Шленца. Ну, за літоўскую стражу, шляхціч. Віват! (
Карціна чатырнаццатая
Манах (
Вашчыла. Пакліч.
Дзень добры, сотнік.
Сотнік. Дзень то добры, Васіль, вясна ўжо, лічы, на дварэ мінае.
Вашчыла. Мужыкі, нябось, адсеяліся ў нас?
Сотнік. Калі было каму.
Вашчыла (
Сотнік. Сам я не бачыў гэтага, але сведкі ў Крычаве былі тады. Няйначай, праўда, войт. (
Вашчыла. Хвала Богу.
Сотнік. Ва ісціну, войт.
Вашчыла. Мартына ў сне бачыў таксама. Каб не здарылася што з ім. Якаў ужо дарослы, не страшна, а вось гэты… Скруха мая… Ды не дужа падбівай мужыкоў, каб вярталіся. Бо там пан, тут — барын. Што той, што гэты. Адна панская няволя. Гавары ўсім, што да позняга Спаса таксама аб’яўлюся ў старастве. Няхай не забываюць. Дый дарога на суд доўгая, а вось…
Сотнік (
Вашчыла. Не разляцелася вараннё?
Сотнік. Крумкае.
Вашчыла. Крумкачы — на падаль.
Сотнік. Свят, свят, войт! (
Вашчыла. Вось і я думаю. Таму й гавары ўсім, што… (
Манах. Мы — прыслужваем.
Вашчыла. Служыць альбо прыслужваць — адно і тое. Ці многа ж табе даюць за мяне?
Манах. Пабойся Бога, чалавеча. Дзе гэта знойдзеш, каб забойцу ды так вось утрымлівалі, акурат важную персону?
Вашчыла (
Манах. Путы цялесныя — не путы душэўныя. Сказана, у царкву перад дарогай звадзіць цябе.
Вашчыла. Перад смерцю памалюся ўжо. Недзе пасля.
Манах. Ведама, бязбожнік. А за хлеб-соль трэба дзякуй сказаць.
Вашчыла. Што ў гэтым разумееш, чарнец!.. (
Сотнік. Што цяпер успамінаць?
Вашчыла. Не, сотнік, не. Мне за ўсё адказваць — і перад паўстанцамі, і перад Богам. Праўда, з Богам мы неяк паразумеемся пасля. А вось мужыкі… Збіраў, абяцаў, што волі даб’ёмся, а зладзіць усё як трэба не здолеў. І ў Царковішчы не так усё выйшла. Пра гэта толькі і шкадую цяпер. Будзеш у Відуйцах — скажы Пёкле, няхай таксама не памінае ліхам, кахаў яе, адна ўцеха была пасля смерці жонкі.
Сотнік. Рана яшчэ, войт, адпяваць сябе.
Вашчыла. Ну, пра гэта адзін Бог ведае, сотнік. Я гэта, каб усё па-людску паспець. Але ідзі, у Кіеве не затрымлівайся, раз ужо так выйшла, што такую магчымасць далі табе. Сянні так, а заўтра можа іначай выйсці. Бывай, сотнік. (
Карціна пятнаццатая
Шленца (
Вы пільнуйце, пся крэў, гэтага злачынцу (