ГАННА. Ха-ха-ха!... Босы, дурны мой стары. Але такі дурны, што другога такога трэба са свечкай пашукаць. Ён сапраўды паверыў, што гэта шкло такое! Ха, ха, ха!... А салдат хітры, о, о, о, хітры! Накпіў з яго і ўсю віну зваліў на Траяка! Але так яму і трэба! Няхай знае тое, дзе двое б’юцца, альбо кахаюцца, няхай трэці не мяшаецца. Ну, няхай Траяк не пападаецца майму старому ў рукі! (Уваходзіць Свістун).

З’ЯВА IX.

Ганна і Свістун.

СВІСТУН. А что, правда, я скоро вернулся?

ГАННА. А стары мой?

СВІСТУН. Эгэ! За него оставь попеченіе, он не скоро вернется — пропіл шапку, пропіл пояс, пропіл світку і под стол паваліўся!

ГАННА. Няхай там сабе ляжыць на безгалоўе, ды на кароткі бок. А мы з табой цяпер цэлы вечар будзем вольнымі, як птушкі. Цяпер нам ніхто не перашкодзіць у нашым каханні.

СВІСТУН. Всё это хорошо, толькі песнямі соловья не кормят. Ты прежде провіантом снобжы, а после уже будем баляндрасы точыць.

ГАННА. А што-ж мы будзем есці? У мяне ёсць капуста.

СВІСТУН. Да я уже наелся капусты, бліны есть?

ГАННА. Есць і бліны. (Ставіць на стол міску з блінамі).

СВІСТУН. А я прынёс водкі. (ставіць на стол водку).

ГАННА. Ну еш, — тут як раз для цябе цэлая капа.

СВІСТУН. По-военному артыкулу сперва надо выпіть. (налівае). Я за твоё здоровье! (п'е).

ГАННА. А я за тваё (п’е).

СВІСТУН. А я опять за твоё. (п'е).

ГАННА. Я ізноў за тваё (п'е).

СВІСТУН. А я ешчё за твое (п’е). Ну что-же ты прізадумалась? Пей!

ГЛННА. А ці не многа гэта будзе?

СВІСТУН. Нет! Нет! (Ганна п'е). Вот так. Ну, молодец, молодіца, черноброва, белоліца!

ГАННА. А праўда, што такі маладзец!

СВІСТУН. Верно, точно так! Ах ты мая душенька! (налівае). Ну, вып’ем ешче по одной.

ГАННА. А як буду п’яная?

СВІСТУН. Нічего, будет веселее, спаёш мне что-нібудь (Ганна п'е). Ах! ты моя черноброва (абымае яе). Ну спой мне что-нібудь.

ГАННА. Добра! (бярэцца пад бокі, прытопывае нагамі падыходзіць да Свістуна, каторы есць аладкі).

Захацела стара бабаБыці маладою.Наўтыкала за навіткуРуты зеляное.Рута мая, рутаРута зеляненька!А думала, што я стараА я маладзенька.Пасадзіла стара бабаНа трох яйцах гусака,Сама вышла на вуліцуI танцуе драпакаСядзі, сядзі гусакуI высядзі гусі,А я пайду падзіўлюсяНа чорныя вусы!

Ну, цяпер ты мне заспявай.

СВІСТУН. Чего-ж можна! (Адкашліваецца, бярэцца пад бакі і скача каля Ганны).

Із вначаль, да в первый разІзучал «букі аз».Барыня, барыня!Графіня, сударыня!Не хочу я денег, меді,Не хочу учіть я «веді».Барыня, барыня!Графіня, сударыня!Оттянулі кнігі рукі:Не хочу учітся «букі»Барыня, барыня!Графіня, сударыня!Пономарчык мой сакольчык,Не хочу учіть «глагольчык»Барыня, барыня!Графіня, сударыня!

ДРАТВА. (за дзвярыма) Адчыні! Жонка!

ГАННА. Ліха-ж маё.

ДРАТВА. (за дзвярыма) Ці чуеш! Гэй! Адчыні!

СВІСТУН. Вот как попался!

ГАННА. Бедная мая-ж галоўка! Што-ж я цяпер буду рабіць.

ДРАТВА. (за дзвярыма) Ці чуеш? Я зара дзверы буду ламаць!

ГАННА. Чую, ўжо, чую! Зараз (да Свістуна) Хутчэй хавайся!

СВІСТУН. Куды?

ГАННА. Сюды — пад лаву!

СВІСТУН. А еслі он меня найдёт?

ДРАТВА. (за дзвярыма) Пусці, бо зара дзверы выламлю! (б’е кулаком у дзверы).

ГАННА. Зараз-жа (да Свістуна) Лезь хутчэй! (Свістун лезе пад лаву. Ганна адчыняе дзверы, уваходзіць п’яны Дратва без шапкі, пояса і світкі).

З’ЯВА X.

Тыя-ж і Дратва.

ГАННА. (Да Дратвы) А дзе шапка? Дзе пояс? Дзе світка?

ДРАТВА. А дзе ён?

ГАННА. Я цябе пытаю, дзе шапка, дзе пояс, дзе світка?

ДРАТВА. А я цябе пытаю, дзе ён?

ГАННА. Няма тут нікога! Ах ты п’яніца. У хаце няма хлеба, няма солі, а ты ў карчму ходзіш п'янстваваць. Я табе кудлы абарву! (бярэ яго за чупрыну і б'е кулаком).

ДРАТВА. Ці ты бі, ці не бі, я яго ўсё роўна знайду (шукае па хаце).

ГАННА. Куды ты лезеш?! Там нікога няма.

ДРАТВА. (нагінаецца і глядзіць пад лаўку). А гэта што?! Дзе кій, дзе качалка?! (лётае па хаце і шукае). Няма, пачакай, трасца тваёй мацеры. Я зараз пайду і выламлю з плоту ламаку. (Ідзе да дзвярэй).

СВІСТУН. (з пад лаўкі). Дело табак!

Перейти на страницу:

Поиск

Похожие книги