– Спачатку я яшчэ раз назавуся, – сказаў чарговы няпрошаны госць. – Томас Баранаўскас. А гэта мой брат Ёзас Баранаўскас. Мы браты прафесара Баранаўскаса. Тое, што вы скралі ў яго, вы неадкладна аддасцё нам!

– Ну і што ж гэта? – спытаў Мечык.

– Вы самі ведаеце.

– Не, ужо скажыце мне зараз вы.

– Меч, вярні нам меч, – рэзка крыкнуў Ёзас.

– Ну-ка збавіць тон! – пагрозліва сказаў Мечык. – Я вам больш паўтараць не збіраюся. Нашы рэчы – сюды, і пайшлі прэч адсюль.

– Значыць па-добраму вы не хочаце, – сказаў Томас.

– Ты яшчэ мне будзеш пагражаць, морда! – крыкнуў у лютасьці Мечык.

У гэтую секунду Ёзас выцягнуў аднекуль паляўнічы нож, а ў руках Томаса з'явіўся электрашокер. Але бойка паміж гісторыкам і братамі Баранаўскасамi не адбылася.

– Хопіць сваволіць, малыя звераняты, – пачуў Мечык за сваёй спіной знаёмы голас.

Ён павярнуўся і ўбачыў незразумела адкуль узяўшыгася Панурыша, які стаяў наводдаль. Панурыш хутка падышоў бліжэй да ўсіх удзельнікаў сцэны і сказаў:

– Вы, панове Баранаўскасы, калі вас так можна назваць, цяпер жа падгонiце скрадзеныя рэчы і паедзеце шыбка з горада.

На тварах літоўцаў адбілася нерашучасць. Але яны не спяшаліся паслухацца…

– Вы больш не кіруеце арганізацыяй, Панурыш. Цяпер за вамі нікога няма і мы вас не баімся, – сказаў Томас.

– Няўжо? – спытаў Панурыш. – А мне вось здаецца, што нават вельмі баіцеся. Я адчуваю ваш страх. Усё роўна кірую я арганізацыяй ці не, я ўсё яшчэ застаюся Якавам Панурышам.

– Сыдзіце прэч! – крыкнуў неўраўнаважаны Ёзас.

Якаў моўчкі глядзеў на братоў. Ад аднаго погляду яго цёмных, глыбокіх вачэй, абодва літоўца сціснуліся і адступілі назад. Праз секунду Панурыш выхапіў доўгі бліскучы пісталет, з ручкай са слановай косці, і працадзіў скрозь зубы:

– Лічу да трох… Альбо вы зробіце тое, што я вам сказаў, альбо ўжо ніколі нічога не зробіце. Раз…

Абодва браты ў жаху кінуліся да машыны і праз імгненне выкінулі з яе рэчы сяброў, праз яшчэ дзесяць секунд – спартовае аўто ўжо хутка ад'язджала прэч.

– Ну вось, – сказаў Панурыш, – гэтыя дурні ўжо больш тут вас не патурбуюць. Рабіце тое, што павінны. Пакуль у вас атрымлівалася нядрэнна.

Ён павярнуўся да Вікторыi і Уладзіміра. Як толькі дзяўчына сустрэлася з ім позіркам, яна мімаволі адступіла на крок назад. У вачах яе з'явіўся выраз мацнейшага страху.

– А… Паненка… Прабачце мяне за той няўдалы інцыдэнт у капліцы. Больш не паўторыцца, запэўніваю вас, – Панурыш злёгку пакланіўся і драпежна ўсміхнуўся, а затым моўчкі адышоў, хуткім крокам, нават не павярнуўшыся да Мечыка.

Маладыя людзі былі ў стане вялiкага здзіўлення. Мечыслаў падышоў да раскіданых на дарозе рэчаў. Сабраўшы іх, ён вярнуўся назад да сяброў і аддаў Віцы і Уладзіміру тыя, што належалі ім.

– Мы неадкладна адправімся ў Новы замак, – сказаў ён. – Прыйшоў час насамрэч разабрацца з гэтай гісторыяй.

Праз паўгадзіны, купіўшы квіткі для наведвання музея, якi быў размешчаны ў замку, сябры стаялі ў вестыбюлі былой каралеўскай рэзідэнцыі. Яны прайшлі налева і затым, павярнуўшы направа, апынуліся ў вялікай сенатарскай зале. Мечык амаль бегам кінуўся да таго месца, дзе калісьці размяшчаўся каралеўскі трон і выхапіў з кішэні ракавіну. Аддыхаўшыся ён прыклаў яе да вуха. Віка і Уладзімір напружана сачылі за Мечыкам. Нарэшце, той павярнуўся да іх, на твары яго быў выраз крайняга здзіўлення. Ён хутка пайшоў да сяброў.

– Нічога! Я чую толькі загадку аб трох прастолах. Трэцяга слова няма! Гэта не тое месца, – выпаліў гісторык.

Ён пабег у іншае месца залы і паспрабаваў паслухаць там, а затым у яшчэ адным…

– Нічога не выходзіць. Тут нічога няма, – сказаў ён, зноў вярнуўшыся да сваіх таварышаў, і яны выйшлі з залы, прайшоўшы міма здзіўлена глядзеўшай на іх музейшчыцы ў строгіх акулярах.

– Як жа так? – спытала Віка.

– Хадзем у машыну. Мне трэба падумаць, – прыгнечаным тонам прамовіў Мечык.

Троіца вярнулася ў аўтамабіль. Усе трое маўчалі.

– У чым жа тут справа? Павінна было атрымацца? – прамармытаў гарадзенскі гісторык.

– Можа ёсць іншыя залы, у якіх стаяў трон? – спытала Віка.

– Хм, можа быць, можа быць… – задуменна прамовіў гарадзенец. – вось толькі ў Варшаве і ў Кракаве гэтая ракавіна спрацавала ў сеймавых залах.

– Сеймы праходзілі і на Старым замку, наколькі я памятаю, – заўважыў Уладзімір.

– Так, дакладна! – пацвердзіў Мечык. – Толькі вось не так проста зараз адшукаць месцы ў якіх стаяў трон. Гэтая тэма наогул не вельмі добра вывучана…

Мінчанін паківаў галавой і задуменна паглядзеў наверх, а затым падпёр падбародак кулаком. Віка таксама напружана думала, склаўшы ручкі на грудзях.

Мечыслаў выцягнуў бронзавую ракавіну і стаў вельмі ўважліва разглядаць яе. Ён не мiргаючы глядзеў на ўзоры, якія ўпрыгожвалі артэфакт.

Вось дзіўныя знакi, вось абырысы Рэчы Паспалітай… i тут… угледзеўшыся, гродзенец раптам убачыў арабскія лічбы. Яны былі ўплецены ў нейкія завіткі і не кідаліся ў вочы. Так-так! Гэта сапраўды былі яны… Пагружаны ў віхор падзей гісторык не заўважаў іх раней.

Перейти на страницу:
Нет соединения с сервером, попробуйте зайти чуть позже