Гаштольд. У крыві ў нас ужо гэта — загадаюць дурням маліцца, дык яны і лбы паразбіваюць…
Жыгімонт (
Гаштольд. Ваша вялікасць, магчымасць ёсць, і не благая. Трэба толькі ўгаварыць герцага прускага Альбрэхта запрасіць доктара Скарыну ў Кёнігсберг. Я ведаю, што герцаг збіраецца адкрываць універсітэт і наладжваць друкарскую справу. Лепшага за доктара Скарыну параіць цяжка. Мець жа пры двары такога лекара, як Скарына, палічыць за гонар не толькі герцаг, але і любы кароль.
Жыгімонт. У вашай прапанове нешта ёсць. I каралева доктара там не дастане. Пляменнічак у мяне з норавам!
Гаштольд. Ваша вялікасць, зрабіце Альбрэхту сапраўдны падарунак! Далібог, ён вам гэтага век не забудзе.
Жыгімонт. Абы толькі каралева не здагадалася, пакуль падарунак у нашых руках.
Гаштольд. Будзем спадзявацца і маліцца.
Жыгімонт. Маліцеся, ды, глядзіце, лоб не расквасце.
VIII
Вартаўнік. Добрага ранку!.. Ну, і як?..
Скарына. Добрага ранку… Што — «як»?..
Вартаўнік. Сам жа казаў, што вылічваеш, хто цябе сюды заканапаціў. Калі вылічыў — гавары, я яму, гаду, пакажу, дзе ракі зімуюць…
Скарына. Як вылічу, абавязкова скажу, а то мне аднаму, відаць, не ўправіцца.
Вартаўнік. Гэта ўжо сапраўды. Гуртам, кажуць, і бацьку добра біць… А ваўком лепш выць аднаму.
Скарына. Чым далей думаю, тым больш завыць хочацца. (
Вартаўнік. Хуценькі Петрачок.
Скарына (
Вартаўнік. А-а-а… Петрачок у нас у Полацку быў, сусед, рухавы такі чалавек. Адначасова мог канём правіць, бручку грызці і малую патрэбу спраўляць. Хуценькім Петрачком і празвалі.
Скарына. Дык я ж яго ведаю. Не раз на чужыне ўспамінаў небараку, калі сам не ведаў, за што раней ухапіцца. I вучня свайго Пятра Мсціслаўца Хуценькім Петрачком называў, калі той адначасова кідаўся і фарбу варыць, і набор ліць, і гравюру рэзаць.
Вартаўнік. Можа, твой Мсціславец і яшчэ што такое незразумелае мог, а наш палачанін толькі тое, што я пералічыў…
Скарына (
Вартаўнік. Мае мальцы саб’юцца?!. Лявонка ўжо звечара дома — Анэлька не нарадуецца, а за Андрэйку непакоіцца і нават плача — бог ведае, дзе тая Вільня і што там за біскуп. Ведаў я аднаго — за вярсту на казе не пад’едзеш.
Скарына (
Вартаўнік. I не адзін — калі ўсё будзе ціха, прывяду я табе сёння пляменніка.
Не абдымайся — я не баба і тым больш не дзеўка. А пляменнік прасіў, каб ты напісаў усе паперы, якія вам у судзе на карысць будуць. Я, кажа, у судовых справах ні выплюнуць ні праглынуць.
Скарына. Затое мне ў іх давялося не аднаго сабаку з’есці.
Вартаўнік. Тады пішы і мяркуй, як мы за тваю адседку некаму бакі намнём.
Скарына (
Вартаўнік. Сапраўды, гэта нікому не ў шапку, як нячысцік падкоціцца. (
Скарына (
Вартаўнік. Не забыўся полацкай прымаўкі?..
Скарына. Памятаю…
IX
Скарына (
Альбрэхт. Рады вас бачыць, шаноўны доктар. Мне ўчора сказалі, што вы атрымалі ад сваіх блізкіх нядобрую вестку, якая вымагае часовага ад’езду з Кёнігсберга.
Скарына. Так, ваша міласць, і толькі таму, каб знайсці справядлівасць у судзе і абараніць свае маёмасныя правы, парушаныя несумленнымі людзьмі… Хоць больш за ўсё мяне занепакоіла раптоўнае пагоршанне здароўя жонкі… Пры ёй двое малых.
Альбрэхт. Вельмі вам спачуваю.
Скарына. Шчыра дзякую.