...Былы камандзір «нёманскіх Казакаў», намеснік старшыні Мірскага райсавета Дзмітро Дзянісенка, легендарны «Міцька», пра баявыя справы якога чулі «і Налібоцкая, і Ліпячанская пушчы, чулі Дзяржынск, Валожын». У «Міцьку» гулялі вясковыя «жэўжыкі», а ўдзячныя бабулі і цёткі звярталіся да самага на той момант даступнага «начальства»: у заздароўных спісках, што падавалі на клірас, ставілі імя «Змітрок», а то і больш выразна — «воін Дзімітры» («Нёманскія казакі»),

...Павел Жалязняковіч («Сэрца камуніста») — чалавек самага высокага гарту, рэвалюцыяпер-падпольшнчык у санацыйнай Польшчы, партызан падчас вайны, сакратар Мірскага райкома партыі, адзін з тых, хто ўсталёўваў калгасны лад у Заходняй Беларусі.

...Рафаіл Сяржант («Партрэт старэйшага таварыша»), таксама былы рэвалюцыянер з Заходняй Беларусі, у вайну палітрук стралковай роты ў Чырвонай Арміі, камісар палявога шпіталя, з першага дня дэмабілізацыі — на працы, начальнік абласнога ўпраўлення сельскага і калгаснага будаўніцтва ў Баранавічах, сакратар гарсавета, таксама адзін з ініцыятараў калектывізацыі ў Заходняй Беларусі.

Сапраўдныя камуністы, мужныя, сціплыя людзі. А мужнасць і сціпласць іх «гартаваліся люта». Больш трынаццаці год па турмах Пілсудскага «на рахунку» Жалязняковіча, чатырнаццаць год быў у зняволенні Рафаіл Сяржант. «Славутыя Лукішкі — Бастылія польскага фашызму на «ўсходніх крэсах», Брошкі, што «прыйшліся ў спадчыну Пілсудскаму ад Бісмарка». І ніводнага дня «без дэманстрацый, галадовак і іншых арганізаваных выступленняў».

Гэтыя мужныя людзі не толькі выстаялі і перамаглі, захавалі не толькі мужнасць і энергію, але і чалавечнасць, добразычлівасць, прагу да духоўных скарбаў жыцця, паэтычнасць, урэшце. Непахісны выўратовец (бунтар) Рафаіл Сяржант — і яблыні ў густой квецені, пазней — у духавітым водары ядраных пладоў. Былы вязень ведае сваю, асобую цану жывому: незакратаванаму небу, хараству ранішняга саду, вечаровай цішы, у якой так дарэчы плывуць гукі музыкі — дачка іграе на піяніна. Свой гонар і ў Паўла Жалязняковіча — вясёлы восеньскі карагод вяргінь каля хаты і цесныя паліцы кніг.

Пісьменнік з асабістым, урачыстым хваляваннем адзначыць у запісной кніжцы: «Чытаў матэрыялы апошняга пленума ЦК КПСС. Здзіўляе, захапляе шчырасць партыі, сіла самакрытыкі. Рост, пошукі, творчасць. Трэба вучыцца гэтай шчырасці» («Трохі пра вечнае»). І нястомны літаратар вучыцца. Не праміне ўвагай і задоўжаны нарыс па радыё, «разлічаны на стагоддзе», і «эпічны сяннік», што разбух ад нуднай фактаграфіі. І такую невясёлую дэмаграфію — цэлы гурт маладых, прыгонных дзяўчат і адзін, немалады ўжо, і жанаты, і па падпітку, дзядзька Раман, што дапамагае ім правіць танцы пад патэфон. «Хлопцаў у нашым сяле нэма. То ў арміі, то ў горад пораз'язжалыся, розумныкы...» («Пад гоман вогнішча»). А дзяўчатам не толькі ў скокі пускацца адным, цяжэнныя бітоны з малаком цягаць. Іх і сам апавядальнік, не ўломак і чалавек цягавіты, ледзьве падымае.

Старонка за старонкай — раздумвае, апісвае, увесь час маючы на мэце раўненне на тых майстроў, якія, па словах самога Брыля, адтуль, дзе «моцная страсць гуманістаў і мудры, глыбінны спакой, упэўненасць людзей, якія ведаюць, дзеля чаго жывуць».

...Янка Брыль валодае таямніцай уражання. Жорстка прадумваючы кампазіцыю твора, перш за ўсё навелы, ён падае мастацкі матэрыял у плыні настрояў, пачуццяў, адчуванняў, паволі знаходзячы эмацыянальны ключ, лейтматыў твора, і распрацоўваючы спакваля галоўную, унутраную тэму, дадаючы да лейтматыву тэмы-падгалоскі, як у музычным творы, і развіваючы іх, і даючы ім перагуквацца, счапляцца, дапаўняць адзін аднаго. Ствараючы пастрой, адчуваючы танальнасць твора.

Пісьменнік умее вызваліць унутраную энергію пачуцця і ў сябе, і ў сваіх чытачоў. Перагарне некалькі старонак сваёй эмацыянальнай памяці, успомніць, скажам, як «пахне дым асенніх пырнікавых вогнішчаў, у прыску якіх пячэцца па-свойму хвалююча духавітая бульба, як пахне сырасцю адліжаны, раскоўзаны нагамі снег, калі ты, стомлены, брыдзеш па ім са школы, адчуваючы яго сырасць, зябка і казытліва, прамоклымі нагамі, як пахнуць пляцёнкі цыбулі..., як пахне агарод..., як пахне гарачае сена...» («Тройчы пра адзіноту»), І ў чытача адбівае тое, што ўвесь час было недзе ў запасніках памяці — плывучы пах гарэлага зяленіва, настоенае вільгаццю паветра адлігі, п'янлівы пах угрэтага сонцам укропу, і з імі радасць першых школьных дзён, занятай трываласці будняў, раскошнай летняй ляноты канікул.

Усе гэтыя ўражанні акумулююць ў эмацыянальную напружанасць, нават хутчэй эмацыянальную засяроджанасць, калі ўспрымаеш і крыху збоку, і як сваё асабістае роздум героя апавядання пра неабходнасць чалавечага сяброўства, якое не можа замяніць самае плённае «splendid isolation», і пра неабходнасць увагі людзей адзін да аднаго, і няпэўную надзею.

Такім эмацыянальным штуршком, тым самым лейтматывам становіцца першы снег у апавяданні «Яшчэ раз першы снег».

Перейти на страницу:

Похожие книги