Адуванчык. А вы? Чаго вы мяне за свае спіны хаваеце? Цябе вунь да ордэна прадставілі, а ў мяне і нашыўкі няма…
Дзерваед. Нашто табе ордэн, дурань?
Адуванчык. На грудзях насіць!
Дзерваед. Свой аддам, калі дадуць…
Бушцец. Дзе Салянік?
Дзерваед. З вамі ж пабег…
Бушцец (
Дзерваед. Нашто ты яго?
Бушцец. Каго?
Дзерваед. Палоннага…
Бушцец. Ён жа сядзеў на табе, пень! Які палонны? Вораг не здаецца — яго знішчаюць! Хто сказаў?
Дзерваед. Я ў яго аўтамат выбіў…
Бушцец. О-ё-ёй! Дайце яму крылы — анёлам будзе! (
Дзерваед. Не табе казаць, як нас білі!
Бушцец. Жаласнік, тваю дывізію! Ты яшчэ з Гітлерам у Берліне пацалуйся! Ладна! Пайду шукаць яшчэ аднаго праведніка… Толькі б выжыў, паскуда… Толькі б выжыў! (
Дзерваед (
Ліда. Невідзімкі, дзед. Невідзімкі ў галаве… Дзе Лёнька?
Дзерваед. Лёня!
Адуванчык. Ну што?
Ліда. Ты жывы?
Адуванчык. А ты не бачыш?
Ліда. І я жывая… (
Дзерваед. Што ты будзеш рабіць!
Ліда. Еш, Лёнька… А я пабягу… Параненыя там. Сёння нешта параненых шмат… (
Дзерваед. Праўда…
Ліда. Нуда мяне смокча апошнія дні… Аж мутарна… (
Дзерваед. Ідзі, Лідка… Усё будзе добра…
Ліда (
Адуванчык. Што?
Ліда. Нічога… Я пайду…
Адуванчык. Ідзі…
Ліда. Ты б хоць дзякуй сказаў…
Адуванчык. Дзякуй…
Ліда (
Адуванчык. Нічога. Добра.
Дзед, шакалад будзеш?
Дзерваед. Табе маці сніцца, Лёнька?
Адуванчык. Сніцца, а што?
Дзерваед. Падумаеш дрэнна пра жанчыну — праклянеш сваю маці…
Адуванчык. Я нічога не думаю!
Дзерваед. То добра…
Адуванчык. А да чаго ты гэта?
Дзерваед. Так…
Салянік. Як вы тут?
Дзерваед. Чакаем…
Салянік. Дзякуй богу, у нас усе цэлыя… На левым фланзе дрэнна… Там у іх дот быў. Пятрок, чаму яны не скараюцца? Канец жа… Усё адно канец.
Дзерваед. Чаму д’ябал богу не скараецца? Таму што — д’ябал…
Бушцец. Пакажы аўтамат…
Салянік. Нашто?
Бушцец. Пакажы аўтамат, сволач!
Дзерваед. Чаго ты?
Бушцец. Не лезь, партызан!
Салянік (
Бушцец. Паскуда!
Дзерваед. Ты што робіш?!
Бушцец. На, зірні, усе патроны цэленькія, змазка свежая. Ніводнага разу, сука, за атаку не стрэліў… Мы павінны! Ён чысценькі, а мы — чэрці! Ён на беражку пастаіць, а нам за яго ў крыві купацца?!
Салянік. А табе гэта падабаецца…
Бушцец. Праз цябе, гадаўка, лёг Мішка Гальчанскі, Якавенка, Варонін і ўсе астатнія… (
Салянік. З імі я заўжды побач быў… Ні за іх, ні за цябе ніколі не хаваўся… Не мая віна, што…
Бушцец. Не твая? (
Адуванчык. Ты што?! У штрафбат захацеў?
Бушцец. Я з сорак першага ў штрафбаце! Станавіся!
Салянік. Не рабі гэтага, Бушцец… Прашу цябе… Не бяры і гэтага на сваю душу… Хопіць.
Бушцец. Не клапаціся пра нашы душы. Ідзі да сцяны!
Салянік. Як хочаш… (
Адуванчык (
Салянік. Толькі я адвярнуся… Ладна?