Чалавек у чорным (
Бона (
Чалавек у чорным. Да гэтага часу…
Бона. Вы палохаеце мяне, майстар?!. Пры чым тут доктар Скарына? Епіскап Ян не так ужо рэдка пакідае Вільню і прыязджае ў Кракаў…
Чалавек у чорным. Кучар епіскапа сказаў, што яны прыехалі з Познані, дзе святы айцец наведаў бурмістра, суд і турму!
Бона. Санта Мадонна! Калі ў вас кучар ведае больш, чым каралева, наступны раз пытайцеся ў кучара і пра караля!
Чалавек у чорным. У біскупа свой кучар, у караля свой, а калі каралева не давярае свайму кучару, то няхай ходзіць пешкі. (
XVI
Скаргардыян. Падыходзьце бліжэй, падсудны…
Скарына. Я не падсудны, хоць і закаваны, а таму пратэстую!..
Скаргардыян (
Скарына. Са зняволенага і невінаватага…
Скаргардыян. Якія будуць хадайніцтвы?..
Скарына. Вы, пан бурмістр, як абодвух праў і медыцыны доктар, відаць, разумееце, што ў сваёй доктарскай мантыі я адчуваў бы сябе перад вамі гэтак жа ўпэўнена, як і вы сябе перада мною. А таму прашу…
Скаргардыян (
Скарына. Кароль памыляецца! Караля завялі ў зман! Караля маглі проста абысці!
Скаргардыян. Падсудны, пазбаўляю вас слова. А за абразу святой Каралеўскай Вялікасці вы адкажаце асобна.
Скарына. У такім разе за мяне скажа мой павераны магістр Мацей Лонгій. Што да абразы караля, то яе дапусціў той, хто злосна і беспадстаўна агаварыў яго падданага, які мае ўласны герб.
Скаргардыян. Падсудны, суд улічыць і вашу дзёрзкасць!
Скарына. Лепш бы суду ўлічыць маю невінаватасць…
Скаргардыян. Яшчэ раз папярэджваю, што суд можа разгледзець справу і без адказчыка… Ваша слова, магістр Лонгій.
Лонгій (
Скаргардыян. Даводжу высокаму суду, што я, выконваючы свае абавязкі, даручыў служку Іаану Кракоўскаму яшчэ ў мінулую суботу выклікаць у суд вышэйназванага іудзея. Тады ж, у суботу, ён з’явіўся да мяне асабіста і спаслаўся на суботняе свята, у час якога яму не можна нічога рабіць або распачынаць. I папрасіў, каб тэрмін, вызначаны яму ў позве, быў прадоўжаны да панядзелка. Сёння зноў субота, і ён, на жаль, зноў не з’явіўся. А ўказ караля — гэта ўказ караля! I тым больш што ён дае суду ўсе падставы абвінаваціць беглага даўжніка і спагнаць з яго тое, што спагнаць належыць.
Лонгій. Маю гонар запярэчыць пану бурмістру і давесці суду, што каралеўскі ўказ якраз і не дае падстаў звінаваціць шаноўнага доктара Скарыну, бо суд павінен кіравацца законам і справядлівасцю, а не пажаданнямі, калі яны нават каралеўскія, у чым я і мой прынцыпал сумняваемся. А таму прашу занесці дзіўныя тлумачэнні пана бурмістра ў кнігу судовых актаў. Што да наўмыснага нез’яўлення іудзея ў суд, то ад імя свайго прынцыпала доктара Скарыны і сябе асабіста заяўляю вусна і ў паперах пратэст. (
Скаргардыян. Пратэст адхіляецца! На стале ў суддзяў указ святой Каралеўскай Вялікасці.
Скарына. Скажыце, калі ласка, як вы, доктар абодвух праў, паводзілі б сябе, калі б на стол суддзяў лёг указ святой Каралеўскай Вялікасці, скажам, у абарону таго ж доктара Скарыны?..
Скаргардыян. Апошні раз папярэджваю: не задавайце пытанняў суддзям, пакуль яны не пазбавілі вас магчымасці прысутнічаць пры разборы справы!.. Прадаўжайце, пан магістр.