Хазяінаў (
Іван. Ну, а ты хоць у што-небудзь веруеш?
Хазяінаў. У прамфінплан, паважаны, у прамфінплан я верую. І ў святы запавет: хутчэй, больш і дзешавей.
Іван. Не будзе нам славы на вечныя часы, калі мы так бяздарна будзем весці сваю справу. Не будзе…
Хазяінаў. Зараз табе будзе такі Гіпакрат, што сваіх не пазнаеш…
Вось гэта дзела: зяць на парог — цешча за бутэльку. Бадай што, гульнём…
Ганна (
Хазяінаў. А мамаша ўсё прытчамі сыпле…
Шашаль (
Іван. Хто ляціць?
Шашаль (
Хазяінаў. Нам Гіпакрат перашкодзіў. Далажы кіраўніцтву.
Шашаль. Сяджу, значыцца, мазгую — а куды дзенешся, — раптам так, маўляў, і так, у апарата памочнік генеральнага дырэктара Шашаль. А ён: на сувязі верталёт Фёдара Максімавіча. На сувязі верталёт Фёдара Максімавіча… Маць часная!.. А куды дзенешся?
Хазяінаў. Карацей, ён зараз будзе тут. Я толькі зразумець не магу, якім чынам наш папаша на борт верталёта зацясаўся.
Ганна. Гэта я табе, зяцёк, пасля скажу, калі сам не здагадаешся.
Шашаль. Міленькая мая, гэта ж Фёдар Максімыч!!!
Ганна. Таму і не мітусіся.
Шашаль. Фёдар Максімыч, разумееце?!
Ганна. І не хадзі ты ходырам перад нашым Хвёдарам.
Шашаль. Як вы сказалі?..
Ганна. Прывыклі, сказала, чужымі кветкамі сваю сцежку высцілаць.
Шашаль. Кашмар!!! (
Фёдар (
Ігнат. З жывымі перапісваюся, а хто не жывы, у тых дзеці, сваякі засталіся. А ў гэтых (
Фёдар (
Ігнат. Тыя самыя сіроткі, у якіх немцы кроў для салдатні бралі. А вось гэты лапавухі — цяперашні генеральны дырэктар будзе. (
Шашаль. Неверагодна! (
Ігнат. А вось гэта склязнё — Зінка Мухіна — акадэмік па цяперашнім часе. Дачка ўзводнага Тараса Мухіна. Шкада — не прыехала.
Фёдар. Не бядуй, я табе з ёю сустрэчу наладжу.
Ігнат. Без цябе яна мне не ў модзе. А цяпер глянь сюды. (
Фёдар (
Ігнат. Яна. А па баках жонкі мае — першая і другая.
Фёдар. Я ніколі не бачыў гэтага здымка…
Ігнат. Мы табе перазнімем.
Шашаль. У чым справа?
Ігнат. Як цябе завуць?
Шашаль. Шашаль… Памочнік, так сказаць, пры вашым зяці… А куды дзенешся?..
Ігнат. Тое, што ты Шашаль пры зяці — многія ведаюць. Завуць як?..
Шашаль. Дапусцім, Ізяслаў Ізяславіч.
Ігнат (
Шашаль. Вы так фармулюеце, што нібыта я супраць…
Ігнат. Як жа ты можаш быць супраць? Ты, Ізяслаў Ізяславіч, будзь «за», але не блытайся пад нагамі.
Шашаль. Гэтым кадрам цаны не будзе…