Здань знікла. Мінула вечнасць, пакуль наёмніца апрытомнела, пацерла далонямі твар. Перад унутраным позіркам успыхвалі каляровыя відарысы з высачэннымі мінарэтамі, купаламі, магутнымі палацамі. Яна сядзіць на кані побач з жанчынай-зданню. Да адчаю зрабілася прыкра. У раптам абуджаным куточку памяці праявіліся палацы Рас-Альхага, успомніўся Садал-Мелік, цьмяныя вежы Тамаш-ас-Шуга ў промнях згасаючага чырвонага сонца, выплыў твар палкоўніка Айсфікса.

Маркіз адчула цяжкі, душыўшы яе камяк у глотцы. Душа, не існаваўшая дзесяць гадоў, нарэшце ажыла пад цяжарам сумлення.

“Уцякаць, – запульсавала ў галаве. – Кінуць артэфакт і “Неркубус”. Прасіцца на першы патрапіўшы карабель кім заўгодна і ўцякаць. Схавацца глыбей, змяніць імя, ізноў заблакіраваць памяць, паставіць імпланты ў мозг. Вечна ўцякаць хоць куды. Не затрымлівацца больш года ні на адной планеце”. Яна, Глена-Маркіз, ужо ведае кошт небяспечнага артэфакта.

Сабраўшыся з сіламі, Маркіз здолела падняцца і пакінуць тэхнічны адсек. Калі з’явілася на месцы пілота, Неркубус суха паведаміў аб аўтаматычнай пасадцы на Бенетташ праз чатыры з паловай хвіліны.

<p>7</p>

Бенетташ

Выскачыўшы з гіперпрасторы, “Неркубус” з хуткасцю промня наблізіўся да зоркі Бенетташ і скіраваў на аднайменную планету. Знізіўшы хуткасць, зоркалёт каметай уляцеў у мутнаватую атмасферу, праплыў над горным поясам і па сігналу планетарнага маяка зайшоў на пасадку над бяскрайне шырокім плата. Карабель яшчэ гойдаўся на амартызатарах, а Маркіз ужо шпарка спускалася па трапу прэч ад сваіх сполахаў. Непадалёк стаяў, быццам у чаканні, серабрыста-чорны шаттл без апазнавальных знакаў. Наёмніца кінулася да яго бягом.

З чужынца насустрач паказаліся два ўзброеных мужчыны ў ваенных формах. Маркіз спынілася і пашкадавала, што ў душэўнай роспачы забылася прыхапіць любімы “Беркут”. Пэўны час наёмніца і старыя знаёмыя разглядалі адзін аднаго.

– Вось мы і знайшлі вас, Глена-бен-Раш, Маркіз, ці як вас насамрэч, – першым парушыў цішыню Айсфікс.

– Вымусілі нас хвалявацца столькі часу, – паддакнуў Мафруз.

– Апошні раз у нашу сустрэчу загінула шмат людзей. Цэлая нацыя, – зазначыў альфардзіянін і дадаў пасля: – Падобныя злачынствы не маюць даўнасці.

– Вашыя злачынствы? – амаль шэптам спытала наёмніца. Мужчыны пераглянуліся.

– Вы арыштаваны, Маркіз, – прамовіў Мафруз. – І паляціце зараз разам з намі.

– Мо дамовімся? – прапанавала агаломшаная жанчына. – Забірайце “Неркубус” разам з Граалем.

– Позна, – непахісна заявіў Айсфікс. – Надта позна.

– Нікуды я не паеду. На Маркіз накаціла абыякавасць, і яна з упартым выглядам села на глебу.

– Можа яе прама тут забіць і канцы ў ваду? – прапанаваў Мафруз.

– Космапорт блізка. Нашы дзеянні падрабязна зафіксуюцца.

– Я загадаў нікому не дазваляць пасадку і выключыць камеры.

– Заўсёды адшукаецца небарака, які адбрэшацца, што не чуў загаду, – запэўніў палкоўнік з Альфарда.

– Мярзотна страляць у жанчыну. Няёмка. Мо аддадзім пад закрыты імперскі суд? – міршабец завагаўся.

– Вы звар’яцелі, шаноўны? Вылезуць аферы Федэрацыі, хачу папярэдзіць.

– Так ці так вылезуць, – Мафруз разрываўся паміж “за” і “супраць”, потым захваляваўся і зазлаваў. – Адной бруднай плямінай больш, адной менш, – цынічна разважаў Айсфікс. – Застрэлім тут. Палкоўнікі сінхронна знялі зброю з засцерагальнікаў. Раптоўна нябёсы сцямнелі, прастору скаланула нізка частотнае грымаценне, заклаўшае вушы. Усе трое паднялі галовы на гуд. Яркі балід хуткаснага катэра разрэзаў паветра беласнежным следам, закруціў віраж і павольна сеў паміж серабрыста-чорным шаттлам і “Неркубусам”. Праўда, не балід прыцягваў увагу. Засціўшы неба, з цяжкім напружаным гудзеннем, быццам гулі скразнякі ў садал-меліцкіх пячорах, над полем завіс неаб’ёмны блін эбанітавага колеру з выявай скарпіёна ў цэнтры. Нібыта ўзняты ў паветра айсберг, прыбылец марудна перакуліўся, запаліў фіялетавыя бартавыя агні, акружыўшыя з вышыні цалкам усё плата, дзе месціўся космапорт. Пасланец начнога царства завіс цяжкай плітой зверху, быццам збіраўся ўпасці і раздушыць усё сваёй нерэальнай вагою.

– Вандроўнікі Даўра, – знайшоў сілы мовіць Мафруз. Айсфікс нярвова аглядаўся па баках у пошуках укрыцця.

– Не ўздумайце страляць… – ад маленькага катэра да іх бег Машан.

– Гэта хто такі? – Мафруз звярнуўся с пытаннем да Айсфіка.

– Сябар наёмніцы.

– Абаіх давядзецца хлопнуць.

– Дудкі, – запярэчыў Машан, калі падбег. – Зброя нейтралізавана! Ён ткнуў пальцам уверх.

– Вы пад кантролем даўрскага карабля-маткі. Ніхто не пакіне поле касмапорта, пакуль Даўр не вынесе над вамі прысуд.

Афіцэрам спецслужб было нязвыкла чуць навіну, што іх збіраюцца судзіць у той самы момант, калі яны самі адчувалі сябе суддзямі. Іх рэакцыя аказалася прадбачнай.

– Што вы сабе дазваляеце, малады чалавек? – абурыўся Айсфікс.

– Нахаба, – коратка буркнуў міршабец.

Айсфікс стрэліў першым. Беспаспяхова. Ён перазарадзіў зброю і яшчэ раз безвынікова спрабаваў усадзіць у Машана воблака плазмы. Мафруз пасля першай няўдалай спробы адкінуў свой шпалер. Палкоўнікі мелі вельмі камічныя твары разгубленых небарак. Маркіз назірала за мізансцэнай ва ўсе вочы.

Перейти на страницу:

Похожие книги