***Прылятала прыцемкам птушка,а якая – ніхто не пазнаў.Вецер нават лістка не кранаў,сарамліва галінкай не гушкаў,зухаватасць, сумяўшыся, траціў,як на дрэва садзілася тое...Пер’е мела яна залатое.І блакітныя вочы дзіцяці.Знікала дзіўная на чорным фоне.Як твар сланечніка, палонены сутоннем.А пражытых гадоў і хвілін,што шапталі аб казачным нечым,цэлы сноп каласоў – за адзін...Непаўторнасць жаданай сустрэчы!..***Флёксаў купіны тлеюць. А змрокакрыяў, загусцеў, ападае.Да акорда акорд – і вянок,што не вяне і цвет не губляе.І цямней, і цямней. І парана дабранач сказаць тыя словы,каб спакойна заснула трава,і дзіванны схілілі галовы.Нібы голас дзяцінства – ледзь чутны,нібы пах несабранага мёду!І зліліся харалам магутнымдні: калыскі, жніва, адыходу.Прыдзе час – усё патоне ў начы.Данясці. Не згубіць. Зберагчы!***Праменняў сонечных апошні клінлязом алмазным голле рэжа.І ўжо не сумная сцяна ялін –тутэйшы арабеск, дзівосная мярэжа...Ля лесу коні; ногі ў малацэ –туман пайшоў, цішком паўзе імшарай.Як трапяткое птушаня ў руцэ,дзень ціхенька сканаў, цямнее тварам...Ды весела у роздуме сачыць,як разгараецца смалісты бок карча,і дым, што сон, снуецца па агні.А поплеч, вогнішча вакол, сядзіцьмаіх мужыцкіх продкаў грамада.І зорак грамада – ў вышыні...***М.М.Ш.Глянь: па бульбянішчы – скрозь матчыны сляды.Як злепкі тых, што час даслаў з Пампеяў,адбіўшы прагна на гарачым глеі,каб засталіся явай назаўжды.Як ломіць у крыжы! Да самых хмарняўступліва шнуруецца палоса.Самотнай птушкі крык ці песні адгалосак...І сонца стомлены ў паўнеба твар.А колькі трэба сіл, каб боль перамагчы,зло чэрствасці людской? Ці дачакаць вясны?..Не дачакала... З сёстрамі пайшласпяшаць з дакопкамі на тым нябачным полі.Няслі свае сцягі: работу дацямна,прышчэрблены капач і серп, крывы ад болю.ДЗЯЎЧЫНКА Ў ПЕЙЗАЖЫЯк зложыцца яно, тваё жыццё?Табе яшчэ й дванаццацi няма...Цi памяць зберажэ тваё iмя,цi адашле у небыццё?Цяпер ты – ўвесь iснуючы абшар:далёкi грому хор, пужлiвасць блiскавiц,пах скошанай травы, рамонкаў i сунiц,аераў гарката i пераменнасць хмар.Ты птушкаю ляцiш – i смех твой наўздагон,ўсё тулiцца к табе, у радасны палон.Дзень зiхацiць, як страказы крыло –мелодыя i рытм вышэйшага настрою.Хай будзе ён тваiм. Яшчэ нiхтоне зладзiў з доляю людскою.
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги