіў пад ружжо сто тысяч мяцежнікаў. Хай мой намеснік помніць, што дзяржава, вы – нічога не можаце яму зрабіць, а ён хістае імперыю, як хоча.
Аляксандр. Хто ён... Лосеў?
Лосеў. Амаль нічога не ведаем. Але ў кожным стрэле – яго рука.
Мураўёў. Гэта ўтрапёны фанатык, чалавек каменнай волі, вялікага розуму, таленту...
Аляксандр. Розум, талент... Колькі іх было?!
Мураўёў. Былі і да яго, але гэта асоба нечалавечай нянавісці да вас...
Аляксандр. I што?
Мураўёў. Ён таленавіты арганізатар, ваявода, публіцыст. Ён любіць сваю ідэю... Перадайце гэта майму намесніку, прызначце пенсію яго дзецям і развітайцеся з ім. Бо, калі так пойдзе, намеснік праз месяц будзе вісець пад Вострай Брамай.
Аляксандр. Ён хто?
Мураўёў. Мой намеснік? Не магу ведаць.
Аляксандр
Лосеў. Выхаванец Пецярбургскага універсітэта... Дваранін... Паэт...