Фёдар (
Траян (
Фёдар. Выкладвайце, калі ёсць…
Траян (
Фёдар. Можаце як на духу…
Траян. Калі мне расказалі пра гэта хуліганства з дарогай, я не паверыў. І калі прынцыпова, па-партыйнаму, то рана ці позна, а Крывіча давядзецца мяняць. Гэта, канечне, не маё пытанне, але куды дзенешся. Не работа — бесперапынная тузаніна. Зараз, напрыклад, не дае зямлю пад хвасты…
Ігнат. Дзвесце гектараў Хазяінаву пад хвост. Прыгожа гучыць…
Траян. Потым, вечна мітусіцца, усіх разносіць, чуць што — пісьмы, запіскі, пратэсты, акты. А цяпер вось яшчэ і форменная дыверсія. У іх у крыві ўжо гэтыя партызанскія замашкі.
Фёдар. Што ёсць, то ёсць. (
Траян. І ў калійнай вытворчасці ні ў зуб нагой. Старшыня райвыканкома, а мысленне… Потым, расказваюць, што бацька ў яго склочнік, якіх мала. Некалі быў старшынёй калгаса, пайшоў на пенсію, а фактычна кіруе раёнам. Мне той жа Шашаль такія рэчы расказваў — вушы вянуць. Я, канечне, не магу катэгарычна сцвярджаць, што Крывіч беспрынцыповы ў адносінах да Хазяінава, але ў тым, што Ілья Міхайлавіч жанаты на яго сястры, нязручнасць ёсць, і вялікая.
Фёдар. Што ж яму, разжэньвацца з гэтае прычыны?
Траян. Я думаю, што больш мэтазгодна было б…
Ігнат. …старшыню замяніць, а жонку пры дырэктары пакінуць…
Фёдар. А з цесцем дырэктара як быць? Гэта ён учыніў дыверсію.
Траян. А цесця судзіць!
Фёдар. Тады пачнём…
Ігнат (
Фёдар. Учыніў дыверсію і — яго праўда?!
Ігнат. Учыніў, але мая…
Фёдар. Знаёмцеся, Міхаіл Кузьміч, перад вамі бацька старшыні райвыканкома і цесць генеральнага дырэктара, ён жа пенсіянер, ён жа Ігнат Кірылавіч Крывіч. (
Траян (
Ігнат. А навошта ў вашым узросце ды яшчэ ў такім месцы глупства гаварыць? Даруйце, не ведаю, хто вы.
Фёдар. Траян — старшыня Любаградскага гарвыканкома.
Ігнат. Чуў, але не бачыў. Разы са два, праўда, спрабаваў убачыць, але ён мяне не прыняў. А на партызанскія сустрэчы не ходзіць… І калі ўжо мяне судзіць, дык пасля яго.
Фёдар. Богу богава… а сёння табе адказ трымаць. Будзь ласкаў расказаць, як была справа…
Ігнат. Лёгка сказаць — расказаць. А мяне ад аднаго ўспаміну ліхаманка б’е… Выходжу з хаты, а па вуліцы — пыл слупам: нясецца нехта на матацыкле на злом галавы. Прыглядаюся — брыгадзір Сініца. Ну, думаю, зноў Шашалеву дамбу з жыжай прарвала. А Сініца за мацюкамі слова сказаць не можа. Паглядзі, крычыць, што сволачы з агуркамі і памідорамі зрабілі! На матацыкл — прылятаем. Глянуў, усё расце, буяе, агуркі па тапарышчу, памідоры па гаршку, а праз гэту прыгажосць гусеніцамі магістраль прабіта. Ад злосці і крыўды захлынуся, думаў. А мухаеды, прабачце, набіць некаму — навокал ні душы. Толькі бульдозер іхны сярод поля. Што рабіць?.. Завялі мы яго, слупкі з зямлі тросам павыцягвалі і тут жа спалілі. Канавы загладзілі… А раніцой гэтыя бандыты ўвальваюцца ў кантору і да мяне з кароткімі гужамі: вы старшыня? Я, адказваю. А старшыні не было. Вы што тут! — раве. Мы дарогу вядзём, Хазяінава ратуем, а вы безабразія творыце! Мы вас, крычыць, судзіць будзем!.. Пакуль старшы петушыўся, а памочнікі кудахталі, я паклікаў участковага і ўсіх адправіў у пракуратуру. Праўда, старшага спытаў, ці чытае ён газеты. Чытаю, кажа, калі трэба. А закон пра зямлю чытаў?.. Інжынер-пуцеец з вышэйшай адукацыяй у агарод з бульдозерам, як свіння з рылам, лезе, а закона не чытаў, паразіт! Нам, кажа, не да законаў, нас на прарыў кінулі. Бачу, што дурань…
Фёдар (
Ігнат. Патрэбна, а хто гаворыць?..
Траян. Ён як чэхаўскі зламыснік. Толькі той па адной гайцы адкручваў, а гэты рашыў…
Ігнат. Не трэба думаць, што той зламыснік такі ўжо дурны быў. Вы ж без чыгункі не можаце, а ён без грузіла не мог.
Фёдар. Ладна, камандзір, не заводзься. Карту прыхапіў?
Ігнат. А як жа! Нам без карты — як без грузіла. (
Фёдар (