Лявонцьеў. Вось што, гетман, раскажы ты ўсё пра крычаўскі бунт маёру, пакуль што да чаго. Як пачынаў бунт, што вы рабілі пры ім і чым скончылі. Князь твой пра сваю будучыню дбае, узводзячы помнік, а ты паклапаціся пра сябе. Няхай запіша манах за табой. Папера доўга жыве. Часам нават мёртвым даводзіцца апраўдвацца перад людзьмі. Ну, бывай, гетман.
Вашчыла. А што са мной усё-ткі будзе, пан генерал?
Лявонцьеў. Хутчэй за ўсё давядзецца цябе выдаць пасля камісіі князю. Сам паказаў — ягоны ты падданы. А ў такім разе злачынцаў мы павінны перадаваць туды, дзе яны рабілі злачынства. Так у дагаворы запісана, гетман.
Вашчыла. А сотнік мой? Як вы маеце паступіць з ім?
Лявонцьеў. Ты лепей пра сябе думаў бы.
Вашчыла. Я ж спадзяваўся.
Лявонцьеў. Падумаем, урэшце, гетман, і пра сотніка.
Гарнастаеў. Ну што, Вашчыла. Не хацеў у царкве спавядацца, давай перада мной. Генерал мае рацыю — папера жыве даўжэй за чалавека.
Вашчыла (
Гарнастаеў. Я вось пра што падумаў, Вашчыла, а што, сотнік твой — вернецца зноў у стараства, калі мы яго адпусцім? Ну, з той жа справай, пра якую генерал меў намер згаварыцца з табой?
Вашчыла. Угаворваць беглых рускіх, каб вярталіся назад сюды, у Расію?
Гарнастаеў. Так.
Вашчыла (
Карціна трынаццатая
Шленца. Дык, кажаш, князь грошы шкадуе? А мы вось зараз за яго яснавяльможнае здароўе… (
Пішчык. Не, трэба дачакацца абывацеля. Ды і стаміўся я. Гэта ж столькі праскакаць. Ажно штаны баляць. Дзе той Крычаў, а тут ужо Кіеў.
Шленца. Як сабе знаеш, шляхціч, а я вось яшчэ глыну. (
Пішчык. Не нашых вачэй гэта…
Шленца. Не дуры, шляхціч.
Якое шляхецтва! Быццам брат да брата піша. Але ж ты не ўсё сказаў — князь піша, каб мы з табой ды са сваімі гусарамі суправаджалі забойцу Вашчылу на камісію ў Мглін.
Пішчык. Напэўна, гэта рускія павінны сказаць нам. Можа, ад іх згода патрэбна?
Шленца. Халера, пся крэў. Гэтак і да восені адсюль не выбрацца, з гэтай паганай Расіі.
Пішчык. Цыц! (
Шленца (
Чорны дзяцюк. Была такая змова.
Шленца. Дык што скажаш, пся крэў? Можа, перадумаў?
Чорны дзяцюк. Справа прывычная.
Шленца. Што значыць — прывычная?
Пішчык. Не чапляйся да чалавека, ротмістр! (
Шленца. Так, пся крэў, а то я жартаваць не стану, халера. (
Чорны дзяцюк. Навошта пан лаецца?
Пішчык. Ты не звяртай увагі. Гэта ротмістр страху наганяе. Але слоў звычайна на вецер не кідае.
Чорны дзяцюк. Тое і я раблю.
Шленца. Абмыць трэба, значыць, шляхціч, такую важную справу. (
(
Пішчык. На дарозе забойцы не валяюцца, ротмістр. А справу княскую трэба зрабіць. Што да даверу — дык тут я і сабе не дужа давяраю. Давядзецца, мой дабрадзею, папільнаваць — і тут, у Кіеве, і там, дзе гэта мецьме.