Іван. У круіз сямейка паедзе без мяне.
Арына (
Іван. А раптам пацвердзіцца, што бабнік? А там Еўропа…
Арына. Няхай не хвалююцца, я папільную цябе ў Еўропе.
Іван. Між іншым, кніга мая таксама знята з плана… на ўсякі выпадак, а з фільма выстрыжаны кадры з маёй фізіяноміяй…
Арына. Сапраўды, змяя кусае не для сытасці…
Іван. А самае жахлівае, што я, здаецца, зрабіў сёння адкрыццё…
Арына. Чым жа табе яшчэ займацца, як не адкрыццямі…
Іван (
Арына (
Іван. Я пакуль маўчу, а факты гавораць…
Арына. Нам яшчэ не хапала западозрыць у подласці блізкіх людзей! Ці, можа, ты не разумееш, што прызначэнне ананімных даносаў ва ўсе часы было ў тым, каб выклікаць падазронасць і сеяць варожасць? І, між іншым, не толькі і не столькі сярод сваякоў.
Іван. Я ж нутром чую!..
Арына. У гэтай справе нутро — дарадчык ненадзейны. І божа цябе барані апусціцца да ўзроўню прыватнага дэтэктыва! (
Іван (
Арына (
Іван. Біць цябе некаму. Доктар, называецца — так запусціць прастуду… Другіх ускладненнямі палохаеце, а самі…
Арына. Ужо лепш. (
Іван (
Арына. Няма на каго скардзіцца — сама вінаватая.
Іван. У чым вінаватая?! Перад кім вінаватая?! (
Арына. Калі я паставіла свой рабочы стол у рэагентным цэху, многія смяяліся. А ўсё аказалася зусім не смешным…
Іван (
Арына. Я не магла зразумець, чаму ў такім цёплым цэху столькі прастудных захворванняў: ангіны, катары, бранхіты…
Іван. І ты сядзела ў цэху і прастуджвалася разам з усімі?..
Арына. Я не толькі сядзела. Я працавала разам з усімі. Спрабавала і без маскі, і без спецвопраткі, як многія. Праўда, усе па шэсць гадзін, а я на свае паўтары стаўкі.
Іван. Нічога не разумею…
Арына. Мне трэба была і працягласць часу, і большая канцэнтрацыя. Я не верыла ў прастуду як прычыну захворвання.
Іван (
Арына. Я правяла мой эксперымент пры добрым розуме, але ў экстрэмальных умовах. Не ўяўляла толькі такіх сумных вынікаў.
Іван (
Арына (
Іван. Чаго асцерагацца?!
Арына (
Іван (
Арына. У медыкаў гэта называецца інакш. Потым я не думала… Замеры паветра рабіла наша Вольга. Я не ўяўляла, што яна можа пайсці на фальсіфікацыю. А пра маторы проста не ведала…
Іван (
Арына. Не трэба крычаць.
Іван (
Арына. Кожны павінен рабіць сваю справу, і рабіць яе добра. Я сваю зрабіла…
Іван. Ты зрабіла глупства! Глупства! Глупства!
Арына. Не трэба так, Ваня. Я памятаю, як на выпускным вечары пасля прыняцця клятвы Гіпакрата ты сказаў: як было б хораша, калі б такія клятвы прымалі не толькі медыкі, але і настаўнікі, і юрысты, і вучоныя… (
Іван (