Войт. Толькі ненадоўга, святы айцец, а то, не дай Божа, і мне будзе тое ж, а то і горай, чым доктару. Тут, у нас у Познані, усе павязаны. Адно слова — ліхвяры… павукі… (
Ян. Доктар Скарына, я паспрабую дапамагчы вам, толькі абяцайце, што застанецеся маім сакратаром і лекарам. Не мне вам казаць пра сваё здароўе.
Скарына. Хіба ж я калі парушаў клятву Гіпакрата?
Ян. I яшчэ… Пакляніцеся, што не будзеце больш друкаваць ерэтычных кніг на мове люду паспалітага.
Скарына. Ерэтычных пакуль не буду, а Статут Вялікага княства Літоўскага надрукую!
Ян. Загубіце вы сябе, доктар.
Скарына. Бадай што… Надрукаваць Статут — мой святы абавязак перад Айчынай, справа майго грамадзянскага сумлення. Калі ж здолею быць вашым сакратаром і лекарам — і надалей палічу за гонар.
Ян (
Скарына. Мне так і падумалася…
Ян (
Скарына. Хто?
Ян. Бона Сфорца Арагонская… Еду ў Кракаў! Разам з Раманам еду! Вазьму яшчэ адзін грэх на душу…
Скарына. Вазьміце і не пашкадуеце… Святы Пётр залічыць вам яго як подзвіг. Я ж у сваю чаргу пастараюся сваім лекарскім майстэрствам як мага далей адцягнуць вашу сустрэчу са святым Пятром каля райскіх варот.
Ян (
Скарына. Пазайздросціў лысы пляшываму…
Ян (
Скарына (
Раман. Пакуль чакаў біскупа Яна, усё зрабіў, як вы ў пісьме пісалі: наняў паверанага; з ім жа наведаў суд, дзе перад радцамі, войтамі і лаўнікамі заявіў, што з’яўляюся прамым спадчыннікам свайго бацькі Івана Скарыны, а доктар Францыск Скарына нічога не вінен ліхвяру Мойшу і што я за гэта магу не толькі паручыцца, але і ўступіць у спрэчку з самім ліхвяром. Па маім патрабаванні суд выклікаў Мойшу старога, але ні ён сам, ні яго павераныя да ўстановы не з’явіліся. Тады я запатрабаваў ад суда прызнаць мяне паручыцелем і пасрэднікам свайго дзядзькі, а дзядзьку на падставе гэтага аб’явіць свабодным і з турмы вызваліць.
Скарына. Разумна.
Раман. Суддзі абяцалі абмеркаваць гэта і даць адказ, але так і не далі. Тады я заявіў, што гатовы даць задатак за дзядзьку, і патрабаваў прызначыць суд для ацэнкі задатку. Больш таго, я сказаў, што разам з ацэненым задаткам гатоў быць падуладным самім іудзеям аж да канчатковага вырашэння справы. А дзядзька, натуральна, павінен быць аб’яўлены вызваленым з турмы.
Скарына. Ты проста малайчына!
Раман. Суд рашыў, а іудзей на задатак спакусіўся і праз свайго ўпаўнаважанага Якаба Бжоску атрымаў яго. Атрымаў і папаўся. Наш павераны так і кажа: паколькі іудзей уступіў са мною ў судовую спрэчку і прыняў задатак ад мяне, а не ад доктара Скарыны, то сам доктар зрабіўся свабодным ад турмы.
Скарына. Цудоўна! Толькі чаму я ў такім выпадку тут?
Раман. Чаго не ведаю, таго не ведаю.
Скарына. У тым і справа, што мы не ведаем, дзе сабака закапаны… Будзеш з епіскапам у Кракаве — вуха трымай востра і ні пры якіх абставінах нідзе і нікому, акрамя караля, не прызнавайся, што ты мне сваяк. Гульня наша з каралевай не на жыццё, а на смерць.
XV
Чалавек у чорным. Хто ўчора быў у караля?
Бона. Гаштольд і біскуп Ян.
Чалавек у чорным. Паасобку ці разам?
Бона. Паасобку.
Чалавек у чорным. А мне падумалася…
Бона. Але з Янам быў яшчэ і нейкі юнак.
Чалавек у чорным. Юнак?
Бона. Так.
Чалавек у чорным. Значыцца, здарылася горшае… Пра што гаварыў кароль з Янам і з юнаком?
Бона. Ён прымаў іх у спальні.
Чалавек у чорным. Які гонар! Які этыкет!
Бона. Хворы кароль мог прыняць сына і ў спальні.
Чалавек у чорным. А нейкага невядомага нам юнака?.. Пра што гаварылі?!
Бона. У спальню караля адзін уваход. Там няма вокнаў — кароль ратуецца там ад чужога вока і бяссонніцы…
Чалавек у чорным. Бона Сфорца Арагонская не мае доступу да каралеўскай спальні?.. I пры гэтым выхваляецца, што магла б паслужыць і французскай каралевай.
Бона (