Яніна. Ну яму ж, мусіць, не карова і не свіння, а жонка патрэбна!
Міхась. Але, не ўсе ж на пасаг квапяцца. Вось я таксама з батрачкай жанюся.
Альжбета. А што ж ты хацеў яшчэ? Якія самі, такія і сані. Я люблю праўду ў вочы сказаць.
Лявон. Няма чым вельмі і Адасю вашаму казырыцца — дзесяць дзесяцін з братам на дваіх.
Альжбета. Але ён сам сабе гаспадар, і якая-небудзь голая костка не пара яму, не-е!
Міхась. А што вы зробіце, калі ён прывядзе яе ў хату вам?
Альжбета (
Лявон. Хутка станем усе роўныя і зямлёй будзем агульна карыстацца, як і ў Расеі.
Альжбета. Пакуль сонца ўзыдзе, раса вочы выесць. (
Яніна. Ну і перчык!
Люба. Гром баба.
Міхась. І вочы — маланка…
Яніна (
Адась. Не ведаю, нідзе не бачыў. Не інакш, як лесам пайшла. Ох! Ну і гора мне з маткай сваёй: такая незгаворлівая старая — не дай бог. (
Люба. Родная матка — не мачыха: пазлуе і адпусціцца… Што яшчэ, дзяўчаткі, спяём? Можа, «Ой, бела, бела бярозка» ці «Зыбнула мора, зыбнула».
Яніна. Не, давайце лепш «Ой, былі, былі на рынку».
Дзед Струкач. Гэтыя песні, дзяўчаткі, мы чуем з году ў год. Вы што-небудзь навейшае б спелі.
Максім. А праўду дзядуля кажа.
Люба. Я не супраць — давайце. (
Дзед Струкач. Во, зусім іншая рэч.
Адась (
Люба. А што цяпер будзем рабіць?
Яніна. Пойдзем кветку папараці шукаць: сёння ж купальская ноч, і ўжо хутка поўнач будзе.
Люба. Дзе яна ёсць, тая папараць-кветка! Гэта ўсё байкі людскія.
Дзед Струкач. Правільна, я шукаў яе ў маладосці — і дарэмна. Значыць, няма яе.
Міхась. Чаму няма? Ёсць папараць-кветка. Толькі яна пакуль што ў нас для адных паноў цвіце… Але хутка яна і для нас расквітнее.
Люба. Не ведаю, ці прыйдзе гэта свята.
Лявон (
Дзед Струкач. Дай жа божа!
Адась. На бога няма чаго спадзявацца, трэба самім дабівацца.
Дзед Струкач. Але як дабівацца?
Міхась. Трэба рабіць тое, што ў лістоўках пішуць.
Яніна. Ціхаце, ведзьма ідзе… Ляснічыха.
Люба. Чаго ж яе нялёгкая гоне сюды?
Міхась. Заробку лёгкага шукае.
Адась. І дурняў легкаверных.
Яніна. Не гаварыце: яна шмат што і ведае.
Лявон. Яна толькі хітрая вельмі.
Максім. І шкодная.
Люба. Што шкодная, то праўда. Гэта ж малако ад каровы адбярэ, і крапіва не памагае, што на Купалле над хлевам павесіш.
Ляснічыха (