Pojęła: jest zbyt pewny siebie. I popełniła błąd: przywłaszczyła państwowy grosz, żeby się wystroić. Dużo; potem, w sądzie, wyliczono jej wszystko, co do grosika.

Dowiedziawszy się w więzieniu, że mąż wniósł pozew o rozwód, podcięła sobie żyły ułamaną łyżką. (Przyszli po nią: zabrali do więziennego szpitala).

Dostała cztery lata, odsiedziała trzy. Wróciła do domu cicho jak sowa. Wdowa, z którą mąż się już był ożenił, z kukułczą gotowością oddała jej dzieci. Jego nie widziała.

Dziewczynka się cieszyła, chłopcu było jeszcze wszystko jedno.

Wzięła się do życia.

Przeł. Jan Czopik

<p>Начлег / Nocleg</p>

Начлег

Баюся хутара Барсуковіна. Занадта пуста там, каб можна было ўспамінаць дзяцінства. Маці прывозіла мяне сюды, на сваю радзіму...

Баюся яго, відаць, яшчэ i таму, што тут пастарэлі толькі твары з маёй памяці. Прончыха, як зазвычай, гэтаксама крычыць: „куды прэшся, зараза!" Карова гэтакжа па-даўнейшаму лезе за парог. Над яе збітым рогам — мухі. Певень пазірае па-шуляцку...

Выйшла дзяўчына. Зняла з перканіцы высахлы цадзільнік; у яе точаная шыя, натуральны загар i сардэчна знаёмы ўзмах рукі. Яна паглядзела на гасцінец, па-жаночаму боязна-сур'ёзна, i я зразумеў, што бачу гэта, малую калісьці, сястру Мірці. „Божа мой, няўжо гэта ажно столькі ўжо гадоў, як з Мірцяй гуляў я ў схованкі?! Аднаго лета пабіўся за яе з пастухом..."

Я накіраваўся да хроснага з намерам застацца нанач. Ведаў, што вымасцяць мне пасцель на сухім сене, у гумне, i застануся сам са сваімі думкамі. Прысніцца загарэлае цела Мірці, прапахлае лесам ды жывіцаю. Бурштынавае! І, быццам разбойнік, што прыходзіць на месца свайго злачынства, захацеў убачыць Мірцю ў гумне, у якім праходзілі дзіцячыя гульні i яна абяцала пацалаваць мяне.

... Пад поўнач я застаўся адзін, у тым жа гумне.

Зашахацела асіна. Яе шмат на лузе Радэля, на гэтай козіды, на якой дзікая трава ды куп'ё. Падпоўз я, уяўны падшыванец, да дзіркі ў шчыце — усё той самай! — i прыгледзеўся да Барсуковіны.

Месяц каціўся на спатканне з бурай, клубаBani хмары, як густы дым ад вялікага пажару. Маланка мігцела дзесьці над Чортавым балотам. У старым лесе крычаў пугач, a зоркі-маргайкі толькі i ведалі бяздумна разбягацца на глыбіні неба. Далёка тупацелі грымоты, i ад таго заціхла наваколле. Раптам здалося, што імчыць па пушчы смяротная паніка, здратоўваючы верхавіны. Дыхнула вільготнай шрачынёю, i мой твар у момант успацеў.

— Мі-і-ір-ррр-рця-я-я-ааа!!! — даляцеў скрыгатлівы крык.

Я, не гледзячы ні вока, ні бока, ссуну ўся на ток i выбег на прыгуменне: у акне Прончыка грамнічная свечка — i нікога нідзе. Бог кінуў жмут бліскавіцаў; у хляве захроп конь і, хіба зосну, забляяла авечка.

На вочапе жураўля рыпацела вядро: ір-р-р-р... і-р-р... Белым духам уздыбіўся вецер на пыльным гасцінцы, ажно патрупянелі бярозы ды панагіналіся, нібы для ўцёкаў, з перапуду не могучы зрабіць ні кроку. З-пад страхі фыркнула нейкая птушка і, адурэлая, знікла.

Дождж ударыў густою шрапнеллю, ля самых маіх ног. Я адступіўся за падваротню. Зусім блізка жыхнуў i выбухнуў пярун; зазвінела кола сячкарні.

Неспадзявана для самога сябе — разапхнуў дзвярыны гумна і, увесь у мігценні, пабег да акна, на святло грамнічнай свечкі. Там, начною цемраю прыціснуты да сцяны, глядзеў, як на каленях моліцца Прончыха i кліча дачку. Яна, вылітая Мірця, выйшла да маці, i я пачаў шаптаць ёй паўзабытую малітву i трызніць, быццам ужо бяру Мірцю на рукі, а ногі мае нецярпліва чакаюць бегу. Абхапіла мяне Мірця за шыю, вусны-маліны расхіліла ва ўсмешцы, вочы-ягады росна блішчаць ад радасці, грудзі дыхаюць хутка-хуценька... Як добра быць патрэбным, як гэта цудоўна быць жыццём для другога чалавека! Мірця, я прагну быць жыццём тваім! Дзе ты? На якой невядомай вуліцы невядомага горада? Зайздрошчу той вуліцы, якая бачыць цябе!

Апамятаўся пад раніцу.

Расплюшчыў вочы пасля кароткага сну: тапіўся ў рэчцы!

Ляжу на сене.

Спалохана шэпчацца голле бярозы пад страхою.

Дождж шуміць у зеллішчы. Бліскавіцы скачуць па заполлі, у жытневых ды аусяных палетках. Дзесьці ў пушчы прагула вузкакалейка, i я зразумеў, што неўзабаве павіднее i праз якую гадзіну будзе аўтобус у Беласток.

Выйшаў, ні з кім не развітаўшыся. Рассвежаным бярэзнікам дайшоў я да берагоў Слоі, у якой на лапухах воднай лілеі ўжо зіхацела сонца. З-над Дзявоцкіх віроў шуганула ў сінечу чародка дзікіх качак.

Не даходзячы да халоднага зарасніку смуродзін, прыпыніўся.

Удалечыні Мірця моцнымі рукамі расчыняла вароты: Прончык выязджаў у поле. На яе галаве гусіным пер'ем бялела хустка.

Я пайшоў.

Nocleg

Boję się futoru Borsukowina. W tej pustce — jak nie wracać myślą do minionego dzieciństwa? Tutaj, w swoje strony rodzinne, przywiozła mnie ongiś matka.

Postarzały się tylko twarze; wszystko inne zostało jak dawniej. Nawet Pronczycha krzyczy tak samo z sieni:

— Gdzie leziesz, diable! — a twarz jej niczym pieczona gruszka.

Krowina pakuje się do izby, muchy krążą nad obtłuczonym rogiem. Kury coś tam żwawo dziobią, kogut patrzy na nie wzrokiem jastrzębia.

Перейти на страницу:

Похожие книги