Арына. Без мяне, Ваня, табе не даказаць. І калі б ты раптам сказаў, што не павінен ваяваць з тым, з чым ваюеш насуперак усім даносам, я перастала б паважаць цябе. (
Іван (
Арына. Не панікуй. Можа, яшчэ ўсё абыдзецца… Мы з табой народ цягавіты. Выкарабкаемся. А мае аргументы табе спатрэбяцца.
Іван. А калі не абыдзецца?!
Арына. Тады аргументы стануць яшчэ больш пераканальнымі.
Ганна. Што гэта вы нахохліліся? Няйнакш пасварыліся?.. (
Іван (
Ганна. Памінкі ў нас сёння, Ваня…
Іван (
Ганна. Па ўбіенных воінах, сынок, і душах нявінна загубленых.
Іван (
Ганна. Бачу, што не ўспомніў…
Іван (
Ганна. Я падказаць хацела, а бацька кажа: калі сам не ўспомніць, то і не трэба. А стол папрасіў дома зрабіць. Так што мыйся беленька, госці блізенька.
Іван (
Ганна. Да магілы цяпер і не даехаць, і не дайсці. На верталёце хіба…
Іван (
Ганна (
Лёгкі, зяцёк, на паміне, лёгкі. (
Хазяінаў. Вітаю вас сардэчна, дарагія сваякі-родзічы, а ў першых страках любую цешчу. (
Ганна (
Хазяінаў. За грыбочкі дзякую. Пойдуць для самых дарагіх гасцей. (
Іван. Няўжо на дружбу?..
Хазяінаў. На ўзаемную.
Ганна. Дружба, дружба — цяжкая служба…
Іван. Не ўзяў з наскоку, рашыў зморам?.. Па-сваяцку?..
Ганна (
Хазяінаў (
Іван. Па запасному таксама не выйдзе…
Хазяінаў. Цяжка мне з табой, сваячок, цяжка.
Іван. Гэта, відаць, таму, што я яшчэ і старшыня райвыканкома.
Хазяінаў. Трэба высяляць людзей, Іван. І твае Крывічы і суседнія вёскі даўно пад знос. Мне зямля трэба, фронт работ. Я ж пад вамі даўно капаю. Пайду ў атаку — вазьму больш. Ты мяне ведаеш!
Іван. Ілья Міхайлавіч, Ілья Міхайлавіч, ну як ты зразумець не можаш, што крывічы ніколі нікому без бою зямлю сваю не аддавалі, а з боем тым больш. Хлеб на ёй у іх «насущный». Той самы хлебец, каторы «даждь нам днесь»… Павер слову, куды ні прыеду, у мужыка адна і тая ж малітва: абарані, старшыня, ніву хлебную і «избави от лукавого».
Хазяінаў. Гэта яны пры табе такімі набожнымі сталі.
Іван. Што ты, Ілья Міхайлавіч! З часоў дахрысціянскіх крывічы хлебу моляцца, зямлі і небу пакланяюцца, а зараз яшчэ і ў райком-выканком уверавалі, як у богазаступніка. Хіба мне, хто носіць імя іх першароднае, разбураць гэтую веру?..
Хазяінаў. Малайцом, Крывіч, малайцом… Выходзіць, твой хлеб — гэта хлеб, а той хлеб, што я раблю, быццам і не хлеб зусім?..
Іван. Арына толькі што расказвала, як ты яго пячэш і на чым замешваеш. Калом мне ў горле твой хлеб.
Хазяінаў. Голад не цётка. Праглынеш. А зямлю я цераз тваю галаву вазьму… калі па-сваяцку не выйдзе.
Іван. Цераз труп — магчыма, цераз галаву — не.
Хазяінаў (
Іван. Перажываю, але не здаюся.
Хазяінаў. Перажываеш?.. І на тым дзякуй.
Іван. Перажываю, што не звязаны мы з табой клятваю.
Хазяінаў. Якой яшчэ клятваю?..
Іван. Як у медыкаў. (