
П'еса прысвечана тэме барацьбы працоўных Заходняй Беларусі за нацыянальнае і сацыяльнае разняволенне. У гісторыю трагедыйнага твора пакладзены сюжет пра каханне парабка Лявона і дачкі багатага гаспадара. Яніна адказвае юнаку ўзаемнасцю. Але бацька бачыць сваім зяцем польскага асадніка. П'еса вызначаецца праўдзівасцю характараў і абставін, жывой і сакавітай мовай персанажаў.
Іван Козел
ПАПАРАЦЬ-КВЕТКА
Дзейныя асобы
Лабыш Антось — кулак.
Анатоль,
Яніна — дарослыя дзеці Лабыша.
Надзея — траюрадная сястра Анатоля і Яніны.
Ганецкі — белапольскі асаднік.
Лявон — парабак Лабыша.
Міхась — Лявонаў сябар, батрак.
Люба — вясковая дзяўчына, батрачка, Надзіна сяброўка.
Дзед Струкач — вясковы бядняк.
Янук,
Базыль — сяляне.
Марыля,
Альжбета — сялянкі.
Адась,
Максім — дарослыя дзеці Альжбеты.
Жабрак.
Ляснічыха.
Камендант паліцыі, тры паліцэйскія, хлопцы, дзяўчаты, жанчыны, шаферы і шаферкі на вяселлі, госці, музыканты.
Пралог
Дзед. Здаровы, дзеткі мілыя і ўнучкі мае, дай божа вам усім пажыць на свеце столькі гадкоў, колькі мне давялося, а то яшчэ і болей. А пажыў я, дзякаваць богу, нямала. Колькі мне гадоў зараз, дык я добра і не ведаю, ну, думаю, што больш чым сто, бо радзіўся я, казалі, як Крымская вайна пачалася, а гэта было вельмі даўно. Радзіўся я каля Гродна — так, мусіць, было богу ўгодна, — і свой край, Беларусь Заходнюю, я ведаю, можна сказаць, як сваіх пяць пальцаў. Я прайшоў яго ўздоўж і ўпоперак з торбай за плячыма не адзін раз — я быў жабрак, і ад торбы мяне толькі Савецкая ўлада вызваліла — і бачыў шмат добрага і дрэннага, больш дрэннага, вядома. Я начаваў часта ў гушчы Белавежскай пушчы, піў ваду з цудоўнага возера Нарач, купаўся ў магутным Нёмане, бачыў шмат усялякіх людзей. Пра нашых людзей і пра іх жыццё-быццё я і хачу расказаць вам зараз. Было гэта не так даўно, дваццаць год таму назад, а здаецца ўсё гэта нейкай незвычайнай казкай. А было ж так на самай справе, мілыя.
АКТ ПЕРШЫ
Карціна першая
Люба. Здаецца, вянкоў для ўсіх ужо хопіць.
Яніна. А чаму гэта хлопцы не памагаюць спяваць нам?
Лявон. Вы так суладна зачалі, што мы баяліся, каб песні не сапсаваць вам.
Яніна. Кашы маслам не сапсуеш, а песні — голасам такім, як у цябе.
Надзя. Адась, Міхась, памагайце ўсе!..
Міхась. Адась пець не будзе.
Надзя. Чаму?
Міхась. Таму што ты яго не пахваліла так, як Яніна Лявона.
Адась (
Люба. Бо пра нас ужо казаць няма чаго: усё даўно перагаворана. (
Надзя. Во, зусім інакш, як басы ўмяшаліся.
Яніна. Вядома.
Люба. Ну, дзяўчаткі, пара да варажбы прыступаць.
Яніна. Правільна, будзем варажыць.
Надзя. Бярыце, хлопцы, па вянку і пойдзем да вады зараз.
Міхась (
Адась. Але. У кіно ці ў тэатр у нас жа не сходзіш. (