Бушцец. Нашыўкі за раненне ад кулі даюць, а не ад гнілых зубоў.
Адуванчык. Дык мне ж яго не пацукі адгрызлі, а фашыст! Якая розніца, куляй ці зубамі? Вайна во-во скончыцца, а на гімнасцёрцы адны гузікі… Хоць бы нашыўку якую…
Салянік (
Бушцец. Каму ты молішся, ахламон? Гэта ж касцёл!
Салянік. Бог адзін…
Бушцец. Тут, можа, Гебельса хрысцілі, а ён моліцца, прыдурак. Адуванчык, папрасі, хай ён табе нашыўку вымаліць…
Дзерваед. Не чапай чалавека… (
Адуванчык. А мяне не заб’юць… Я яшчэ маленькі быў, матцы цыганка гадала на мяне… Па жылках… У мяне тады на твары жылкі такія сіненькія былі… Кажа, хай вады баіцца. Ад агню, ад кулі і ад сухот на ім закляцце ляжыць… А вады хай баіцца. Во! Агонь мяне і не ўзяў… Нас палілі… Прыходзяць, каля печы рукі пагрэлі, пытаюцца: «Матка, яйка, млеко, шпек партызант даваль?» Не, кажа, няма, не ведаем… «Шлехт, кажуць, плёхо, капут». Да печкі тварамі паставілі. У маткі сястрычка маленькая на руках. Матка просіць: «Паночкі, каб жа толькі не больна дзеткам было… Не страляйце больна…» А Зоська на вуха шэпча: «А гэта не шчакотна… калі страляюць?» Шчыкоткі баялася. Шчыкотна ж не было. І больна не было… Яны нас абушком па галаве кожнага… Каб не мучаліся, значыць… (
Салянік. Гэта знаменіе…
Бушцец. Цьфу!
Адуванчык. Знаменіе… Стаю, здаецца, на снезе… Вакол ні душы… Ні хат, ні дрэў… Як вымерла зямля. Адзін роўны снег. Бог падыходзіць. З барадой і лысінай, усё як паложана… Здароў, кажа, Лёня… Здароў, кажу, хоць цябе і няма. Даю табе, Лёнька, медаль… Здымае сонца з неба і давай мне на галаву адзяваць… А яно гарачэннае! Мазгі ў чэрапе закіпаюць… Плачу, адпіхваю яго, а ён сонца мне як кепку на галаву…
Салянік. Благадаць на табе, Леанід…
Адуванчык. Галавешка на мне была, а не благадаць! Ачуняў, а яна во тут во, каля скроні дагарае… Выпаліла ўсё да мяса… І валасы не растуць…
Дзерваед. Ты б іх зачэсваў на гэта месца…
Адуванчык. Так што я ні агню, ні кулі не баюся… З агню тады нехта вынес, у партызанах адбыў, амаль год ваюю, і хоць бы драпіна… Кулі побач ціўкаюць… Ціў-у-у, ціў-у… Вуха толькі во сёння. І то не куляй.
Бушцец. Майму дзядзьку цыганка нагадала: загінеш ад гарэлкі. Напужа-ала — дваццаць гадоў не піў… Нават піва. І загінуў.
Салянік. Пачаў, значыцца…
Бушцец. Суседка над намі жыла. Яе мужык любіў гэта дзела. Пачала аднойчы ганяць яго, непачатую пляшку праз акно выкінула, а дзядзька на лавачцы сядзеў… Бутэлькай «Московской особой» па цемечку — цюк! І гатоў. Загінуў ад гарэлкі… (
Дзерваед. Каго?
Бушцец. Мішку…
Дзерваед. Схадзі зірні…
Бушцец. Не пайду! Нікога мёртвага не бачыў… Ні маткі, ні бацькі, ні сясцёр… І яго не хачу! Схадзі ты… Га, партызан? Скажы, даруй за мяне… Схадзі, партызан… Ну, чаго ты глядзіш? Сходзіш?
Дзерваед. То добра… Нешта з маладых нікога няма…
Бушцец. Усё ў кучу, як авечкі, лезлі. Толькі заляжам — са ўсіх бакоў да мяне паўзуць! Куды, маць вашу?! Па кучах толькі і лупяць. Усё адно паўзуць, вочы вытрашчыўшы. Мяне Мішка ў атаках і блізка да сябе не падпускаў. Смерць, кажа, дыхае нада мной, а ты побач — і табе пападзе… Адчуваў, ці што?
Дугін. Хто Саляніка бачыў?
Бушцец. Вунь ён святых разглядвае… Мацвей!
Салянік. Што?
Дугін. Цьфу! А я яго па траншэях шукаю… (
Дзерваед. Забыўся…
Дугін. Я табе забуду! (
Адуванчык. Вуха…
Дугін. Моцна?
Адуванчык. Баліць…
Бушцец. Гальчанскага забіла.
Дугін. Бачыў…
Дзерваед. Яшчэ хто?
Дугін. Усё… Больш ніхто не прыйдзе. Якавенку мінай яшчэ ў сваім акопе да атакі… Гураў і Варонін у санбаце. Гураў, мабыць, выкараскаецца… У яго тут (
Бушцец. Што?
Дугін. Не што, а я! Хадзі сюды…
Бушцец (