Максім (
Базыль. Здароў, здароў, Максім.
Альжбета. Надзя, дачушка, хадзі памажы ў хаце прыбраць. Гэта ж свята находзіць такое!
Люба. І я пайду дапамагу вам.
Янук. Насядзеўся нябось.
Максім. Але, колькі дзён сонца не бачыў.
Базыль. Ну, цяпер можаш супакоіцца. Няхай паны ўжо хаваюцца.
Янук. Ага, няхай Ганецкі ў салому лезе.
Максім. А ён яшчэ тут?!
Базыль. Зямля яго ведае? Можа, і ўцёк куды, гад.
Максім. Хадзем паглядзім.
Надзя. Міхась!
Міхась. Добры дзень, Надзя.
Надзя (
Міхась. Здарова, Любка.
Люба. Міхась! (
Міхась. Што, прачакалася?
Люба. Во, сам ведаеш.
Надзя. А дзе ж Адась?
Альжбета. Выпусцілі?! Здароў, сынок! А дзе ж Адась мой?
Міхась. Добры дзень, цётка. Не бядуйце, за мной ідзе. Там людзі затрымалі яго.
Надзя (
Міхась (
Люба. Пра цябе ўсё думала… Але я верыла, што ты вернешся.
Міхась. Ну, цётка, сустракай госця.
Адась. Добры дзень, мама.
Альжбета. Здароў, сынок. (
Адась. Добры дзень, Люба.
Альжбета. Здароў, Лявонка. Не дачакалася цябе Яніна.
Лявон. Я ведаю.
Альжбета. Што такое?
Лявон. Стой, шаноўны пане! (
Максім (
Базыль. Цяпер мы яго ажэнім, каб па ім вошы жаніліся, вырадак!
Ганецкі. Яшчэ вы пакаецеся за свае грахі. Не думайце, што ўжо ў рай папалі.
Лявон. Што будзем рабіць з гадам?
Міхась. Павесіць яго зараз жа.
Янук. Не, пачакаем парадку новага.
Адась. Правільна. А пакуль што запрыце ў свіран да каго.
Янук. Можна да мяне ў свінушнік, там не вельмі гразка — па калені ўсяго.
Базыль. А ён свінскай пароды, дык яму там і месца.
Максім (
Ганецкі (
Лявон. Пойдзем, чысцёха, пойдзем.
Жабрак. Са святам вам, людцы добрыя! З вялікім і радасным днём! З вясною, што ўвосень прыйшла да нас!
Адась. Таксама ж і вас, дзядуля. Ужо не прыйдзецца вам больш з торбамі цягацца па свеце.
Жабрак. Але ж, мілыя, можа, і я зараз чалавекам буду. (
Марыля. Амінь. (
Міхась. Добры дзень, цётка Марыля.
Адась. Сапраўды добры дзень — незвычайны дзень сёння! Чырвоная Армія нясе нам свабоду, вызваляе нас ад панскага ярма. Дваццаць год мучылі нас паны, асаднікі, кулакі, а сёння…
Міхась. А сёння папараць-кветка расквітнела для нас.
Альжбета. Вірапланы.
Люба. А як нізка!
Надзя. Чырвоныя зорачкі на крыллях!
Янук. Гэта рускія!
Базыль. Бальшавікі!
Янук. Вітаем вас, героі чырвоныя!