В О С Е Н ЬДз.Шчаснаму1Кастрычнiцкая яснасць!.. Як праз шклоПрамытае не раз, ды таўшчынi належнай...Iльецца створанае вечнасцю святло,Сатканае з журбы i радасцi бязмежнай.I песнi горнуцца, бы ветразi плывуць,У словах, знойдзеных i сказаных другiмi.I спее ўласнае. Збiрай, i не забудзь,Што так пяецца толькi мiж сваiмi...2I пракрадзецца досвiткам туман нямы,Абдыме былку кожную. I стан ялiны дужай...Счакаўшы ранiцу, пад сонца пойдзем мы,Зямляк i суайчыннiк – шчыры дружа,Адчуць, як у гаi з бяроз, ляшчын, асiнСтрасаецца цiшком пад кiрзавыя ботыНачышчаная медзь, прынадлiвы кармiн,Нейтральнасць блякласцi пры кроплях пазалоты.3Спакой i цiшыня – не маюць меж i мер.Ахейцы сiнявы такой не сустракалi!Халаднаваты клiмат... Быў бы свой Гамер,Калi яны Руна яшчэ i не шукалi...А нам – элегii, санеты. Конь сiвы,Барвовым захадам ружова фарбаваны...I гэты вось кастрычнiк! Залаты,Да дробязей знаёмы, зноў жа – нечаканы...4Быў млын калiсь... Праз рэшткi паляў льеУ нiзкiх берагах рака струмень халодны.Спрамляюць рэчышча. Чакае тут яеБетонная труба. Над ёю – мост выгодны.Падыдзем? Пастаiм, каб лепей ацанiцьПрыкметы навiзны, наканаванай часам.Цякла – як сонная, тут – пенiцца, бурлiць!I зноў спакойная – пакiнулi сам-насам!5Зусiм як чалавек! Ды праз матора гукЁн нашых разважанняў не пачуе:З навюткiм кошыкам лазовым паляшукЗ-пад Пiнска на Наваградак шыбуе!Да тых грыбкоў, што ў кошыку ляжаць,Зяць прынясе што-кольвечы з сяльмага...Без кроплi ж той – нi быць, нi гасцяваць:Адолее, замучыць тая смага...6Ах, колькi ж iх было: тых кропель, баразён,Крывавых мазалёў, крыжа здранцвення, поту,Дажджоў заложных, каб буяў драсён,I тых чаканых, ссунутых на потым!Шчаслiва, дзядзька! Ўнукаў падтрымай,Хай доля мачыхай нiколi iм не будзе!А розных там хвароб, нястач – о непачаты край!–Адолеем, усю іх плойму збудзем!7Зноў цiшыня. А шэранькi бiпланЗа хмару лепiцца ледзь бачнаю стракозкай...***Ветер всхлипывал, словно дитя,
за углом почерневшего дома.
Н.Рубцов