Лявонцьеў (
Максімовіч. Так, пан генерал.
Лявонцьеў. Тады з Богам, палкоўнік. Паклон мой шаноўнай Ксені Апалінараўне. Як яна? Нябось, па-ранейшаму штогод па наследніку раджае?
Максімовіч. Дзякуй, ваша светласць. Ёсць такое. А вы ў сталіцу з супругай? Вельмі рады будзем сустрэць яе ў Старадубе. (
Лявонцьеў (
Максімовіч. Слухаю, пан генерал.
Карціна чацвёртая
Сотнік. Ціха, Васіль!..
Вашчыла. Гэта ты хацеў мяне бачыць! Даўно ў Кіеве?
Сотнік. Ды ўжо каторы дзень.
Вашчыла. Што з маім сынам Мартынам?
Сотнік. Не хвалюйся. У надзейным месцы. Я яго даручыў беладубраўскаму папу ў Студзянцы.
Вашчыла. Як ты апынуўся тут?
Сотнік. Ды я даўно іду па тваіх слядах. Лічы, ад самай раніцы, калі ты быў на Латакоўскім фарпосце.
Вашчыла. Расказвай, а то ці давядзецца ў больш зручным месцы апынуцца. Расказвай так, каб гэты не ўсё зразумеў. (
Сотнік. У Крычаве адбыўся суд над нашымі паўстанцамі. Прыязджаў са Слуцка Радзівіл. Івана Карпача зашылі ў мядзведжую шкуру, зацкавалі сабакамі… Стася Бочку пасадзілі на кол… Закатавана многа нашых, вельмі многа, Васіль…
Вашчыла. А што са Стасевым сынам, пісарам?
Сотнік. Яго знявечылі, выразаўшы язык, выпалілі на твары пятлю і прагналі з Крычава. Цяпер недзе бадзяецца, небарака.
Манах. Што ж, замежны госць, Богу Богава, а кесару кесарава. Хадзем, бо нас спахопяцца ў крэпасці.
Вашчыла (
Сотнік. Буду недзе побач. Дасць Бог, выручым. А там…
Вашчыла. Мусіць, мяне нядобра ўспамінаюць у старастве?
Сотнік. Як і належыць… Хто як. Але сянні бачыў у Кіеве, ля канцылярыі, генерал-губернатара, Радзівілавых ганцоў. Няйначай, нешта ўнюхалі. Пільнуйся, а па мне не клапаціся.
Вашчыла. Беражы сына, калі што, не давай у крыўду. Ты цяпер адказваеш за яго. Ведай гэта, Мікола. Бывай.
Сотнік. У мяне з сабой грошы. Я падкуплю каго трэба. Не сумуй, Васіль, можа, абыдзецца. Шкада вось, што Радзівілавы ганцы тут.
Вашчыла. Бывай і сам беражыся. (
Карціна пятая
Шленца. Пан маёр, я яшчэ раз настойліва патрабую ад вашай міласці выдаць рабаўніка і забойцу Вашчылу!
Гарнастаеў. Справа з гэтым чалавекам, якога вы называеце рабаўніком і забойцам, высвятляецца, пан ротмістр. Нам яшчэ пакуль невядомы шматлікія акалічнасці, што датычаць яго. Калі Вашчыла сапраўды быў падданы Яе Вялікасці Імператрыцы ўсерасійскай, то па ранейшым дагаворы з Рэччу Паспалітай аб вечным міры мы не павінны выдаваць такіх вам. Наадварот, яго вышэйшасць генерал-губернатар даручыў мне перадаць праз вас князю Радзівілу, што ён незаконна трымае ў сваім старастве нашых падданых.