ДРАТВА. (Варочаецца ад дзвярэй). Уцячэ чортава насенне! Трэба яго прывязаць да лавы (бярэ аборыну і прывязвае за ногі да лавы Свістуна). Цяпер ужо не вырвецца з маіх рук! Пачакай я зараз прынясу табе гасцінца. (выходзіць).

З’ЯВА XI.

Ганна і Свістун.

СВІСТУН. (з пад лаўкі) Ну, брат Свістун тепер ляфа!

ГАННА. Уцякай хутчэй!

СВІСТУН. (з пад лаўкі) Да как же я утеку, когда я прывязан?

ГАННА. Скідай боты і ўцякай! Жыва! Бо ён зараз прыдзе з кіем. (Свістун скідае боты, так, што яны астаюцца прывязанымі да лавы, а сам бяжыць да дзвярэй).

ГАННА. Куды ты?! Уцякай праз акно. (Свістун уцякае праз акно. Уваходзіць п'яны Траяк).

З’ЯВА XII.

Траяк.

ТРАЯК. Сказаў, што боты будуць і боты ёсць якраз каля лавы. Люблю кума, што слова трымае. (скідае свае ботоі і здзіўляецца, што прывязаны).

ГАННА. Пачакай, будуць табе боты. (выкідае яго боты за акно).

ТРАЯК. О! Гэты боты, дык боты, зараз пайду ў іх скакаць (пяе):

Ой, пайду я да ў свіран па муку.Там віселі ботачкі на калку.Ой-жа боты, ды боты вы мае.Шмат хлопатаў нарабілі вы мне.Гэта-ж тыя боты зяцю даў.Нн за гэты боты дочку ўзяў.Ой-жа боты, ды боты вы мае,Шмат хлопатаў нарабілі вы мне!

ГАННА. Будуць ўжо табе боты!

ТРАЯК. Як здарова, мая галубка? А дзе твой стары?

ГАННА. Пайшоў гасцінца табе прынесці.

ТРАЯК. Ох, якая-ж ты прыгожая, ды чорнабровая! Я цябе вельмі люблю.

А хто любіць грыбы, грыбы,А я печарыцы,А хта любіць дзеўкі, дзеўкі,А я маладзіцы (абымае яе).А хто любіць гарбуз, гарбуз,А я люблю дыню,А хто любіць гаспадара,А я гаспадыню!З’ЯВА XIII.

Ты-яж і Дратва.

ДРАТВА. (каля дзвярэй) Ужо вылез!

ТРАЯК. Як жывеш кум Максім? Дзякую за боты!

ДРАТВА. Я табе дам боты! (Замахіваецца на яго кіям, зчапляюцца біцца, валяюцца на зямлі, валтузяцца. Уваходзіць Свістун).

З’ЯВА XIV.

Тыя-ж і Свістун.

СВІСТУН. Что за крік? Что за шум? Так его! Лучше! Пускай-же не в своё дело не мешается! (Да Ганны). Правда, моя красавіца?

ГАННА. А ўжо праўда!

ЗАСЛОНА

Канец

<p>МІХАЛКА</p>Камедыя ў 1 акце

З польскага пераапрацавалі Далецкія.

Асобы:

ЯЗЭП КАРЫТА, шляхціц.

АДЭЛЯ, яго дачка.

ЮЛЬКА, пакаёўка.

МІХАЛКА БАГДАЛЕУЧЫК.

ЗМІТРУК, хурман Карытаў.

(Усё дзеецца на вёсцы ў Карыты

На сцэне, — шляхоцкая святліца.)

З’ЯВА 1-ая.

ЯЗЭП, пазней АДЭЛЯ.

ЯЗЭП (праз вакно). Адэля, Адэлічка, кінь паліваць кветкі.

АДЭЛЯ (за сцэнаю). Трэба-ж папаліваць кветкі, бо звянуць, пасохнуць.

ЯЗЭП. Гэтак-та гэтак: маладосць — блазнота, а усё кветкі, вецер па галаве лётае; хадзі, Адэля да мяне, калі кажуць.

АДЭЛЯ (за сцэнаю). Зараз, татачка, зараз!

ЯЗЭП. Хадзі-ж, бо маю да цябе пільны інтэрас.

АДЭЛЯ (за сцэнаю). А ўжо йду, татачка, йду.

ЯЗЭП. (адзін). Прычакаў! З гэнымі паненкамі раданькі сабе не дам. Адну дачку маю, а столькі клопатаў, што лепш мець капу сыноў. Пакуль не трэ' было замуж — то яшчэ сяк так было. А цяпер прыйшла пара аддаваць, і вось, дзякуючы ласцы Боскай, аддаю яе замуж ужо дваццаць гадоў! Усё неяк так выходзіць: ці той малец ёй па сэрцу не будзе, ці ён яе не ўпадабае. Ужо думаў, што маё дзіцятка Адэлічка й састарыцца ў дзеўках, ажно падкруціўся дзяцюк і не абы які!... Каб хаця ўпадабала яго мая Адэлічка!...

З’ЯВА 2-ая

ЯЗЭП і АДЭЛЯ.

АДЭЛЯ (прыбягае з палівачкай у руках, у саламяным капялюшы). Прыйшла, татачка, да вас! Што вам трэба?

ЯЗЭП. Сядай, Адэлічка! Ці згадаеш, галубачка, аб чым буду з табой гаварыць?

АДЭЛЯ. Не згадаю, татачка!

ЯЗЭП. Няўжо-ж не згадаеш?

АДЭЛЯ. Дальбог не!

ЯЗЭП. Праўда, то-ж я табе нічога й не казаў. Як бы гэта табе вытлумачыць? Бо-ж яно паненцы трудна сказаць, не зразумее.

АДЭЛЯ. Татанька, гэта нешта дужа цікавае?

ЯЗЭП (цалуе яе). Толькі-ж не пужайся, мая ты зязюлька!

АДЭЛЯ. Надта-ж ужо зацікавілася я!

ЯЗЭП. Бачыш, мая дачушка, табе ўжо 38 гадоў...

АДЭЛЯ. Толькі што пайшоў трыццаць дзевяты.

ЯЗЭП (перапыняе яе й гаворыць далей). Гэта самая пара выйсці замуж. Ці не так?

АДЭЛЯ. Выбачайце, татанька...

ЯЗЭП. Знаю я вас: быццам і не хочуць, а за вачыма аж пішчаць да хлопцаў. Шэльмы!

АДЭЛЯ (круціць фартушок). Татанька, кіньце...

ЯЗЭП. Не перапыняю! Пара ўжо выйсці з дзевак!

АДЭЛЯ. Нікога я яшчэ не палюбіла.

Перейти на страницу:

Поиск

Похожие книги