Яшчэ тут непакояцца пра дровы,Пра сена. І салому на гумне.. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .Смалою пахне рэдкі вугал зрубаІ мальвамі — суседская мяжа.З напаўпустога шлакавага клубаДаносіцца пласцінкі бабскі жаль.Змываецца наліплы ліст альховы,Руды пылок вішнёвае кары,Найшла раса на камень двухбаковы,І не шалохне зорка угары.«Пейзаж з пласцінкай»

У вершах Яўгеніі Янішчыц адчуваецца нейкая асобая лірычнасць, шчымлівая наструненасць пачуццяў, парывістасць. Але ёй неўласцівыя голасныя нястрыманасць, кіпучы напор, суцэльная святочнасць. Яна заўсёды пазначыць нюансы, лёгка, ледзь прыкметна мяняючы інтанацыю, не спакушаючыся версіфікацыйнай параднасцю, якой смелай навацыяй — усё з арсеналу традыцыйнага, выпрабаванага. Паэтэса настойвае на натуральнай ёмістасці звычайнага слова, якому дадзена выявіць радасць і тугу, надзею і безнадзейнасць.

Слоў не трэба. ВаражбаЎся вачыма сказана.Будзе вечная журбаДа мяне прывязана.Дагукаюся ў бары —Заначую з зорамі.Чарацінкай на вятрыМузыка азёрная.І густыя туманы,І бярозак мроіва,І Вясна, што без віныМаё сэрца кроіла.І каляны лёд калядЗ кудасой лахматаю....І прымоўклы шчыры садНад сасновай хатаю.«Слоў не трэба...»

Наўмысна прыводжу верш амаль цалкам. Можна знайсці ў яе больш эфектныя, больш, магчыма, удалыя, але тут можна адчуць танальнасць лірыкі паэтэсы, адну з найбольш вызначальных асаблівасцей яе творчага почырку. Адну з вызначальных. Бо яна бывае вельмі розная. І такая вось — гарэзлівая, зухаватая:

Назбірала мех грахоўДы ў расу абулася.Колькі зведала шляхоў —Гэтак мне не чулася.Паўнагрудая кумаПразвініць абцасамі.Тут прыдумай нездармаТанец з выхілясамі.Рукавочкам — да рукі,Паяском — да пояса.З вамі разам, землякі,І ў зямлі не боязна!«Добры вечар, землякі!»

Здараецца, разгубленая і пяшчотна-безабаронная:

І ападзе, як яблык, мне на рукіЛюбві найшчодры, найкароткі дар.З такою ласкай і з такою мукайЯ Вам гляджу прыветліва у твар.«Я Вам гляджу прыветліва у твар»

Прыходзіць час — строгая, па-грамадзянску мужная:

Зямля-Калыска: песні і жыты,Няўжо вар'ят цябе са свету спіша?О, немагчыма уявіць,што тыАпошняе дзіця сваё калышаш.«Пакіньце цішу вуснам і вачам...»

Яўгеніі Янішчыц вельмі дарагія старонкі сваёй, беларускай, гісторыі і гісторыі блізкіх і далёкіх суседзяў. «Ялта — 1917», «Ружы Купалы», «У вянок Лесі Украінкі», «Лістапад. Пётр Ільіч Чайкоўскі», «Гамаюн на Палессі», «На месцы дуэлі Лермантава»... Старонкі найбольш літаратурнай гісторыі, дзе «адменнай ніткай вышыт час» і нават «над смутаю жыццёвай прозы» «душа адкрыта/ Для буры і для зор».

Кніга, мабыць, нездарма называецца — «Пара любові і жалю». Паэтэса лічыць абавязкова патрэбным сказаць сваё слова любові тым, хто ўжо стаў літаратурнай гісторыяй, тым, хто не так даўно меціў сваім заклапочаным словам Кнігу Паэзіі і тым, хто ёсць сёння — творчым настаўнікам, сябрам, паплечнікам. У кнізе шмат прысвячэнняў — здаецца, нават замнога. Паэтэса як быццам баіцца абысці каго сваёй увагай. Абавязкова — верш. Абавязкова — з прысвячэннем. Пімену Панчанку, Яну Скрыгану, Анатолю Вялюгіну, Веры Палтаран... Яшчэ імёны, імёны... Паэтэса імкнецца згадаць кожны творчы адрас, за якім вось хаця б такі чалавек, што некалі «вачыма абагрэў,/ Як песняй незалечнаю». Ды і фарбы яе паэтычных даляглядаў такія залежныя не толькі ад колеру палескіх нябёсаў, але і ад шчадраты палотнаў беларускіх мастакоў: «...Пайду пазычу неба ў Шчамялёва,/ Яно ў яго блакітнае якраз».

Перейти на страницу:

Похожие книги