За пасмам бору – ўжо за даляглядам!..–па лапiнах iржышча, па раллiкалi i кiм пасеяна прынада?Чые зярняты рунню узышлi?Не быў нiколi там... А, мусiць, i не буду –што не сабраць, а дзе i не дайсцi:сплываюць днi без нашага прысудуу хуткаплынным ручаi – жыццi...Няўмольны час гадзiну за гадзiнайзрывае з дрэва iснасцi тваёй.I толькi хмар i ветру безупынныпралёт i перасвiст над галавой...А там... такая позняя ўжо восень,што лiстапад, яе апошнi сын,у сонца нават промня не папросiцьдля схаладалых, голых арабiн.I гнецца вецце!.. I парывам новымстрасае гронкi, бы жывую кроў,на незаменную нiчым асновухалоднай глiны, мокрых верасоў.А ўжо i прыцемкi – наканавана.I цемра цяжкая лягла на ўсё.А заўтра? Сонцам мо спавiты ранак,такi, якi адзін за ўсё жыццёкаб нехта ўбачыў – слаўны мiг удачы!..–не слотай змучаны, здранцвелы лог,а рай зямны для ўсiх – i не iначай! –ступiўшы там, дзе я прайсцi не змог.***Ночка хмурыла хмар брыво,сон з павекамi стрэцца не мог.Трэцi певень перасцярог...I адразу адхмарваць пайшло,ўміг суцiшылася – Маўчунмяккi палец да губ прыклаў...I з нацягнутых срэбных струнчыстай думкаю – шэрань ляглапры народзiнах шчырага дня.Хто нi пройдзе, стары цi дзiця,колькi хочаш ззяння бяры...Дарагая мая зямля!Сонца шар залаты!***Лiсця – гурбы. Падае, падае –завяршаецца цыкл.Цвiллю пахне, як здрадаю.Глохне ветра язык.Крок мiжвольна тут замарудзiш...А думкi – хутчэй, хутчэй:не заўважаеце, людзi!I што вам подых начэй!..Млечны Шлях зiхацiць, рассыпаезорным пылам – яшчэ i яшчэ!I голле без вас адмiрае,і мроiва колеры тчэ... `
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги