Бона. Мы былі б далёка ад ісціны, калі б сказалі, што ў нас сяброўскія адносіны да біскупа Яна, але да яго ацэнкі вальнадумства доктара (
Скарына. Я дзіця сваёй эпохі, што носіць імя Адраджэнне, і быць вальнадумцам не толькі маё прызванне, але і мой абавязак перад Айчынай, мая найяснейшая каралева.
Бона. Баста! Баста!
Жыгімонт. Вы добры і разумны чалавек, доктар Скарына, а таму не ўберагчы вам галавы…
Скарына (
Гаштольд. Асабліва калі ўлічыць, што з дапамогай доктара нам давядзецца надрукаваць Статут, хочам мы таго ці не…
Бона (
Жыгімонт. А вы, канцлер, застаньцеся…
Вы што, сапраўды наважваецеся надрукаваць Статут?
Гаштольд. Я толькі сказаў, што нам з вамі давядзецца зрабіць гэта, хочам мы таго ці не…
Жыгімонт (
Гаштольд. Будзе горш, калі і мяне і вас з каралеваю за глотку возьме шляхта. I вы, яснавяльможны кароль, і наша слаўная каралева…
Жыгімонт (
Гаштольд. Я толькі мару, каб каралева не чапала мяне…
Жыгімонт. Многа хоча каралеўскі канцлер…
Гаштольд. Толькі з тае прычыны, што я яшчэ і канцлер Вялікага княства.
Жыгімонт (
Гаштольд. Я і прашу вас па-сяброўску: падтрымайце доктара Скарыну ў намеры надрукаваць Статут. Ён зробіць гэта і хутка, і належным чынам.
Жыгімонт (
Бона. А я спадзявалася перасварыць сёння назаўсёды караля, канцлера, епіскапа і доктара.
Жыгімонт (
Бона. Санта Мадонна! А дзе ваша вялікасць бачыла двор без інтрыг?.. Ці, можа, я не бачу, як за маёй спінаю вы згаварваецеся з Гаштольдам? Як хітрыць ваш сынок епіскап Ян, прыгрэўшы на грудзях гэтага доктара. На словах ён нібы яму антаганіст, а на справе — у хаўрусе. Са слуцкімі князямі яны адкрылі ў Веснічах пад Гародняй не толькі касцёл, але і парафіяльную школу. Скарынаву школу. Ці, можа, не епіскап Ян заплюшчвае вочы на друкарскую дзейнасць доктара ў Вільні? Можа, ён не з ім разам вышуквае шляхецкіх і купецкіх сынкоў і пасылае ва універсітэты краіны, дзе правяць ненавісныя мне Габсбургі?.. А Гаштольд?! Ён хоча перашкодзіць мне вяртаць каралеўству гарады і маёнткі!..
Жыгімонт. Пабойцеся Бога! Вы ж толькі што авалодалі княствам Пінскім, ледзьве не ўсім Валынскім, захапілі Кобрын, Клецк, Абольцы пад Оршай, два староствы ад Гародні да Коўна, у вас пад рукою ўся Мазовія!..
Бона (
Жыгімонт. I ў Італіі… А вы пра інтрыгі… А я так думаю: інтрыгі інтрыгамі, а Статут Вялікага княства давядзецца рабіць такім, каб ён нарэшце быў прыняты панамі-радай.
Бона (
Жыгімонт. Можна падумаць, што ваша вялікасць піша Радзівілам па-італьянску, якой яны, між іншым, цудоўна валодаюць. А то навошта б вам трымаць пры сабе перакладчыка з італьянскай на беларускую… А ў дзікуноў, як пераканалася мая каралева, хапіла спрыту і розуму, каб стварыць законы, якіх яшчэ не ведаў свет. I, відаць, таму, што за Нёманам дзяржава ад мора і да мора. I хто б пісаў тым Радзівілам, каб не было Алелькавічаў і іншых, што спяць і бачаць Белую Русь уз’яднанай з Руссю Маскоўскаю.
Бона. Між іншым, Польшча…
Жыгімонт (
Бона. Санта Мадонна! Але і Вялікае княства без Польшчы…
Жыгімонт (
Бона (
Жыгімонт. Прымаць законы — яшчэ не азначае выконваць іх. Пісаць на мове Радзівілаў і Алелькавічаў — яшчэ не азначае паважаць іх мову і іх саміх. Абяцаць Гаштольду — яшчэ не азначае выконваць абяцанкі…