Марыя
Арсень. Чортаў Бацька, давай бланк.
Чортаў Бацька. На.
Караліна падышла яшчэ бліжэй да Кастуся і Марыі.
Марыя. Я ненавіджу гэтую вашу... справу. Але я зрабіла гэта.
Кастусь. За што ненавідзіце?
Марыя. Яна адбірае вас ад мяне. Якраз у той дзень, калі я зразумела, што... кахаю вас... – вы зніклі з флігеля на Антокалі: пайшлі, відаць, у гэтую сваю... справу... Яна і цяпер адбірае вас, дае мне замест шчасця штодзённае гора.
Кастусь. Марыя...
Марыя. Бо я кахаю вас. I я слабейшая за яе, праклятую. Што яна зрабіла з горадам, з краінай, са шчасцем, ваша справа?! А я – слабейшая. Я не магу змагацца супраць яе... Гора маё! Бяда мая!
Караліна. Сочаць... Падбіраюцца. Як пальцы да горла.
Марцявічус
Вітаўт. Не ўсё ж каб шанцавала ды шанцавала. Паўсюль. Ва ўсім. У вайне, выкраданнях, каханні... у картах... чорце, д’ябле.
Арсень. У якіх картах?
Вітаўт. Скажам, “у стратэгічных картах”.
Марцявічус. З імі некаторым, прама скажам, не шанцуе...
Арсень
Вітаўт
Чортаў Бацька. Відны...
Арсень. Нешчаслівае для нашага брата прозвішча... Гм... Не, там людзі дрэнныя, поскудзь дробная, а не людзі... Спасаіконапрэабражэнскі? Пузам для такога прозвішча не выйшаў... А што, калі тваё, Пархвен, прозвішча? Ды не, які ён Бабаед... Унь бабы
Яневіч. А жыць яму, святому дурню, у святым месцы. У Свентаянскіх мурах.
Чортаў Бацька. Праўдачка. Да Мурашоўскага палаца адтуль – д-даплюнуць можна. Хто стане шукаць?
Кастусь
Марыя. Але я кахаю.
Кастусь
Але я не магу быць побач. Не думайце, што прычына таму – вы. Проста мы ўсе тут – жаніхі радзімы, свабоды... Калі гэта цябе супакоіць – супакойся.
Калі можаш дараваць – даруй.
Караліна. Досыць... Не трэба слоў... Яна ж – ну проста...
Марыя. Ты таксама кахаеш...
Кастусь. Бывай.
Марыя
Чортаў Бацька. Чакай, дзетухна, чакай светлую нашу.
Караліна
Яневіч. Ты ўжо маўчы!.. Ты ўжо маўчы!.. Як аперазаю, не гледзячы.
Арсень. Усё. Вітаю з хрышчэннем, пан Вітажэнец, прыватны настаўнік.
Марцявічус. Пан настаўнік, пан настаўнік, у вас бяда!
Кастусь
Марцявічус. Горш... інспектар прыехаў.
Вітаўт
Арсень. А ты лічыў, гінуць са сцягам? Так і гінуць.
Вітаўт. Ты быў, што жартуеш?
Яневіч. Змоўч, псіх... Выгляд твой пахмуры – свята светлае побач з ягонымі... жартамі, імяніны сэрца...
Кастусь. Не трэба яго крыўдзіць... Вітаўт, я ж не таму сказаў табе папрок, што ў мяне дрэнны характар, што я дрэнна стаўлюся да цябе. Проста, нават калі справа ідзе аб жыцці аднаго з нас – на канспіратыўную кватэру нельга весці старонніх. Ты гэта – запомні.
Вітаўт. Яна ж твая кватэрная гаспадыня. Ты ж з ёю ды са мною аб зорах гаварыў.
Кастусь. Зоры – справа іншая. На іх яшчэ мураўёўскія сышчыкі не паспелі залезці.
Вітаўт. Я ж думаў, у яе толькі справа. Я ж не ведаў, што яна яшчэ і куры з табой строіць.
Кастусь. Не буду я з табой біцца, Вітаўт мілы.
Вітаўт
Кастусь. Скончу, значыць, дрэнна.
Чортаў Бацька. Тых бунт аўшчыкоў, якім шанцуе, улады асабліва не любяць.