Дугін. Не!!! Сустрэну партызан, дзяцей тых, хто паліў тваю Мар’ю, — я іх не зачаплю! Руку сабе да локця адсяку, але не зачаплю! Не ўбій!.. Яно ў яго было… (
Дзерваед. Не трэба так, старшына…
Дугін. Трэба! (
Бяры...
Хлопцы, у каго патронаў мала?
Дзерваед. У мяне…
Дугін. На, дзед… (
Бушцец (
Дугін. А, мабыць, і не трэба… Ты ж сам, Мацвей, дойдзеш? Праўда?
Салянік. Дайду… Не насі на мяне злосць…
Дугін. Будзь здароў.
Устаць!
Бушцец. Што? (
Дугін. Ты хто? Вярхоўны Галоўнакамандуючы? Пракурор? Суддзя, каб чалавека да сценкі ставіць?
Бушцец. Я — франтавік! Я маю права…
Дугін. Тады ў каменданцкі ўзвод шуруй! А ў маім аддзяленні ніхто перад носам зброяй махаць не будзе! Усёк?
Адуванчык. Нічога сабе дзеўбанула… (
Дугін. Людзей не было. Вышыню браць трэба… і маўчы!
Адуванчык. Я маўчу.
Дугін. У каго ёсць пакет? Дайце пакет!
Дзерваед. Зараз!
Салянік. Не трэба, хлопцы… Нічога не трэба… Даруйце мяне…
Дугін (
Салянік (
Дзерваед. Што, Мацвей? Што?
Салянік. Адпусці мне грахі мае…
Дзерваед. Што ты! Не веру я… Не веру…
Салянік. У бога можна не верыць, трэба жыць па ім…
Дзерваед. Ты не бойся, Мацвей, не бойся…
Салянік. Я не баюся… На ўсіх нас на зямлі адна душа… Тыя, хто мучае, забівае, — пройдуць па слядах пакутнікаў, па жыцці ахвяр сваіх… Пекла тут… На зямлі… І ачышчэнне чалавека… Госпадзі, што ж ты з намі робіш? Што ж ты робіш?
Ліда. Зараз, зараз, дзядзька Мацвей… (
Салянік. Не трэба, дачушка… Пасядзі так. Памаўчы…
Дугін. Пачалося! Рыхтуемся, хлопцы… Чакайце чырвонай! Артналёт кароткі будзе… Адуванчык! Памажы тут…
Адуванчык. Што тут памагаць?
Дугін (
Ліда. Дзядзька Мацвей, ну што мне зрабіць? Што мне зрабіць?
Салянік. Заспявай…
Ліда. Што?
Салянік. Што хочаш… Заспявай, Лідка… Жаночая песня — малітва… Пра косы ведаеш? Гэта… ой, чыё ж та… поле… (
Ліда. Не ведаю…
Салянік. Усё адно заспявай…
Ліда. Не ведаю!!
Дугін. Пайшлі, мужыкі! Лапаткі ў рукі — пакажам ім кузькіну маць! Ура-а-а!!!
Дзея другая