Павандравалі па Тайландзе, не спадабалася, у групе жаночага суправаджэння нейкага сярэдніх памераў (23 см) нафтавіка пераляцелі ў Індыю, там адразу ж збеглі з гэтага гарэму. Індыя была ўжо лепей, аднак брудненька. Наста тым часам валакла мяне на Поўнач, скончылі ў Чайне, у Тыбеце, трохі там пагойсалі па гарах, падражнілі маладжавых прыгожых, нібы дзяўчынкі, будысцкіх манахаў, ды Наста раптам зноў засмуткавала. Я кажу ёй – хэй, паглядзі, якое ў нас жыццё цікавае, вандруем, як чалюскіны, а яна ў адказ нешта пра радзіму, далася ёй тая радзіма з касымі хібарамі ды раскіданымі стрэхамі. Але ж я ў нас здабытчыца, яна – стратэг, таму павалакліся ў Еўропу, зачапіліся ў Ваве, бо ў Польшчы тыя ж бярозкі, і мова ёй нагадвала беларускую. Вось тут і здарыўся прыкол. Хтосьці ёй падсунуў інфу аб пераможцы “Глінянага хуя”, нейкі амерыканец, які накрэмзаў раманчык па-беларуску. Апынулася, што яна таго амерыканца напаткала ў Стамбуле, ды ён выклаў “рамантычную” гісторыю іхняга кахання, за што і быў узнагароджаны галоўным беларускім літаратурным чэлесам. Яе трохі гэта ўразіла, яна ўсю ноч чытала ягонае сачыненне, недзе нават хлюпнула носам. Мне тэкст совала, я адкрыла на выпадковай старонцы, чытнула тры радкі ды зарагатала. “Ну, кажу, Наста, ты тут пава! Нібы тыя цёткі з куксамі з іспалкомаў! Размаўляеш тут так мудрагеліста, як у Набокава. Ты што, каб яго завабіць, вырашыла сур’ёзку ўключыць?”. Яна нічога не адказвала, нібы сапраўды прасякнулася сімпатыяй да гібона – а ўсе ж мужчыны ў плане пачуццяў ды інтымных адносінаў натуральна гібоны. Я яшчэ доўга кпіла з недарэчнасцяў гэтага фрагмента. Адзінае, што там да Насты падобна – сцэна, дзе яна турку мозг калупае, каб ён з амерыканца тры шкуры за вячэру не лупіў. Вось тут – так, Наста. Усё астатняе – трызненне, апісанае мовай пазамінулага стагоддзя.

Я яшчэ выпадковую старонку прачытала, каб было, чым маю каханую дражніць, натрапіла на момант, дзе яна гібону кажа, што збіраецца ў Штатах мужа завесці, “мужа-беларуса”. Я спачатку думала пакрыўдзіцца, але потым зразумела, што яна, мабыць, пра мяне кажа як пра “мужа” – мы з ёй час ад часу дурачыліся, розныя ролі выдумлялі. Так, сапраўды планавалі дзіця ўсынавіць у Штатах, выгадаваць яго беларусам. Карацей, праехалі. Ну не адразу праехалі, пабілі посуду, прычым не ўласнага, уласнага посуду ў нас ніколі не было, у кавярні я неяк не вытрымала, на наступны дзень, бо прыкра было за гэтае хлюпанне носам. Вызверылася на яе гэтыя “гетэрныя” замарочкі, кажу, бля, калі ты бісэксуалка, дык ты мне так і скажы, а то і з тымі, і з тымі, – так не робяць, Наста! І зразумела, чаму ты мяне да гібонаў падраўноўваеш! Бразнула кубкам аб сцену, мы збеглі, грошай за каву забашляць у нас палюбэ не было. Дык вось, пасля гэтага яна мяне прылашчыла, я супакоілася. А яна кажа – слухай, давай у Вільню рванем, патусім там троху. Ну ў Вільню, дык у Вільню, выправіліся ў Вільню. Спачатку на “сабаках”, потым як заўсёды ссадзілі, як заўсёды, драпалі ад паліцыі ды далей паціхеньку, стопікам. Дзве дзяўчынкі-прыгажунькі, хто ж нас абміне: дачэпалі да трасы, там знялі нейкага маўклівага харвата, які толькі вочкамі зірк-зірк на мае каленкі, але ж маўчаў, паспрабаваў бы пры Настушы, яна б яму паказала айкідо.

Перейти на страницу:

Похожие книги