Дугін (
Бушцец. У якім склепе?
Дугін. Ты тут Ваньку не строй… Пакажы сваю фінягу!
Бушцец. Ну што ты, старшына… Я б яго выцер ці ў сажалцы спаласнуў… Бачыў, там сярод двара сажалка? Лебедзі чорныя плаваюць… Любяць, паскуды, чорнае… А што там у склепе, калі не сакрэт? (
Дугін. Разгаворчыкі! (
Бушцец. Ну, ведаю…
Дугін. Не «ну»…
Бушцец. Так точна, таварыш старшына! За жорсткае абыходжанне з мірным насельніцтвам або з ваеннапалоннымі…
Дугін. Вось іменна… Ведаеш. Ты мне блізкі чалавек… Брат. Але азвярэць, стаць такімі, як яны, я табе не дам! Чуеш? Яшчэ што-небудзь… я цябе без трыбунала… Сам… Усёк?
Бушцец. Усёк.
Дугін. Мы з табой славяне, Сярожа… І прыйшлі сюды заваёўваць сімпатыю…
Бушцец. А я на немцы жаніцца не збіраюся. Сімпатый мне не трэба.
Дугін. Мне таксама. Тваім дзецям можа спатрэбіцца.
Бушцец. Чаму ж яны пра гэта не думалі?
Дугін. Мы з табой не яны! Я так думаю… Пытанні ёсць?
Бушцец. Табе сны сняцца, Дугін?
Дугін. Я чацвёрты год не высыпаюся…
Бушцец. А я засынаць баюся! Загад… Вярхоўны ў Маскве, а я тут… Бацька, маці, сястрычкі маленькія зямлю параць… Жонку ў канцлагеры спалілі… Мяне ад Люські з вясельнага стала ўзялі пасля першай чаркі… «Горка» нават не крычалі! Ведаеш, што мне сніцца?! Ад самага Ржэва! Вяселле маё. Сядзім за сталом усе ў белым… І перад кожным чарка… А ў чарцы кроў заместа віна… І ўсе госці глядзяць на мяне! Я з Люськай павінен выпіць… Тады і ім не давядзецца… Я ўстаю, бяру гэтую чарку… І прачынаюся… Халодны пот, а ў роце салёны смак… (
Дугін. Пайшлі вып’ем… Вайна хутка скончыцца… І трэба будзе жыць… Разумееш, жыць…
Бушцец. Жыць…
Дзерваед. Другі фронт адкрываць?
Дугін. Што?
Дзерваед. Тушонку мерыканскую, кажу…
Дугін. Давай…
Бушцец (
Салянік. Чаму ж… Гэта як быццам памінкі… На памінках можна. На памінках не грэх…
Бушцец. Куды ты яму столькі?
Адуванчык. А ты баішся, што табе не хопіць? Не баісь. Лі, дзед…
Бушцец. Ты ж з зямлі не падымешся, певень бязвухі…
Адуванчык. Што табе маё вуха?! (
Бушцец. Старшына, скажы…
Дугін. Хай п’е.
Дзерваед (
Бушцец. Ты і так бы язык праглынуў… Толькі глядзіць… Чаго?
Дугін. Што маўчаць? Давайце, хлопцы… (
Салянік. Вароніна нельга… Жывы ж…
Дугін. Наўрад… Ідзі, кажа, старшына, мне сумна робіцца… І ўсміхаецца… Твар нейкі светлы.
Салянік. Грэх…
Бушцец. Заткніся ты, расстрыга!
Дугін (
Бушцец (
Дугін (
Дзерваед (
Дугін. Што?