***АлесiкуТам, за вадою, светлыя пяскiсмугой лiловаю закрыла,узняўся вецер, мчыць на пругкiх крылахі пляжыць лазнякi.Ўбiвае ў небасхiл ружова-белы штыхмаланка-блiскавiца.Яе не ўтаймаваць, прад ёй адно скарыцца!I Сож сiвы прыцiх...А наш маленькi спiць, перамагло...Нясе па хвалях сну крыштальнае вясло...На захад сонца йшло, як радасны асiлак,і рукi матчыны, i лёгкай хмаркi цень,і напалохаў чмель, i крапiва ўкусiла...Якi шчаслiвы i бясконцы дзень!***Дануце Бічэль...Змые пыл, жыватворным напоiць –ажыве, расцвiце, усмiхнецца...Неспадзеўкі раскажа пра тое,што драмала i ў думках, i ў сэрцы.Прынясе цёплым ветрам здалёку,з ператканых праменнямi даляў,буслянятак няўрымслiвых клёкат,перазвоны крынiчных крышталяў,шапаценне вярбы, плёскат хвалi,шолах лоз, асакi i чароту.I трывогi ацiхлi, апалi,разам з рэхам апошнiх грымотаў...Праспявае зусiм нечаканым,дзень будзённы, як свята, расквецiць.I зашэрхнуць, загояцца раны.I не будзе ўжо болю на свеце,страт, нападаў, гвалтаў i боек,ганьбы нават нязначных падманаў.Неўпрыкметна пасохне благое.I ачнецца амаль беззаганныцiхi вечар пасля навальнiцынад табой, над дарогай, над Краем.Недзе чуў пра такое... Як снiцца...Што ж, бывае.***Чацвёрты дзень не зацiхае вецер,імчыць наўскач, шукаючы ахвяры.Ад стомы курчацца i скрдзяцца, як дзецi,бяроз пасечаныя твары.I дзень сышоў, i безлiч хмар сплыла,на люстры неба – ластавак пункцiры.А дрэвы гнуцца. I канца нямаадвечнай песнi на журботнай лiры.Змагацца дужаму! Перамагчыадным ударам. I, пасля, магчыма,стаць песняй гучнай у свой час.А выстаяць пад ветрам? УначыВыглядваць золак прагнымi вачыма,прамень каторым назаўсёды згас?***В. В-уКiнем усё i на досвiтку едзем,у дробнай хвалi губляць паплаўкi...Дальнi бор i аблокi-суседзiмiж драцiн патанулай лазы;цела светлае ў цёмнай кашулi –цягне век свой крывуля-вярба;i над грудам, дзе продкi паснулi,тлумiць ветрам кiрмаш варання.Процi сонца iскрыць павуцiнне,спеюць словы, ўбiраючы сiнь...Хай мой голас тут раптам загiне,толькi ты, дарагая, не згiнь!Сотня год – толькi кропля расына спакойным аблiччы тваiм...***Не скарбаў шукаем – волi.Каб новы ўявiць абшар,узлятае, напяты да болю,уцiснуты ў сталь Iкар.I гiне ў полымi лютым.I, фенiксам стаўшы, iзноўрве прыцягненняў путы,успеньвае ў жылах кроў.Цiхiмi галасамi клiчуць яго назадШолахi-перазвоны, пошум старых прысад.Недзе ў безданi золакпершую птушку збудзiў.I расцвiтае золатамТрава Зямлi – дзiвасiл.
Перейти на страницу:

Поиск

Книга жанров

Похожие книги