* * *Не люблю тэлефонных размоў.Але ў свет мой званок уварвецца —І зруйнуе спакой да асноў,I на голас твой сэрца сарвецца,Як зрываецца птушка ў палёт,I, як птушка, ў блакіце крыляеУ бяздонных нябёсах пяшчот,Дзе душа да душы прамаўляе.Любы мой, любы мой, любы мой!I часовае — з намі навечна.Знае доля, якою цанойВыкуплялі ў яе мы сустрэчу.Жаваронкавы міг светлыні,Барані нас цяпер, барані!..1988* * *Мой муж, мой вечны падарожнік,Мой найраднейшы чалавеча!Жывём — як на чужым парозе:То зоркі сыплюцца на плечы,То гром настрашвае, то замецьРагоча, што — не маем кута...Усё абвалачэ няпамяць —I мілаванне, і пакуты.Але ж і ў радасці, і ў скрусеНаяве зліты мы і ў мроі.Два целы возьме смерць, а мусіцьЗдаволіцца душой адною.1988ПАВУЧОКСшалець ад радасці — як недарэчна,Як гэта жалю варта, сапраўды,Аслепнуць і забыць, што вечна, вечнаТы тут на павуцінку ад жуды.Падцяты ў самым сонцы, і не сцяміш,Як апынешся зноў у чорнай яме...«Няхай не трызніцца, што ты тут — волат!Не блюзніцца ўсёўладдзе ўласных рук!А вось пабач, які ты босы-голы!Паслухай вось, бяссілы, сык гадзюк!..»Цябе шкадуюць проста адмыслова!А з ямы выбавіць хоць хто гатовы?Варушыцца надзеі павучок...Зноў выштукуеш залаты гачок?..1988АДКАЖЫСонца любові — за чорнай тугою,Боль над усім:Дзеля чаго я, дзеля чагоУ лёсе тваім?..Так палымяна цягнуцца настрэчу —Каб даказаць:Блытаць каханне і лёс — недарэчы,Іх не ўвязаць?..Ты ці жартуеш на гэта як-небудзь,Ці прамаўчыш...Бо знаеш: адкрыта дарога на небаТолькі праз крыж?..Бо згодны: заманліва стаць крылатым,Ды, што ні кажы,Распятасць — нязмерна вялікая платаЗа ззянне душы?..1988РОСПАЧ У ВЯЧЭРНІМ АЎТОБУСЕУздрыгваюць ссутуленыя плечы...Сутоніцца, і лівень на дварыПанура, утрапёна ў шыбы плешча,Зняверыўшы пагодныя дары, —I ты —Рыдаеш, змоглы і стары...Удаль дарога ўпоцемках пралегла,Бяжыць аўтобус па дарозе ўдаль,Дзе ўсё ў вузёл раздратавання збегла:Рух, і лятунак, і нясцерпны жаль...Бяжыць аўтобус,I жыццё прабегла.Навідавоку ў маладосці дзёрзкайЁсць што аплакаць вопыту твайму....I шлях, і слота — сцэнай бутафорскайПякельнасці небутафорскіх мук, —I палагодзіць іхНяма каму...1984