Альбрэхт (
Скарына. Сардэчна дзякую вам.
Альбрэхт. Мне надзвычай прыемна зачытаць наша пасланне да пана канцлера, каб тым самым яшчэ раз выказаць нашу вам глыбокую павагу і самыя высокія ацэнкі вашай годнасці. I не доўгага нашага знаёмства было дастаткова, каб мы палюбілі вас назаўсёды.
Скарына. Вельмі крануты. Вельмі…
Альбрэхт (
Да пана Гаштольда, 16 мая.
Паклон шлём і ўсякае зычанне са шчырай гатоўнасцю нашай да ўчынення рознага роду міласцей. Знакаміты і высакародны, з выдатных сяброў найдаражэйшы.
Не так даўно прыбыў пад нашу ўладу выдатны і шматвопытны муж Францыск Скарына з Полацка, доктар прыгожых мастацтваў і медыцыны, даравіты выкладчык, падданы Вашай высокай Міласці і найслаўнейшага горада Вільні грамадзянін. Звярнуўшы ўвагу як на яго сапраўдны і дзівосны талент, так і найвышэйшае майстэрства, якое ён дэманструе са здзіўляючым бляскам і вопытнасцю, якую набыў, відаць, не інакш як толькі праз сваю шматгадовую працу і падарожжы дзеля пазнання мноства ведаў, мы міласціва прыпісалі яго да ліку і кола нашых падданых і верных мужоў і паставілі яго ў рад тых, да каго прыхільна адносімся…
Просім, каб вышэйназваны доктар Францыск, наш падданы і слуга, не быў пакінуты на волю лёсу, але, згодна з нашым пажаданнем і дзеля неабходнасці і нашага цеснага сяброўства, няхай Ваша слаўная Вялікасць будзе добры да яго, параіць і дапаможа ў яго справе з бесстароннасцю і справядлівасцю як чалавеку дастойнаму, рэкамендаванаму. За гэта мы Вам як сябру вельмі прыязнаму і ўсім Вашым з усякай рупнасцю і дбайнасцю аддзякуем…
Дадзена ў Кёнігсбергу 16 мая 1530-га». (
Скарына. Мне толькі і застаецца, што шчыраю і сумленнаю працаю пацвердзіць усё вамі сказанае.
Альбрэхт. Такое ж пасланне Віленскаму сенату я перадам вам перад ад’ездам.
X
Чалавек у чорным. Што ўдалося ў Кёнігсбергу?
Бона. Доктар зрабіў памылку, якую яму ніколі не выправіць.
Чалавек у чорным. Дакладней!
Бона. Паверыў хлусні нашага выведніка і не паверыў каралю.
Чалавек у чорным (
Бона. Пры адным слове нашага выведніка, што яго жонка раптоўна захварэла, а сваякі накінуліся на спадчыну яшчэ не памерлай, доктар пакінуў Кёнігсберг і памчаў у Вільню.
Чалавек у чорным. Пры чым тут кароль?!.
Бона. Не так даўно кароль па просьбе доктара ўдзельнічаў у разглядзе судовай справы па абароне спадчыны яго жонкі. Суд вынес рашэнне, якім уся рухомая і нерухомая маёмасць замацоўвалася за жонкаю і дзецьмі доктара на вечныя часы, а яе родзічам было загадана «ў тым вечнае маўчанне меці».
Чалавек у чорным. А як доктар раскалупае правакацыю і вернецца да герцага?..
Бона. Не вернецца… Як толькі герцаг даведаўся, што доктар нахабна абакраў яго, тут жа напісаў абуральнае пісьмо канцлеру Гаштольду.
Чалавек у чорным (
Бона. А тут ужо ваша прамашка… На карысць вашага ордэна я магла б паслужыць і іспанскаю і англійскаю каралеваю…
Чалавек у чорным (
Бона. Я яшчэ не сказала, што ёсць усе падставы зрабіць доктара Скарыну беглым даўжніком і вечным бадзягаю…
XI
Гаштольд. Не скажу, доктар, што я рады вас бачыць…
Скарына. Я і сам сябе не люблю з самае раніцы. Нехта разыграў такі дурны жарт.
Гаштольд. Вы так думаеце?..
Скарына. А што ж яшчэ думаць? I жонка здаровая, і каралеўскае рашэнне адносна яе маёмасці ніхто не парушаў, а я кінуў усё на свеце і прыляцеў у Вільню, як той хлапчук… Такога стрэлянага вераб’я на мякіне злавілі.
Гаштольд. Відаць, нядрэнныя лаўцы. Чытайце. (
Скарына (