Кастусь. Сачыніцель папулярных баек, з камітэта адказны таварыш, паважаны Арсенька Станевіч...
Арсень. Чаго табе?
Кастусь. Маніфест аб зямлі, які вы адрэдагавалі, на-дру-ка-ва-ны... вось... Трыста экземпляраў на Міншчыну...
Чортаў Бацька
Арсень. Добра.
Кастусь. Як пячаць?
Арсень. Зараз скажу. Будзе – хоць падарожныя фельд’егерам адмячай.
Кастусь
Арсень. Змоўч, чапяла.
Чортаў Бацька. Сапраўды, як дзіця малое.
Караліна
Яневіч. Вершамі жартуе.
Арсень. Знайшоў час жартаваць...
Кастусь. Лягчэй вам стане, калі я плакаць буду? Жартуйце, хлопцы, жартуйце... Каб не вершы, не жарты – ета ж проста нам усім перавешацца трэба было б... самім... не чакаючы мураўёўскай ласкі... От, пэўна, узрадаваўся б!
Караліна. Каліна, не трэба...
Кастусь. Сонца з месяцам ззяе на небе. На зямлі – адно толькі сонца. Каралінай яно завецца... Подлых змоўшчыкаў святлом сагравае.
Яневіч
Кастусь. Я, матулечка, усё помню... Я – не з тых, што забываюць...
Рыгнецца ім яшчэ за жыўцом закапаных, за дзярмо на святых магілах... Адальюцца кошцы мышчыны слёзкі... I не дзярмом – крывёю. Вось яно як.
I таму працаваць, хлопцы, працаваць.
Дзіва штуцэры. Адвязём на Слонімшчыну.
Марцявічус. Згода.
Кастусь. А тыя няхай зэльвенцы возьмуць.
Яневіч. Ф-фу-у. Удружыў ты мне, Кастусь, дружок, гэтым магазінам... Бабы прыходзяць дурныя, як курыцы.
Кастусь. Гаспадыня моднага салона, найяснейшая пані Яневіч, пацярпіце дзянёк, калі ласка, накіруем мы вас у Варшаву: аднаўляць з “чырвонымі” сувязь.
Яневіч. Праўда?
Кастусь. I “чырвоныя” ў Варшаве – праўда. I паездка – праўда... Караліна!
Караліна. Што?
Кастусь. Добра ты гукі вымаўляеш.
Караліна. Ну...
Кастусь. Імператар Аляксандр другі, вялікі князь Самагіцкі, гасудар і вялікі князь Абдорскі і Кандзійскі, наследнік Нарвежскі, Дзітмарсенскі і прочая і прочая зволілі прыняць катэгарычны імператыў графа Мураўёва, вялікага князя Самаедскага, гасудара Шыбеніцкай зямлі, Лобных месцаў і прочая – аб разгроме і рэпрэсіях.
Караліна. Нашто?
Кастусь. Каб падкласці іх пад трон начальніка мінскага акцыза.
Чортаў Бацька. Хай узрываецца.
Марцявічус. О, выбуховая моц беларускага вольнага слова!.. Гекзаметрам загаварыў.
Караліна. Сур’ёзна.
Кастусь. Дрэнна...
Яневіч. Зноў... Адны гускі ды аслы ходзяць...
Караліна. Я зраблю.
Кастусь. Ведаю...
Марцявічус. Даўно пара...
Яневіч
Вітаўт. Свае. Трэба.
Кастусь. Ах-х, вось яшчэ не было... Вітаўт!..
Вітаўт. Ну-у!.. В-ведаеш! Табе ўнаравіць... як графскаму сабаку... Табе што, жыццё сваё – капейка?.. Я прыйшоў, каб вы-ра-та-ваць яго... Мала гэтага?.. Зразумеў? I ўсё! I досыць!
Кастусь. Зразумеў... Але гэта канспіратыўная кватэра. Я магу памерці – камітэт павінен жыць...
Вітаўт. То і памрэш...
Марыя. Пан Макарэвіч... Не трэба яго... Я ў адчай прыйшла, пакуль яго адшукала... Горад аббегала...
Кастусь. Спакойна, Марыя. Што такое?
Марыя. Надвячоркам зайшла суседка... Прасіла не выдаваць... Па сакрэту сказала, што ўжо ва ўсіх на тым баку вуліцы правяралі дамавыя кнігі, што заўтра будуць у астатніх... У нас... Я пайшла да мадам Салье...
Чортаў Бацька. М-маем.
Арсень. Значыць, табе нельга вяртацца на Антокаль, Кастусь.